Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Крымскія татары ськінулі консула Расеі 18 траўня крымскататарскі народ ўшаноўвае памяць сваіх ахвяраў сталінскай Дэпартацыі 1944 года. У гэты дзень сёлета генконсул Расеі ў Акмэсджыдзе (Сімфэропалі) Ул. Андрэеў публічна апраўдаў злачынства расейска-савецкіх акупантаў, падкрэсьліўшы, што ягоная заява адлюстроўвае афіцыйную пазыцыю сёньняшняй Расеі. Крымскія татары адэкватна ацанілі агрэсіўную заяву прадстаўніка Крамля на сваёй зямлі і распачалі дэманстрацыі пратэста насупраць будынка генконсульства Расеі ў Акмэсджыдзе. Удзельнікі дэманстрацыі прынялі рэзылюцыю, у якой гаворыцца: “У даваццатым стагоддзі эўрапейскія краіны выпрабавалі на сябе два магутных таталітарных рэжымы, нацыстоўскі і сталінскі, якія прынесьлі генацыд, парушэньні правоў і свабодаў чалавека, ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавецтва. Галакост, Галадамор, Дэпартацыі, сотні мільёнаў бязьвінна забітых людзей розных нацыянальнасьцяў і веравызнаньняў – вынік злачынстваў, зьдзейсьненых фашыстоўскім і камуністычным рэжымамі ХХ стагоддзя. (…) Адкрытыя і публічныя заявы Генэральнага консула Расейскай Фэдэрацыі ў г. Сімфэропалі сп. Андрэева Уладзіміра апраўдваюць злачынствы супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненыя рэжымам Сталіна, якія выявіліся ў гвалтоўнай дэпартацыі крымскататарскага і іншых народаў былога СССР з сваіх земляў, масавых рэпрэсіях і забойствах мільёнаў людзей розных нацыянальнасьцяў, зьяўляюцца ня толькі зьнявагай памяці забітых, але і нясуць непасрэдную пагрозу рэстаўрацыі таталітарнага рэжыма, уносяць міжнацыянальную варожасьць і нянавісьць ва ўкраінскае грамадзтва. (…) Мы, удзельнікі пікета каля Генэральнага консульства Расейскай Фэдэрацыі ў Сімфэропалі, патрабуем: Салідарны выступ крымскататарскіх патрыётаў завяршыўся перамогай. Ужо 24 траўня генконсул Андрэеў сабраў журналістаў і заявіў, што падае ў адстаўку. Зразумела, што гэты дэмарш зроблены на загад маскоўскага начальства, якое зразумела – крымскія татары ня спыняцца на паўдарогі і будуць да канца бараніць свой гонар і сваю народную памяць. Патрыёты заявілі, што будуць працягваць пікетаваньне генконсульства РФ да моманту, пакуль Андрэеў не пакіне тэрыторыю Крыма. Крыніца: qtmm.org/новости Валеры Буйвал 30/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |