Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Масква бароніць антычалавечы рэжым 28 траўня італьянская газэта “Repubblica” апублікавала артыкул пад тытулам “Ізраіль: “Калі Расея даць ракеты Сірыі, мы будзем рэагаваць”. Але Масква ўпарціцца: “Мы не зьменім нашы планы”. Вось гэты артыкул: Папярэджаньня, пасланага ізраільскім урадам, недастаткова, каб не адбылася пастаўка С-300. Віцэ-міністар замежных справаў Сяргей Рабкоў: “Гэтыя пастаўкі зьяўляюцца стабілізуючым фактарам”. Ерузалім. Гэта было ня проста папярэджаньне, а пагроза: Ізраіль “ведае, што рабіць”, калі Расея паставіць ракеты С-300 сірыйскаму рэжыму. Гэта сказаў сёньня ізраільскі міністар абароны Машэ Яалон. Ён дадаў: “Пастаўка яшчэ не адбылася і спадзяюся, што не адбудзецца ніколі. Але калі, на няшчасьце, ракеты С-300 прыбудуць у Сірыю, мы ведаем, што трэба рабіць”. Яалон пракамэнтаваў магчымасьць хімічнай атакі з боку Сірыі супраць Ізраіля: “Рэжым пагражае Ізраілю інакш, чым ён пагражае паўстанцам. Рэжым ня могуць спыніць яго грамадзяне, дык мы яго спынім”. Але Масква ня мае намеру мяняць свае планы: пастаўка рэжыму ў Дамаску сучасьнейшых супрацьпаветраных ракетаў С-300 зьяўляецца “стабілізуючым фактарам” дзеля стрымліваньня замежнага ўмяшальніцтва ў сірыйскі канфлікт. Гэта паведаміла Расея, расчароўваючы тых, хто разьлічваў, што Крэмль успрыме заклікі Ізраіля разарваць кантракт. “Мы лічым гэтыя пастаўкі стабілізуючым фактарам і ўпэўнены, што гэтыя крокі астудзяць некаторыя гарачыя галовы, якія распрацоўваюць сцэнары, што могуць ператварыць (крызіс) у міжнародны канфлікт з удзелам замежных сілаў”, — сказаў віцэ-міністар замежных справаў Сяргей Рабкоў. Потым другі нумар расейскай дыпламатыі нагадаў, што пастаўка гэтага кшталту зьяўляецца ўсяго толькі выкананьнем кантракта, заключанага колькі гадоў таму. Расея адмаўляецца ўдакладніць, пастаўлены або не пастаўлены гэтыя ўзбраеньні. “Я не магу ні пацьвердзіць, ні абвергнуць інфармацыі адносна фазы, у якой знаходзіцца працэс пастаўкі” С-300, — заявіў у дадатак Рабкоў. Тым часам Масква вызначыла як “незаконнае” рашэньне Эўразьвязу адмяніць у бліжэйшыя месяцы эмбарга на пастаўку зброі ў Сірыю. “Гэта прынцыпова незаконнае рашэньне. Сур’ёзная дыскусія на афіцыйным узроўні аб пастаўцы або непастаўцы зброі недзяржаўным суб’ектам супярэчыць усім нормам міжнароднага права”, — заявіў у Парыжы расейскі міністар замежных справаў Сяргей Лаўроў (цытата агэнцыі Ітар-ТАСС). (Пераклаў з італьянскай В. Буйвал) Крыніца: Адчуваецца, што крывавы Асад і хлусьлівая Масква абрыдлі многім у сьвеце. Маскоўскія чыноўнікі апэлююць да міжнароднага права, тэарэтызуюць пра “недзяржаўных суб’ектаў” (гэта яны так пра народ Сірыі). Але ніхто ўжо ня верыць гэтай непрыкрытай дэмагогіі. Як бачым, найбольш выразна і адназначна выказваюцца ізраільскія вайсковыя дзеячы. Мы ведаем, што гэта не пустыя словы. Цэлыя пакаленьні ізраільскіх вайсковых спэцыялістаў выхаваны і вывучаны на пасьпяховым зьнішчэньні расейскай ваеннай тэхнікі і абсталяваньня (у розных месцах і ў вельмі вялікай колькасьці). Але Масква нікога ня хоча слухаць, крамлёўскага Астапа “понесло”. На прыкладзе з Сірыяй народы павінны зразумець, наколькі небясьпечным для міру і дэмакратыі зьяўляецца існаваньне крамлёўскай імпэрыі. Сяргей Камароўскі 2/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |