Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(31.05. – 01.06.2013)

Зло нараджае зло

31 траўня 2013 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” паведаміла, што Расея паставіла ў Сірыю ня толькі ракетныя комплексы, але таксама й 10 ваенных самалётаў МіГ-29ММ2. Дырэктар завода па выпуску МіГаў паведаміў у пятніцу, што такім чынам Расея выканала ўмовы кантракту.
Наш камэнтар: Імпэрыя Зла падсілкоўвае крывавы рэжым Асада. Зло нараджае зло.

Алесь Хадасевіч
***

Ушанавалі змагара

31 траўня 2013 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра ўрачыстасьці ў гонар 90-годдзя партызана Антанаса Лукшы. Юбіляра віншавалі прадстаўнікі дзяржавы, арміі і вэтэранскіх арганізацый, а таксама моладзь. Малады пэдагог далучыўся да партызанскага змаганьня супраць расейскіх акупантаў. Потым перажыў 10-гадовы тэрмін у расейскіх лягярох. Цяпер ён кажа, што не шкадуе абранага шляху.

Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі таксама будуць ушанаваныя змагары супраць маскоўскай няволі.

Юрка Марозаў
***

Павага да памерлых

31 траўня 2013 г. бэльгійская газэта “Nieuwsblad” напісала пра выпадковую знаходку на месцы, дзе адбывалася шматмесячная бітва пад Вэрдэнам у Францыі (1916 г.) падчас І Сусьветнай вайны. Каля вёскі Флёры-дэван-Дуамон знайшлі неідэнтыфікаванае пахаваньне. Дзесяць шкілетаў французкіх вайскоўцаў ня маюць ніякіх пашкоджаньняў. Мяркуецца, што жаўнеры замерзьлі насьмерць на перадавой. Пяць трупаў ужо ідэнтыфікаваны. Усе будуць пахаваны на вайсковых могілках.

Наш камэнтар: У вызваленай Беларусі будзе спынены зьдзек з народнай памяці, з магіл і парэшткаў ахвяраў нашага народа. Расейская ардынская традыцыя адносінаў да могілак і памерлых будзе трактавацца як крымінальнае злачынства.

Юрка Марозаў
***

Хаўрус Масквы

31 траўня 2013 г. іспанская газэта “El Pais” напісала: “Расея разам з Іранам і Хэзбалой зьяўляецца найбольш верным хаўрусьнікам Асада на міжнароднай арэне”.

Наш камэнтар: Сірыйскія паўстанцы, журналісты і міжнародныя аналітыкі паведамляюць з Сірыі, што рэжымныя войскі дыктатара дэмаралізаваныя. Эфэктыўна ваююць супраць паўстанцаў і зьнішчаюць мірнае насельніцтва менавіта атрады іранцаў і галаварэзаў-фанатыкаў з Хэзбалы. Яны ваююць расейскай зброяй. Вось такі антычалавечы хаўрус Масквы.

Алесь Хадасевіч
***

Рэй вядуць папы-гапоны

1 чэрвеня 2013 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” паведаміла з Масквы, што там паліцыя арыштавала пісьменьніка Лімонава і яшчэ ўдзельнікаў дэманстрацыі на Трыюмфальнай плошчы. Каля 50 асбоў махалі чорнымі сьцягамі з лічбай 31 і патрабавалі выкананьня арт. 31 Канстытуцыі пра свабоду сходаў і маніфэстацый.

Наш камэнтар: Акрамя партугальскіх журналістаў, мабыць, усе ўжо ведаюць, што “пісьменьнік Лімонаў” – даўно раскрыты лубянскі правакатар. Чорныя сьцягі зь нікому не зразумелымі лічбамі, купка крыкуноў – штучны вобраз “русской дэмапазыцыі”, зь якой у Расеі ўжо ўсе сьмяюцца. Сапраўднага грамадзянскага пратэсту ў Расеі няма. Рэй вядуць папы-гапоны.

Алесь Хадасевіч
***

Рэальная небясьпека грамадзтву ад збачэнцаў

1 чэрвеня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” напісала пра хвалю пратэстных выступаў у Італіі. Дасьледчыкі з навукова-дасьледчых інстытуцый патрабуюць абараніць іх ад нападаў з боку так званых “абаронцаў жывёл”. У выніку нападаў разгромлены шэраг лабараторый, нанесена матэр’яльная шкода, спынены працы над навуковымі экспэрымэнтамі. Навукоўцы заяўляюць, што працуюць дзеля здароўя людзей і ня могуць цалкам адмовіцца ад выкарыстаньня ў экспэрымэнтах жывёл.

Наш камэнтар: Ханжаскі лібэралізм навязвае грамадзтву абарону жывёл і пэдэрастаў, “роўнасьць палоў” і “мульці-кульці” (“шматкультурнасьць”), выдаючы гэта за прагрэс. Збочаная “філасофія” лібэралаў вельмі стаміла нармальных людзей.

Алесь Хадасевіч

11/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024