Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Вайна супраць хрысьціянства

28 траўня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Штогод 100 тысячаў хрысьціян гінуць за веру”. Вось гэты артыкул:

Больш за 100 тысячаў хрысьціян штогод становяцца ахвярамі забойстваў з прычынаў, зьвязаных зь іхнай верай – такія дадзеныя прадставіў сталы назіральнік Апостальскай Сталіцы пры ААН у Жэнэве арцыбіскуп Сільвана Марыя Тамазі на форуме гэтай арганізацыі.

Герарх, якога ў аўторак цытавала Радыё Ватыкана, падкрэсьліў, што ацэнкі ёсьць вынікам “дасьледваньняў, якія заслугоўваюць даверу”.

Акрамя таго, арцыбіскуп Тамазі сказаў у жэнэўскай сядзібе ААН, што хрысьціяне таксама церпяць на перасьлед і такія гвалтоўныя акты, як прымусовае высяленьне, зьнішчэньне месцаў культу, гвалты, захоп лідэраў іхных супольнасьцяў.

Апостальская Сталіца – заявіў дыпламат – выказвае глыбокую занепакоенасьць з прычыны наяўнасьці выпадкаў парушэньня рэлігійнай свабоды і нападаў на хрысьціянскія супольнасьці ў Афрыцы, Азіі і на Блізкім Усходзе. Многія зь іх – гэта “плён фанатызма, неталерантнасьці, тэрарызма і дыскрымінацыйных законаў” – сказаў ён.

Арцыбіскуп Тамазі гаварыў таксама пра сытуацыю ў дзяржавах Захаду. Пануе там – дадаў ён – “тэндэнцыя маргіналізацыі хрысьціянства ў грамадзкім жыцьці”. – Гэта абмяжоўвае здольнасьць супольнасьцяў вернікаў зьдзяйсьняць іхныя гуманітарныя справы – даў ацэнку ватыканскі дыпламат.

рap

(Пераклаў з польскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.rp.pl/artykul/11,1014233-Watykan-co-roku-zabijanych-jest-ponad-100-tysiecy-chrzescijan.html

Гінуць хрысьціяне, палаюць хрысьціянскія сьвятыні, супраць хрысьціянства вядзецца вайна. Яе адкрытыя формы мы назіраем у краінах Азіі і Афрыкі. Там мусульманская большасьць і дзяржаўнае кіраўніцтва ня крыюцца з тым, што маюць на мэце канчатковую ліквідацыю хрысьціянства на гэтых тэрыторыях. Нагадаем, што на гэтых тэрыторыях ёсьць хрысьціянскія супольнасьці і сьвятыні, якія існуюць больш за тысячу гадоў. Ёсьць нават такія, што існуюць з апостальскіх часоў. Яны ўзьніклі значна раней за трыюмф хрысьціянства ў Эўропе. І вось цяпер (на пачатку ХХІ стагоддзя) ім пагражае поўнае зьнішчэньне.

Прыхаваныя формы змаганьня супраць хрысьціянства мы бачым у апанаванай лібэраламі-сацыялістамі і іншымі бязбожнікамі Эўропе. Больш за паўстагоддзя таму гэтыя “гаспадары Эўропы” шырака расчынілі брамы нашага кантынэнта для мільёнаў чужынцаў, якія маюць свае айчыны, культурныя і рэлігійныя традыцыі. Чужынцы з кожным годам становяцца ўсё больш агрэсіўнымі ў сваіх дзеяньнях і патрабаваньнях. У некаторых эўрапейскіх гарадах улады запатрабавалі “па матывах талерантнасьці” выдаліць выявы Крыжа і іншых хрысьціянскіх сымвалаў з публічных месцаў. Улады дэманструюць бязмоцнасьць перад працэсам пашырэньня структураў агрэсіўных тэндэнцый і дзеячаў, якія ў адкрытую (і без належнай рэакцыі ўладаў) заяўляюць ў эўрапейскіх гарадах аб джыхадзе і зьнішчэньні хрысьціянскай Эўропы.

На жаль, бальшыня грамадзтваў Эўропы паводзіць сябе пасіўна і занятае сваім камфортам і асалодамі жыцьця. Тым больш, што лібэралізм хватка падмяніў думаньне заходніх грамадзтваў навязьлівымі пытаньнямі – такімі, як “роўнасьць палоў”, “пэдэрасты як сымвал сацыяльнага прагрэсу”, “мульцікультурнасьць” і іншае, што падаецца пад выглядам “правоў чалавека”. Правы нацыі іх не цікавяць. Працэс штучнай дэмаралізацыі эўрапейскіх грамадзтваў дасягнуў нябачанай у новай гісторыі глыбіні. У той самы час чужынцы (якія маюць пашпарты і ўсе грамадзянскія правы заходніх краін) дэманструюць імпэт і разбуральную энэргію.

Хрысьціянская, духоўная салідарнасьць народаў Эўропы – адзіны шлях паратунку з гэтай бяды. Толькі разам хрысьціяне ўсяго сьвету могуць спыніць катастрофу.

Ян Булыга

2/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024