Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ІМІТАЦЫЯ НЕІСНУЮЧЫХ ПРАБЛЕМАЎ АЛЬБО З ПУСТОГА Ў ПАРОЖНЯЕ Мы даўно ня бачылі на сайце радыё “Свабода” праграмы такога ўзроўню. Бачна было, што журналіст В. Ракіцкі быў разгублены адмовай сп. Ю. Беленькага ўдзельнічаць у праграме, анонс якой заранёў быў пададзены ў правакацыйным стылю. Рэдактары пасьпешліва запрасілі з суседняга пакою другога журналіста “Свабоды” В. Каліноўскага і пачалі “размову”. Уласна размовы не атрымалася. Было тое, што нават малодшыя школьнікі называюць “вада” (гэта калі ня вывучыў хатняе заданьне і “плывеш” перад настаўніцай і ўсім класам). Але справа нават не ў адсутнасьці сп. Ю. Беленькага, на якога журналісты разьлічвалі як на магчымы элемэнт ажыўленьня тэмы. Справа ў тым, што сама тэма (“раскол”) штучная, і назіраецца спроба навязаць яе нашаму грамадзтву. Цікава, што ніхто з трох удзельнікаў перадачы, пераліваючы з пустога ў парожняе, аніразу не згадаў хаця б адным сказам пра “Бульбаш-хол”, пра блюзьнерства рэжыму ў Курапацкай сьвятыні, пра пагрозу Народнаму Мэмарыялу, які гэты рэжым зьбіраецца спачатку атачыць рэстаранамі-бардэлямі, а потым зусім зьнішчыць. Яны пра гэта не сказалі ані слова! Іх гэта не хвалюе. А гэта ёсьць галоўнае. Затое пра Зянона Пазьняка яны сказалі, што “ён быў першаадкрывальнікам Курапатаў”. Тут трэба нагадаць, што Зянон Пазьняк быў і застанецца назаўсёды першаадкрывальнікам праўды пра генацыд нашага народу і Курапаты. Калі журналіста В. Каліноўскага мы некалькі разоў бачылі ў Курапатах, дзе ён па заданьню рэдакцыі рабіў рэпартажы, то вось па В. Арэшку ёсьць рытарычныя пытаньні. Ён усплыў у тэме Курапатаў яшчэ ў 2001 годзе, калі рэжым спрабаваў бульдозэрамі зьнішчыць курапацкія крыжы і магілы. Не, В. Арэшка не стаяў з патрыётамі перад крыжамі, не засланяў сабой сьвятыню ад зьнішчэньня. Разам з мадам І. Жыхар ён утварыў у тыя драматычныя дні “камітэт абароны Курапатаў”, які пачаў актыўныя перамовы з рэжымам па ўзгадненьню пабудовы дарогі праз Курапаты. Пазьней да іх далучыўся сумна вядомы падпалкоўнік савецкі-палітрук Кузняцоў. За ўсе наступныя гады В. Арэшка ані разу ня ўзяў у рукі рыдлёўку, не паставіў ніводнага крыжа, не далучыўся ні да воднай хаця б талакі. Групка Кузняцова-Раманоўскага (якая фальшыва прыпісвае сабе членства ў маскоўскім “Меморіале”) амаль кожны 29-ты дзень месяца зьяўлялася ў Курапатах на працягу некалькіх гадоў (было іх па 5-10 чалавек) і рабіла “заяўныя акцыі” (“прыйшлі і засьвяціліся”). Уся гэтая імітацыя дзейнасьці ўважліва камэнтавалася “дэмСМІ”. Да практычных справаў абароны і добраўпарадкаваньня Сьвятыні яны ніколі нават не набліжаліся. Леташняя іхная спроба з усталяваньнем у Курапатах “знака” польскім афіцэрам (пахаваньняў якіх у Курапатах няма) таксама правалілася. І вось апошнімі днямі мы бачым іхную “бурную дзейнасьць” па сьпілаваньні дрэваў і хмызьняку. Але ў тым месцы Мэмарыяла, дзе побач знаходзіцца “Бульбаш-хол”. Мяркуем, што ў хуткім часе высьветліцца, што адбываецца. На тэрыторыю Народнага Мэмарыялу ўлезьлі фальшывыя, няшчырыя асобы, якія прадэманстравалі гэтыя свае якасьці ўжо ня раз. Іхная цяперашняя дзейнасьць напаўняе душу трывогай. Моладзь (тых каля дзясятка асобаў) яшчэ не здагадваецца, у што яе ўцягнулі. Але ў Сьвятыні раскрыецца праўда. Сяргей Камароўскі 2/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |