Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
9 чэрвеня румынская газэта “Evenimentul Zilei” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея выпрабавала новую балістычную ракету, названую “забойцам антыракетнага шчыта”. Вось гэты артыкул: Антыракетная сістэма ЗША ня ў стане супрацьдзейнічаць новай інтэркантынэнтальнай ракеце, пасьпяхова выпрабаванай ў Расеі 6 чэрвеня, — папярэдзіў расейскі віцэ-прэм’ер Дзімімтры Рагозін падчас чытаньняў, якія адбыліся ў пятніцу ў рамках праекта “Грамадскі Унівэрсітэт”, дзе ён казаў пра высокадакладную зброю і рост уплыву сацыяльных сетак. “Я зблізка сачыў за падзеямі ўчорашняга вечара (выпрабаваньні новай ракеты). Выпрабаванні ўдаліся: мы выпрабавалі інтэркантынэнтальную балістычную ракету, якую я асабіста называю “забойчай для антыракетнага шчыта”, — сказаў Рагозін, цытаваны Агерпрэс. На ягоную думку, антыамэрыканскія антыракетныя сродкі – ні сёньняшнія, ні будучыя – ня будуць ў стане нэўтралізаваць расейскую ракету, калі яна пранікне ў амэрыканскую сістэму. Расея будзе працягваць нарошчваць ваенны арсэнал дзеля “забесьпячэньня поўнай свабоды дзеяньня ў выпадку магчымай агрэсіі”, — заявіў расейскі прадстаўнік. Рагозін, вядомы сваімі правакацыйнымі заявамі, пацьвердзіў, што ўмацаваньне Расеі ў ваенным сэнсе і разьвіцьцё яе магчымасьцяў ў паветраным змаганьні будзе спрыяць ў той жа час падтрыманьню раўнавагі сілаў у сьвеце. Паўл Чакою (Пераклаў з румынскай В. Буйвал) Крыніца: З гэтага ўсяго зразумела, што Расея рыхтуецца да вайны. Зразумела таксама, што вайна павінна разгортвацца на тэрыторыі Беларусі і Польшчы. Янка Базыль 15/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |