Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
1 чэрвеня нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала артыкул пад тытулам “Масква атрымала гарадзкія ровары”. Вось гэты артыкул: Як і Осла, Парыж, Лёндан і Нью Ёрк, расейская сталіца Масква таксама атрымала сістэму грамадзкіх гарадзкіх ровараў для насельніцтва. У пятніцу маскоўскія аматары ровараў памкнуліся ў цэнтар, каб апрабаваць новыя, чырвоныя на дзьвюх колах. Праект задуманы на пэрспэктыву зьмяншэньня аўтаруху ў Маскве, якая шырока вядомая сваімі шматкілёмэтровымі коркамі. Ровары выстаўлены на прыблізна 30 розных стаянках на гарадзкіх вуліцах, дзе найбольш напружаны рух. Для многіх маскоўцаў дарожны рух надта пагрозьлівы і яны не рашаюцца рызыкаваць на ровары ў горадзе. – Гэта ёсьць пэрспэктыўная ідэя, і такое зроблена ў многіх эўрапейскіх гарадах, — кажа малады чалавек, які прадставіўся як Андрэй, пасьля таго, як ён апрабаваў сістэму. – Як толькі зробяць роварныя дарогі, людзі будуць езьдзіць на вялікіх дарогах, кажа ён, і ў той жа час нагадвае, што ўзаемная павага паміж аўтамабілістамі і равaрыстамі яшчэ ня так добра разьвітая ў мільённым горадзе. NTB (Пераклаў з нарвэжскай В. Буйвал) Крыніца: “У Маскве раздаюць велікі!..” Навіна аказалася вартай савецкай радыёкропкі, называнай у народзе “калхозным радыё”. Цяпер нарвэжскі народ (спрэс лыжнікі) будзе ведаць, на чым любяць езьдзіць “дорогіе москвічі”. Ня важна, што пакуль езьдзяць 150 чалавек на 12-мільённы горад – у Массавета “планов громадьё”. І вось гэтую “туфту” (як кажуць “дорогіе москвічі”) заходнікам загрузілі балбатуны з маскоўскага прадстаўніцтва сусьветнай агенцыі Reuters. А ўжо потым “сэнсацыю” падхапіла скандынаўская агенцыя NTB. Мы ўпэўнены, што інфармхваля пакоціцца, як цунамі, па ўсім сьвеце: “Маскалі, як вьетнамцы!.. Масква – другі Ханой!.. Русский народ борется за экологию!” Будзе чым загрузіць рубрыку “Расея” у шматаблічных СМІ ўсіх краін. Мы не фантазуем на пустым месцы ад няма чаго рабіць. Ужо на працягу чатырох апошніх дзён інфармпрастора ўсяго сьвету надрываецца: “У Расеі законам забаранілі паліць цыгарэты ў грамадзкіх месцах! Расея без тытунёвага дыму!..” Ніхто нават не хіхікнуў над гэтай штучнай мізансцэнай. Паведамяць ім з Крамля, што ў Расеі ніхто ня п’е гарэлку, бо такі прынялі закон – і СМІ ўсяго сьвету раззвоняць пра гэта, нават не папярхнуўшыся. Потым, начытаўшыся і наслухаўшыся “сэнсацый”, заходнікі едуць у Расею, чакаючы сустрэчы з роварамі, матрошкамі, балалайкамі, балетам і “загадкавай рускай душой”. І перажываюць шок, калі спадобяцца зазірнуць на расейскую правінцыю або нават крыху далей ад цэнтра Масквы, – беспрабуднае п’янства, дзікунства міжчалавечых адносінаў, інтэлектуальная адсталасьць ад усяго чалавецтва. Затое ёсьць паўтары сотні грамадзкіх раварыстаў на ўсю неабсяжную імпэрыю. Прагрэс! Янка Базыль 11/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |