Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: НАШЧАДКІ ЗАБОЙЦАЎ ПЕРАВОДЗЯЦЬ СТРЭЛКІ Пасьля адкрыцьця і афіцыйнага дасьледваньня Курапатаў (і потым афіцыйнага прызнаньня саветамі расстрэлаў НКВД у гэтым месцы) на працягу добрага дзясятка гадоў гэбісцкая прапаганда распаўсюджвала хлусьню, што там, маўляў, забівалі не беларусаў і не савецкія энкавэдзісты, а “немецко-фашістскіе захватчікі” расстрэльвалі “евреев”. Гэбоўскую качку падтрымлівалі самы гэбісты і ветэраны НКВД (якія за саветамі па разнарадцы прыяжджалі падыхаць ў Беларусь). Габрэі добра ведаюць сваю гісторыю і галакост. Літаральна ніхто не купіўся на гэбоўскую правакацыю. Энкавэдзісты, трэба сказаць, зьвяртаюцца не толькі да псіхалогіі подласьці, але і да этнічнай мэнтальнасьці. Габрэяў на мякіне не купілі, дык вырашылі выпрабаваць польскі “пакутніцкі патрыятызм” і “міфалогію нацыянальнай ахвяронасьці”. Як кажуць, ня тлуста, але рэдзенькія вынікі ўжо спатыкаюцца. Нядаўна ў Курапатах бачылі польскую сямейную пару, якая прыехала ў Курапаты паглядзець на пахаваньні “ста тысячаў польскіх афіцэраў”. (Яны казалі, што пра гэта прачыталі ў Інтэрнэце). Істотна, што гэта не кур’ёз даверлівых людзей, а вынік новай сістэмнай дэзінфармацыі і адносіцца да гэтага трэба адпаведным чынам. Тут інфармацыйная вайна. Вынік мэтанакіраванай інфармацыі уплывае на розумы людзей так, як яна пададзена, калі няма іншай. Прыклад – Катынь. У трыццатых гадах у Катынскім лесе нкавэдзісты даўно расстрэльвалі людзей (“врагов народа”) і закопвалі ў ямы. Гэта яшчэ адны беларускія Курапаты пад Смаленскам. Хто пра гэта ведае? Каму балела гэтая праўда? Хто цікавіўся лёсам расстраляных “савецкіх” людзей? Бальшавікам, расейскім энкавэдзістам казаць пра гэта – сабе ж на шкоду. Палякам – дай Бог разабрацца са сваімі. Беларусам? Пра беларусаў увогуле мўчок. У 30-х гадах у БССР былі падрыхтаваныя дакуманты аб вяртаньні Смаленска, нашай усходняй сталіцы (дарэчы, бальшавікі аб’явілі ўтварэньне БССР якраз у Смаленску). Ініцыятары гэтага вяртаньня цяпер ляжаць хутчэй за ўсё ў Курапатах, а часткова, магчыма, у тым жа Катынскім лесе. (Між іншым, з прыходам гітлераўцаў увесь смаленскі НКВД перайшоў на службу да немцаў. Зь яго было ўтворана жудасная смаленская СД, якая ў час гітлерскай акупацыі зьверствавала ў Менску). Новыя маніпуляцыі маніпулятараў на тэму Курапатаў скончыцца для канторы некарысна, бо ўсіх людзей у СССР растрэльвала гэтае антычалавечае ведамства па загаду Сталіна і расейскіх кіроўных камуністаў. І як бы не круціліся нашчадкі спраўцаў генацыду – праўда будзе для іх суровай. 11 чэрвеня 2013 г. Зянон Пазьняк 12/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |