Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Праца многіх пакаленьняў беларусаў зьнішчаецца (Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 9 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца ў Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, а таксама сябры Сойму сп. Валеры Буйвал і сп. Алесь Чахольскі. 11/6/2013 › Навіны 4 чэрвеня сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усталявалі пяць камянёў на межах ахоўнай зоны Народнага Мэмарыялу ў Курапатах. Пад вечар, калі ўсталёўваўся ўжо апошні камень, у Курапаты прыехала Г. Шапуцька зь нейкім маўклівым ад’ютантам (іншых іхных “паплечнікаў” у Курапатах ніхто не заўважыў). 11/6/2013 › Навіны На Дзень абароны дзяцей “вядомы менскі пушкініст” Аляксандр Іосіфавіч Фядута выступіў з палымяным артыкулам у газэце “Нар. Воля”. Хаця не, артыкул хутчэй выкананаы ў жанры халоднага душа, які павінен астудзіць пэўныя гарачыя галовы. 11/6/2013 › Навіны “Зьніклі” алімпійскія мільярды 31 траўня швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Расейскі ўрад абвінавачваецца ў раскраданьні адпаведніка 188 мільярдаў крон. Грошай, якія былі праызначаны для Зімовых Алімпійскіх Гульняў 2014 г. у Сочы ў паўднёвай Расеі. 11/6/2013 › Навіны “Дан приказ ему на Запад, ей в другую сторону…” Можа маладзейшае пакаленьне беларусаў ня памятае гэты камсамольскі лірычны гімн, а вось старэйшыя нават сьпявалі яго на розных савецка-маладзёвых тусоўках. Далей там па тэксьце – “Уходили комсомольцы на гражданскую войну…” 11/6/2013 › Навіны (31.05. – 01.06.2013) Зло нараджае зло 31 траўня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла, што Расея паставіла ў Сірыю ня толькі ракетныя комплексы, але таксама й 10 ваенных самалётаў МіГ-29ММ2. 11/6/2013 › Навіны 1 чэрвеня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Масква атрымала гарадзкія ровары”. Вось гэты артыкул: 11/6/2013 › Навіны 5 чэрвеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейцы заканчваюць рыштунак ваяра будучага”. Вось гэты артыкул: 11/6/2013 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |