Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
На Дзень абароны дзяцей “вядомы менскі пушкініст” Аляксандр Іосіфавіч Фядута выступіў з палымяным артыкулам у газэце “Нар. Воля”. Хаця не, артыкул хутчэй выкананаы ў жанры халоднага душа, які павінен астудзіць пэўныя гарачыя галовы. Называецца ён – “Революции не будет; а если и будет – то не здесь и не сейчас”. Мы ня будзем паддаваць аналізу тэкст аўтара. Ён каламутны ды й у назове артыкула сказана ў прынцыпе ўсё – “не будет”! Хацелася б у сувязі з газэтнай падзеяй нагадаць дзьве рэчы. Па-першае, падзабытую многімі біяграфію нашага пушкініста. Даем яе цікавейшыя радкі з агульнадаступнай Вікіпэдыі, цытуем: Федута Александр Иосифович. Окончил филологический факультет Гродненского государственного университета (1986), работал учителем русского языка и литературы (1986—1991). В 1990 году был избран секретарём ЦК ЛКСМ Белоруссии, в декабре 1991 — первым секретарём ЦК Союза молодёжи Беларуси, оставался в этой должности до 1994 года. В 1994 году стал членом предвыборного штаба Александра Лукашенко. После победы последнего стал начальником управления общественно-политической информации Администрации президента Беларуси. Начальнік упраўленьня з лукашэнкаўскай адміністрацыі Фядута запомніўся сваім цэнзарствам беларускай прэсы (тады яшчэ жывой). На ўсю постсавецкую прастору тэлебачаньне паказвала сьвежыя нумары газэт зь белымі плямамі пасьля ўмяшальніцтва лукашыстоўскага цэнзара Фядуты. Ягоныя тэксты, накіраваныя супраць Беларускага Народнага Фронту, заўсёды вызначаліся гнюснасьцю і непераборлівасьцю ў лексіцы. Вялікі Васіль Быкаў (чалавек стрыманы) пасьля чарговага выступу Фядуты публічна зазваў яго мярзотнікам. А потым – бац! “Ушёл в одставку”. І пачалася ня менш “яркая” апазыцыйная кар’ера ўчорашняга камсамольца-цэнзара. Другі зашыўся б у цёмны кут і сядзеў бы ціха, каб пра яго забыліся. Але “не тут-то было”. Фядута ведаў, што яму будуць хватка сьцяліць абрус-дарожку на вяршыні дэмакратыі. З месца ў кар’ер псэўдаапазыцыйныя колы і “дэмСМІ” (якія ён яшчэ нядаўна пляжыў) пачалі рабіць з Фядуты “оппозіціонера-інтеллектуала”, “решітельного бойца” і г.д. Яго пачалі ўключаць у дэлегацыі “оппозіціі”, якія езьдзілі на замежныя гастролі. Ён пачаў рабіць глыбокадумныя заявы, палітычныя прагнозы, раздаваць ацэнкі. Нават на Радыё Свабода і Белсаце гэтага Пампушкіна рэгулярна дэманструюць у якасьці “голаса свабоды і дэмакратыі”. Глядзець на яго і слухаць яго (па-беларуску ён выказваецца праз пень-калоду) даволі пацешна, але ўжо на працягу амаль пятнаццаці гадоў Фядуту падсоўваюць пад нос грамадзтву. Мабыць лічаць беларусаў зусім за дурненькіх. У апошні пэрыяд сваёй “апазыцыйнай дзейнасьці” Фядуту ўключылі ў канфармісцкую кампанію “Говправду”. (Дакладней, ён сам у яе уключыўся і навят казаў, што яе прыдумаў). Пад гэтай шыльдай пасьля 19 сьнежня 2010 года ён пабыў нават палітвязьням. Структуркі арганізавалі шырокую кампанію ў Эўропе пад дэвізам “Выдающийся поэт в белорусских застенках!” І за вызваленьне барыкаднага цэнзара давалі свае подпісы розныя людзі з менш і больш вядомымі прозьвішчамі. Надзьмуваньне пустышкі працягваецца, як бачым, да гэтага часу. Цяпер другая з абяцаных рэчаў, пра якія трэба нагадаць. Само па сабе кур’ёзна, калі падстаўных “оппозіціонеров” выпускаюць на першыя палосы газэт папярэджваць, што рэвалюцыі ня будзе. Паверыць іхным папярэджаньням могуць толькі тыя, хто ня ведае іхную біяграфію. Ды і ў цэлым бюро рэвалюцыйных прагнозаў – зьява хісткая. Успомнім, як Ульянаў-Ленін выступаючы на эміграцыйным семінары ў студзені 1917 года ўпэўнена гукаў: “Товарищи, в ближайшие годы революции в России не будет, товарищи…” А яна грымнула па ўсёй імпэрыі ўжо праз некалькі тыдняў, ды яшчэ абсалютна без удзелу малой партыйкі бальшавікоў-ленінцаў. Прыклады можна працягваць. Хаця мы робім няслушна. Нельга параўноўваць прафэсійных палітыкаў з аматарам-правакатарам. Сымон Рудзік 11/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |