Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Нагадваем, што газэта “Gazeta Wyborcza” зьяўляецца адной з буйнейшых і найбольш ўплывовых у суседняй Польшчы. 11 чэрвеня яна апублікавала тэкст пад тытулам “Беларускія ўлады шчасьлівыя, калі Польшча мае праблемы – напр., з выдачай беларусам візаў”. Журналіст газэты Анджэй Пачобут бярэ інтэрв’ю ў Вінцука Вячоркі. Вячорку газэта ахарактарызавала так: “па адукацыі філолаг (ведае пяць моваў, уключна з польскай), у 1999-2007 гг. быў лідэрам найбуйнейшай апазыцыйнай партыі БНФ”. Для нашых чытачоў мы нагадаем, што А. Пачобут – гародзенскі жыхар, які абслугоўвае навінамі польскую прэсу. За гэтую дзейнасьць яго перасьледваў лукашыстоўскі рэжым (польская прэса і Пачобут называюць яго “беларускім рэжымам”), але “перасьлед” так нічым і ня скончыўся, з Пачобута пракуратура зьняла ўсе “абвінавачваньні”. Аднак, ён пасьпеў уславіцца ў Польшчы як “пакутнік і змагар” ды зрабіцца “польскім Журналістам Года”. На здымку ў газэце – Лукашэнка сьмяецца. Прычына гэтай весялосьці – у тэксьце інтэрв’ю. Пачобут пытаецца ў Вячоркі пра недахопы з выдачай польскіх візаў беларусам. Ён за словамі ў кішэню ня лезе, цытуем: “Людзі хочуць езьдзіць на Захад. У пераліку на колькасьць жыхароў беларусы атрымліваюць найбольш у сьвеце шангенскіх візаў… Ёсьць патрэба ў рашучых дзеяньнях, якія дапамаглі б залагодзіць праблемы з атрыманьнем візаў…” Фота Вячоркі ў газэце няма. Але нам зразумела, што выгляд у яго заклапочаны і невясёлы ў адрозьненьні ад задаволенага “беларускага дыктатара” (як любіць фармуляваць гэта герой польскай журналістыкі Пачобут). Самая галоўная праблема для абодвух герояў інтэрв’ю – візы для беларусаў, якія, аказваецца, езьдзяць на Захад больш за іншых жыхароў планэты. Нагадваем яшчэ адзін факт. Зусім нядаўна ў Беларусь прыязджалі з візытам міністар абароны Расеі Шайгу і група маскоўскіх ваенспэцоў. Яны ў адкрытую распараджаліся ваенным будаўніцтвам на нашай дзяржаўнай тэрыторыі і казалі пра пэрспэктыву поўнага падпарадкаваньня беларускай арміі маскоўскаму камандваньню. Канкрэтна яны агледзелі месца для сваёй вялікай вайсковай базы пад Баранавічамі. Антызаходняя рыторыка гэтых спэцоў і іх крамлёўскага начальства, а таксама рэгулярныя вучэньні на тэрыторыі Беларусі з пікантным сваёй шчырасьцю элемэнтам (бомбавы ўдар па Варшаве) не пакідаюць сумневу, супраць каго будуць накіраваны гэтыя расейскія ракеты і самалёты. А “польскі Журналіст Года” ня бачыць у гэтым “падзеі года”. Яму цікавей правесьці сьвецкую размову з “філолагам і былым лідэрам”, які гатовы сьпяваць па любых нотах. За ўсе гэтыя дні Пачобут так і не паведаміў свайму газэтнаму начальству і польскаму грамадзтву пра сьмяротную пагрозу расейскай экспансіі на Беларусь. Не, не пра пагрозу экспансіі для беларусаў. Гэта ёсьць справа беларусаў. А. Пачобут ня бачыць пагрозы для палякаў і польскай дзяржавы. Тэма практычна не існуе ў польскіх СМІ. Ды й сапраўды, якая ёсьць неабмежаваная фантазія ў беларускіх патрыётаў! Паўсюль ім бачыцца “маскоўская пагроза”. Вось Вячорка гэтай пагрозы ня бачыць. Ён за выдачу візаў. Усе на Захад! Крыніца: Ян Булыга 15/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |