Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларускі вакзал. Люты 1917 года

Вельмі шкада стары будынак Лібава-Роменскай чыгункі, разбураны ў Менску ў 1991 годзе. Адна з сталічных газэт так і напісала ў тыя дні: “Украли вокзал”. Цяпер на гэтым месцы монстр “з шкла і бэтону”, як модна было яшчэ пры Брэжняве вызначаць савецкі ўзровень навукі і тэхнікі. Нібыта прыгожы, гістарычны будынак менскага вакзала нельга было арганічна ўключыць у кампазыцыю сучаснага чыгуначнага вузла. Але ж не, трэба было зьнішчыць, сьцерці ў пыл – “до основаньня, а затем…”

Бальшыня людзей прызвычаялася ўспрымаць вакзальныя будынкі выключна як часовы перавалачны пункт у блізкіх і далёкіх падарожжах. Многія нават і не задумваюцца над тым, колькі яркіх, часам вырашальных гістарычных падзей адбывалася ў гэтых будынках і на прывакзальнай прасторы. Зразумела, што акупацыйныя савецкія і постсавецкія ўлады прыклалі намаганьні для таго, каб беларусы і надалей не задумваліся над сваёй гісторыяй. Нават у Маскве ў самыя цемрашальскія часы больш увагі надавалася жанру “вакзальнай гісторыяграфіі”. У адной з заляў для пасажыраў на Беларускім вакзале ў расейскай сталіцы даўно вісіць мэмарыяльная шыльда. На ёй напісана, што ў гэтай залі ў чэрвені 1941 года адбылося першае харавое выкананьне вядомай песьні “Вставай, страна огромная…” Хор сьпяваў гэты гімн ВОВ для войскаў, якія накіроўваліся на Заходні фронт. Толькі пазьней стала вядома, што песьня была створана за некалькі месяцаў да 22 чэрвеня 1941 года і прадназначалася для “вызваленчай выправы Чырвонай арміі ў Заходнюю Эўропу” (Гітлер апярэдзіў “вызваліцеляў” на некалькі дзён).

Але сёньня мы вяртаемся да ранейшай гісторыі, да пачатку развалу Расейскай імпэрыі. Да дзён, калі беларусы выратавалі дэмакратычную Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года ў Петраградзе.

27 лютага (паводле старога стылю) 1917 г. Мікалай ІІ, які знаходзіўся ў Вярхоўнай стаўцы расейскай арміі ў Магілеве, урэшце зразумеў, што армія і паліцыя не даюць рады з народным паўстаньнем супраць самадзяржаўя, якое ўжо пяты дзень палала ў Петраградзе. Параіўшыся з начальнікам генштаба генэралам Аляксеевым, цар сваім загадам накіраваў у адстаўку генэрала Хабалава, які цярпеў паразу ў імпэрскай сталіцы, і прызначыў на ягоную пасаду (камандуючага сталічнага гарнізона) генэрала Іванова, надаўшы яму дыктатарскія паўнамоцтвы. У распараджэньне Іванова здымаліся з фронта і пераводзіліся ў Петраград цэлыя палкі. Але аказалася, што на паперы гэты перавод наладжваўся значна больш проста, чым у рэчаіснасьці. Генэрал Іваноў сеў у цягнік на вакзале ў Магілеве і разам з некалькімі батальёнамі паехаў у бок сталіцы. Над рэвалюцыяй, якая яшчэ не дасягнула канчатковай перамогі, навісла сьмяротная небясьпека. Але цягнік з карніцкім штабам ехаў нядоўга. А 5 раніцы 28 лютага цягнік прыбыў у Віцебск. Аднак беларускія чыгуначнікі (якія пасьпелі ўзброіцца) адмовіліся абслугоўваць карніцкі цягнік і прапускаць яго далей на Піцер. Сілы былі няроўныя, і ўрэшце рэшт пад вечар карніцкі цягнік прарваўся праз блакаду. Але быў згублены каштоўны час. Лік ішоў на гадзіны. А 12.00 таго ж дня генэрал Бяляеў вымушаны быў вывесьці апошнія верныя цару аддзелы з будынку Адміралцейства ў Петраградзе. А 16.00 рэвалюцыйныя жаўнеры злавілі і арыштавалі генэрала Хабалава. Ня ведаючы пра гэта, цар пасылаў у сталіцу тэлеграмы аб тым, што Іваноў ідзе на дапамогу. Але карніцкі цягнік быў канчаткова спынены ў Гатчыне, дзе чыгуначнікі разабралі рэйкі. Безумоўна, што беларусы сваімі рашучымі дзеяньнямі выратавалі рэвалюцыйны Петраград.

Шмат прыкметных падзеяў адбывалася на чыгуначным вакзале ў Магілеве, які быў ваеннай сталіцай Расейскай імпэрыі. Менавіта тут 7 сакавіка 1917 года (ужо пасьля адрачэньня цара) адбылася апошняя сустрэча Мікалая ІІ зь ягонай маці – Марыяй Аляксандраўнай, імпэратрыцай-удавой і прынцэсай дацкага двара. Яны некалькі гадзін сядзелі і размаўлялі (на дацкай мове) у адным з службовых будынкаў каля вакзала. Потым цягнік з дацкай прынцэсай ад’ехаў на Петраград. А на наступны дзень і сам арыштаваны ўжо цар зьявіўся на платформе вакзала. Сшыхтаваныя жаўнеры гарнізона сустрэлі яго халодным маўчаньнем. Маўчала і сьвіта. Толькі адмірал Нілаў кінуўся да Мікалая і пацалаваў яго ў руку. Калі цягнік з царом крануўся зь месца, генэрал Аляксееў зьняў папаху і нізка пакланіўся яму ўсьлед…

Згаданая сьвіта пачала разьбягацца ў розныя бакі, баючыся пакараньня ад рэвалюцыйнага народу. Міністар імпэратарскага двара барон Фрэдэрыкс падаўся на поўдзень. Але ехаў ён нядоўга. Беларускія чыгуначнікі апазналі і арыштавалі яго на станцыі Гомель. Адзін з бліжэйшых да асобы гасудара сатрапаў быў перададзены ў рукі сьледчай камісіі часовага ўраду.

Вось толькі некалькі гістарычных эпізодаў, зьвязаных з беларускім вакзаламі. Настае час летніх падарожжаў. Калі вы будзеце пасьпешліва або нетаропка купляць квіткі, ісьці на платформу або проста крочыць праз вакзальную прастору нашых гарадоў і мястэчак, то не будзьце глухімі. Пачуйце голас Гісторыі.

Валеры Буйвал

15/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024