Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: 25 гадоў пасьля адкрыцьця генацыду Курапатаў Адкрыцьцё Курапатаў было абнародавана 3 чэрвеня 1988 года пасьля археалягічных раскопак, гістарычных і сацыяльных дасьледваньняў аўтара гэтых радкоў. Артыкул быў надрукаваны ў газэце “Літаратура і Мастацтва”, падпісаны З. Пазьняком і Я. Шмыгалёвым. Ужо 25 гадоў ідзе барацьба за існаваньне Курапатаў. Гэтая барацьба, не на жыцьцё, а на сьмерць паміж жывой Беларусяй і пераемнікамі савецкага НКВД. Тут, пад Менскам, найбольшыя, рэальна існуючыя могілкі генацыду ў сьвеце. Тут адкрытая праўда і выяўлены ўлікі злачынства страшнай цёмнай сілы, імя якой рускі НКВД-КГБ – сілы, якая трымае цяпер абсалютную ўладу ў Расеі і Беларусі. Усё, што адбывалася і адбываецца ў Курапатах пазначана знакам гэтага сьмяртэльнага змаганьня. Ужо паздыхалі забойцы і выдыхаюць апошнія крывавыя пэнсійныя гэбісцкія ўпыры, а вайна працягваецца. І будзе працягвацца пакуль будзе стаяць Расея і яе НКВД – гэтае скопішча ўсяленскага зла. Калі людзі таго не разумеюць, яны не разумеюць нічога. Ім лепш нічога не казаць пра Курапаты (тым больш пісаць). Апошняя значная атака на Курапаты была ў мінулым годзе (правакацыя падпалкоўніка Кузьняцова). Вызначыўся шэраг асобаў, якія назваліся арганізацыяй маскоўскага Мэмарыяла (цяпер ён на ўтрыманьні Крамля). На самай справе групы такой ў Мемарыяле не зарэгістравана. Група ёсьць сама па сабе і створана нядаўна. Некаторыя асобы з гэтай групы прадстаўлены як вязьні Гулага (Раманоўскі). На самай справе сп. Раманоўскі вязьнем Гулага не зьяўляецца. Шкода не быля нанесена, дзякуючы нашым назіраньням (Нашы людзі працавалі як звычайна, рабілі руцінную працу). Вось уся сутнасьць і ўсе падзеі. Тым часам на радыё Свабода зьяўляецца матэрыял “Не падзялілі Курапаты”. Анонс, зроблены па ўсіх тэхналягічных правілах дэзінфармацыі, якую мы часта назіраем ў змаганьні з канторскім рэжымам за Курапаты. Вось і прыехалі. Тое, што журналісты ў масе сваёй не разумеюць, што адбываецца ў Беларусі, не арыентуюцца ў падзеях – гэта, як кажуць аб’ектыўная рэальнасьць. Тое што вялікая частка іх заангажавана ў той жа КГБ – таксама рэальнасьць – рэальнасьць акупацыйнага маразму. Непакоіць іншае. За 19 гадоў антынацыянальнага акупацыйнага рэжыму не зьявілася ні воднай асобы ні воднага журналісцкага імя, ні воднага пяра, якое б годна адлюстроўвала трагедыю Беларусі, якое б было на слыху, якое б чыталі, якое б чакалі. Шэрасьць беспрасьветная, без палёту і праўды, драбната, канфармізм і пустата на фоне рэальнай пагібелі Беларусі. Трагедыя нацыі ўзбуджае сілы і талент у творцаў, пішуць крывёй сэрцаў. Ствараюць вялікія творы. Расея, стоўчаная пуцінскім гэбізмам, сьпітая, крывывая. Але там была Ганна Паліткоўская. Забілі. Лісьцеў – забілі. Шчакаціхін – забілі. Зьяўляюцца новыя і пішуць гераічную праўду. Тут жа … Лепш бы яны не пісалі. Лепш бы яны нічога не пісалі, каб было меней глупства і хлусьні. Пішу гэта праз 25 гадоў пасьля адкрыцьця генацыду Курапатаў. Мы адчуваем вялікую сілу. І з намі Бог. Пакуль мы жывыя (а Партыі Фронта і сябрам я давяраю, як самаму сабе), пакуль мы жывыя ня будзе гэбоўскай канторы ў Курапатах. Ня будуць беларусам пляваць у твар. Ня будзе там бардакоў і танцаў. Лепш ім спыніцца. Камуністычны Нюрнберг яшчэ наперадзе. Гэта будзе суд над НКВД. Курапаты паслужаць таму, каб нашчадкі зьверстваў і антычалавечых ідэй не схаваліся ад пакараньня. 30 траўня 2013 г. Зянон Пазьняк ПС. 29 траўня, сёлета, я даў згоду на запрашэньне РС “Свабода” прыняць удзел у перадачы “Свабода без гальштукаў”. Як было паведамлена журналістам “Свабоды” Вячаславам Ракіцкім, будзе абмярковацца тэма добраўпарадкваньня Курапатаў. Паважаныя свабодаўцы, я з павагай стаўлюся да вашай працы дзеля Беларусі, я неаднаразова прымаў удзел у вашых перадачах. Але ў дадзеным выпадку, калі яшчэ напярэдадні перадачы даюцца непраўдзівыя ацэнкі, выдуманныя неіснуючыя праблемы і робяцца высновы відавочна недобразычлівага кшталту, я не магу прыняць ўдзел у гэтай перадачы. Юры Беленькі 30/5/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |