Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
28 траўня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Грузія запатрабавала ад міжнароднай супольнасьці адрэагаваць на дзеяньні Расеі”. Вось гэты артыкул: Міністэрства замежных справаў Грузіі выказала “занепакоенасьць” выкарыстаньнем калючага дроту на памежнай лініі з сэпаратысцкімі рэгіёнамі краіны. Такія дзеяньні расейскага войска “парушаюць межы Грузіі, прызнаныя міжнароднай супольнасьцю, і груба парушаюць пагадненьне аб спыненьні агню ад 12 жніўня 2008 г.”, — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай у аўторак Міністэрствам замежных справаў Грузіі. Такія дзеяньні парушаюць і правы жыхароў канфліктных раёнаў, зачыняюць шлях для іхнага свабоднага перамяшчэньня і абмяжоўваюць іншыя іхныя сацыяльныя, грамадзкія, культурныя і эканамічныя правы. Такія дзеяньні выклікаюць вялікую заклапочанасьць аб бясьпецы ў рэгіёне, бо там не функцыянуюць ніякія міжнародныя мэханізмы, гаворыцца ў заяве. Міністэрства замежных справаў Грузіі заклікала Расейскую Фэдэрацыю ліквідаваць загароджы з калючага дроту ў Абхазіі і Паўднёвай Асэціі, выканаць усе пункты пагадненьня ад 12 жніўня 2008 г. і вывесьці войскі з сэпаратысцкіх рэгіёнаў Грузіі. “Грузія вымушана праінфармаваць аб сытуацыі, што склалася, сваіх міжнародных партнёраў, міжнародную супольнасьць, спадзяючыся, што яны адпаведна адрэагуюць на бяспраўныя дзеяньні”, — гаворыцца ў заяве. У 2008 г. уноч на 8 жніўня на тэрыторыі Грузіі, у Паўднёвай Асэціі распачаліся шырокамаштабныя ваенныя дзеяньні. Пазьней расейская армія заняла Цхінвалі і адцясьніла грузінскіх вайскоўцаў. На прыканцы жніўня Расея прызнала незалежнасьць Паўднёвай Асэціі і Абхазіі. У адказ на гэты крок Расеі Тбілісі разарваў дыпламатычныя адносіны з Масквой і абвясьціў дзьве непрызнаныя рэспублікі акупаванымі тэрыторыямі. ELTA i lrytas.lt inf. (Пераклаў з летувіскай В. Буйвал) Крыніца: Не сунімаецца злачынная імпэрыя, ставіць новы “берлінскі мур” на акупаванай зямлі Грузіі. Масква імкнецца да эскалацыі канфлікта, распаленага Імпэрыяй яшчэ на пачатку 1990-х гадоў. Расея ня можа жыць без калючага дроту, правакацый, акупацый, без вайны. Але ворагу чалавецтва супрацьстаіць мужны грузінскі народ, яго нацыянальная армія, на баку якіх ёсьць сымпатыі і падтрымка ўсяго дэмакратычнага сьвету. Народы шануюць, а палітыкі падтрымліваюць тых, хто бароніць айчыну ад агрэсараў. Тых, хто раўнадушны да ўласнага лёсу і нацыянальных каштоўнасьцяў, не шануюць і не падтрымліваюць. Павел Гулевіч 2/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |