Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Зьніклі” алімпійскія мільярды 31 траўня швэдская газэта “Dagens Nyheter” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Расейскі ўрад абвінавачваецца ў раскраданьні адпаведніка 188 мільярдаў крон. Грошай, якія былі праызначаны для Зімовых Алімпійскіх Гульняў 2014 г. у Сочы ў паўднёвай Расеі. Абвінавачваньні прагучалі ў сувязі з дакладам, падрыхтаваным расейскім апазыцыйным лідэрам Барысам Нямцовым, а яшчэ раней міністрам Леанідам Мартынюком. Паводле іхных падлікаў, няма ў наяўнасьці больш за палову з 50 мільярдаў даляраў, праызначаных для будаўніцтва гатэляў, дарог, чыгунак і спартовых аб’ектаў для маючых адбыцца Алімпійскіх Гульняў, піша The Telegraphe. “Зімовыя Алімпійскія Гульні ў Сочы ператварыліся ў пачварны падман”, — пішуць аўтары ў сваім дакладзе. Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін раней выказаў сваё расчараваньне ў сувязі з ростам коштаў гульняў. Зімовая Алімпіяда рызыкуе стацца найдаражэйшай у гісторыі. Нямцоў і Мартынюк пішуць у дакладзе, над якім яны працавалі шэсьць месяцаў, даказваючы, што разрабаваныя грошы могуць прывясьці да людзей у атачэньні прэзыдэнта. “Алімпійскія гульні – гэта асабісты праект Пуціна, і зразумела, хто скраў грошы, – тыя, што стаяць побач з Пуціным”, — пішуць яны. Можна сказаць, на ўсе будаўнічыя праекты былі заключаны кантракты з фірмамі, якімі альбо валодае ўрад, альбо мільярдэры, што ў блізкіх адносінах з Крамлём, — падае The Telegraphe. Аўтары абвінавачваюць урад у тым, што ён заплюшчваў вочы на карупцыю, пра якую апазыцыя ў Маскве і арганізатары ў Сочы пісалі і паведамлялі ў блогах на працягу месяцаў. Барыс Нямцоў спадзяецца, што пракуроры і сьледчыя зоймуцца іхным дакладам. Расейскі ўрад дагэтуль не даў адказу на абвінавачваньні. Яакім Сюндбэрг (Пераклаў з швэдскай В. Буйвал) Крыніца: www.dn.se/nyheter/varlden/os-miljarder-forsvunna “Героі Савецкага Саюза”, новыя Гдлян і Іваноў, Ягораў і Кантарыя ці як там яшчэ… Нямцоў і Мартынюк адкрылі карупцыйную Амэрыку – нехта скраў алімпійскія рэзэрвы “партіі власті”. Гэта ёсьць сапраўды сэнсацыйная навіна. Толькі ёсьць адно але. Беларускія рабочыя і інжынэры, якія пабылі на сочынскай мафійнай алімпійскай будоўлі, даўно ўсё нам тут распавялі – ужо некалькі гадоў таму. Мільярды грошай кралі-кралі, вывозілі-вывозілі (і надта з гэтым ня крыліся), пра гэта ведалі нават беларускія будаўнікі, а Нямцову з Мартынюком гэта стала вядома толькі шэсьць месяцаў таму. І на працягу паўгода, што яны пісалі свой “даклад”, грошы працягвалі красьці і вывозіць. Потым на пачатку сёлетнега траўня у Лёндан уцёк адзін каўказец, які быў галоўным заўхозам Сочаў і всея Каўказа. Ён скраў столькі грошай, што ня хоча вяртацца ў Расею. Мяркуем, што тэма “даклада” з гэтага моманту і пачалася. Цікава, што за гады сочынскай будоўлі пра ўсё гэта ня ведаў і не здагадваўся Пуцін, галоўны начальнік усяго і прафэсіянал службаў, у якіх прынята быць недаверлівым да людзей. Вось як! А цяпер з кантэкста паведамленьняў пра сьмелага ўскрывальніка карупцыі Нямцова паспрабуйце здагадацца, каго будуць перасьледваць новыя Гдлян-Іваноў і, галоўнае, каго яны будуць прыкрываць у сваім “дакладзе”? Здагадаліся? Малайцы! У Маскве гэта заўсёды называлася “Сталін нічего не знал” або “Івана Грозного обманывалі”. Хаўрус з запіснога “апазыцыйнага лідэра” і крамлёўскага міністра не хавае, што робіць усё, каб адцерці з гэтай расстрэльнай па маштабах справы Пуціна – “Он нічего не знал”. І робячы гэта, агонь на сябе прымае знаёмы па візытах у Менск апазыц-Нямцоў. З Крамля-Лубянкі прагучаў сьвісток, і ён зрабіў стойку, а потым віляючы хвастом пабег разам з міністрам Мартынюком “выгрызаць карупцыю”. Падчас апрычніны такія спэцы на падхваце называліся выразна – “псы государевы”. Мяркуем, што ўскрывальніцтва алімпійскай карупцыі скончыцца кароткім вэрдыктам – “кралі ўсе, акрамя Пуціна”. Ян Булыга 11/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |