Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЬВЯТАКРАДЗТВА. ЗЬДЗЕКВАЮЦЦА З НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЬЦЯГА

Для людзей, здольных на думаньне, усё зразумела ўжо даўно: група несумленных асобаў груба выкарыстоўвае гістарычны назоў газэты “Наша Ніва”, ператварыўшы сакральную для беларускай гісторыі і культуры назву ў жотае выданьне нізкапробнага кшталту. Тут адбываецца дыскрэдытацыя беларушчыны і дэзарыентацыя беларусаў (перш за ўсё маладых, якія цікавяцца роднай культурай і мовай і хвалююццца за лёсы Радзімы). За гады існаваньня рэсурса, які ўзяў сабе назву сьвятой для нашага Адраджэньня гэзэты, мы ўбачылі і прачыталі там рознае. Ня раз і ня два складвалася ўражаньне, што “Саўбелія” і БТ – больш прыстойныя ў параўнаньні з гэтай нізкапробнай фальшыўкай, якая нават блізка не набліжаецца да традыцыяў сапраўднай Нашай Нівы

У апошні час самай навязьлівай тэмай гістарычнага (паводле назову) беларускамоўнага выданьня сталі сэкс, эротыка, нездаровы і вульгарны інтэрас да інтымнага жыцьця і падобнае. Рэдакцыя ператварыла газэту ў выданьне падобнае па тэматыцы як тыповы расейскі “мужской журнал”. 29 траўня групка гэтых асобаў зусім расперазалася і выставіла на галоўную старонку “НН” выяву путаны, якая прыкрываецца Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Бачна, што брыдотны досьвед “Pussy Riots” i “Femen” (правакатарскіх “гэндэрных” груповак) не прайшоў міма мясцовай суполкі прафанатараў усяго сьвятога.

У сувязі з гэтым людзі Беларусі, якія зьбераглі сумленьне, мусілі б тое бачыць і паўсюль казаць праўду пра прафанатарскую гнюснасьць, у якую “рэдактары” ператварылі беларускую газэту “Наша Ніва”. Як гэта балюча. Такое нельга падтрымліваць сумленным беларусам. Маральная шкода, якая зыходзіць ад гэтага выданьня, перавышае яе інфармацыйную карысьць, якая таксама збочаная і аднабокая. Вось ужо сапраўды ў той рэжымнай брыдоце, у якую апусьцілі ўвесь наш народ, так і хочацца ўсклікнуць голасам далёкага нашаніўца – “Ці ты ўзыйдзеш калі, сонца”?!

Валеры Буйвал

2/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024