Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
5 чэрвеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейцы заканчваюць рыштунак ваяра будучага”. Вось гэты артыкул: Расейскую вэрсію рыштунка “ваяра будучыні” армія атрымае ў бліжэйшы час. Пра гэта паведаміў у аўторак расейскі віцэ-прэм’ер Дзімітры Рагозін, якога цытавала агенцыя Ріа-Новості. Рагозін сказаў, што праверка рыштунка пад назовам “Воін” ужо закончана. “Застаецца яшчэ вырашыць некаторыя пытаньні адносна ручной зброі. Потым рыштунак можа паступаць у армію”. Рыштунак складаецца з больш чым 40 кампанэнтаў, уключна стралковай зброі, панцыра, аптычных, камунікацыйных і навігацыйных прыбораў, сістэм падачы энэргіі, а таксама падлакотнікаў і накаленьнікаў. Агентура РІА-Новості нагадвае, што падобныя праграмы рыштунку ваяра будучага рэалізуюць таксама іншыя краіны, такія, як Злучаныя Штаты, Нямеччына, Брытанія, Іспанія, Швэцыя і Францыя. Віцэ-прэм’ер Рагозін, аднак, зазначыў, што расейскі рыштунак па многіх парамэтрах будзе лепшым у параўнаньні з падобным рыштункам ваяроў НАТО. “А сваё слова мы трымаем”, — дадаў ён. TASR (Пераклаў з славацкай В. Буйвал) Толькі аб адным не згадаў вядомы сваім вырабленым цынізмам крамлёвец Рагозін. Ён не згадаў аб тым, што называецца ў цэлым “баявым духам”, а ў прыватнасьці “таямнічай рускай душой”. Справа ў тым, што з Расеі на працягу апошніх 20 гадоў паступаюць усё тыя ж зьвесткі: пра зьверствы ў расейскай арміі, якая ператварылася ў крымінальную арганізацыю, а таксама аб тым, што расейская моладзь масава ўцякае ад службы. Расейскія юнакі ня хочуць ваяваць, паміраць і калечыцца за крамлёўскую банду. Ну, вось паглядзяць яны на сытую фізіяномію гэтага Рагозіна і падумаюць сябе: “І за гэтага вось цягнуць лямку, а можа яшчэ й жыцьцё аддаваць? Шыш вам!” Тысячы і тысячы маладых расейцаў уцякаюць за мяжу, наносяць сябе траўмы, купляюць мэдычныя дыягназы, каб толькі не ісьці на службу ў “непобедімую і легендарную”. Новыя падлакотнікі і накаленьнікі ня выратуюць расейскую армію і маскоўскую імпэрыю ад краху. Ян Булыга 11/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |