Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ўсе разумеюць фальшывасьць дзеі 12 чэрвеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуцін абраны лідэрам руху Народны фронт – за Расею”. Вось гэты артыкул: Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін стаўся лідэрам заснаванага ў сераду ў Маскве руху “Народны фронт – за Расею”. Кандыдатура Пуціна на пасаду лідэра была зацьверджана без галасаваньня пасьля таго, як аўдыторыя пачала хорам скандаваць: “Пуцін, Пуцін!” “Мы сёньня зрабілі тое, пра што многія, якія знаходзяцца ў гэтай зале, казалі і прапанавалі, а канкрэтна – не забыцца на гэтую інстытуцыю як толькі перадвыбарчую, але зрабіць яе самастойна працуючай інстытуцыяй”, — сказаў Пуцін. Яшчэ напярэдадні кангрэс зацьвердзіў статут і маніфэст руху, а таксама дэкларацыю сябра фронту. Тады ж удзельнікі кангрэса вырашылі, што арганізацыя, датыхчасовая назва якой была Усерасейскі Народны фронт, надалей будзе працаваць пад новай назвай – “Народны фронт – за Расею”. На пачатку адзін з ідэолагаў руху Дзімітры Бадоўскі сказаў, што фронт плануецца накіраваць на сацыяльную мэту – “не віртуальную, а рэальную”. “Адна з функцый – разы два-тры паціснуўшы рукі, кожны грамадзянін зможа дайсьці да прэзыдэнта. І калі фронт пачне працаваць так, тады сапраўды будзе вынік, і мы ўсе за гэта”, — сказаў Бадоўскі. LETA/LENTA.RU (Пераклаў з латышскай В. Буйвал) Крыніца: Вось цікава, усе, абсалютна ўсе разумеюць пацешную віртуальнасьць гэтай манумэнтальнай дзеі: расейскія і эўрапейскія СМІ, маскоўскае грамадзтва, удзельнікі кангрэсу і сам Пуцін. Але апошнія даволі дысцыплінавана і нават крыху “с огоньком” выконваюць свае сцэнарныя ролі. Камэдыя працягваецца. Успамінаюцца бессьмяротныя фільмы Гайдая. Казка сталася быльлю. Вось як бывае ў Маскве. Хаця такое здаралася ў сярэднявечнай Маскве і на поўным сур’ёзе. Тады таксама часам абіралі на царства паводле схемы “хто каго перакрычыць”. Так, напрыклад, абралі маладога Пятра І. Змоўшчыкам паступіла каманда: “Хто будзе крычаць за Соф’ю, біце іх нажамі…” У Пуціна ўсё абышлося. Заранёў падабралі падстаўных грамадзянаў ад розных сацыяльных груп і нават не зьвярнулі ўвагі на праклёны, што пасылала ў іхны бок маніфэстацыя начале з “лідэрам апазыцыі” Навальным. Усё было нават у даўнім цэкоўскім стылю – “адзінагалосна”. На наш погляд, кола замкнулася. Цяпер усім ужо зразумела, што фальш і мана зрабіліся нормай існаваньня імпэрыі ва ўсіх яе праявах, у тым ліку ва ўладзе і ў “апазыцыі”. Гэты збочаны стан сацыяльна-дзяржаўнага арганізма можа праіснаваць даволі доўга. Пра гэта ёсьць гістарычныя сьведчаньні з Афрыкі і нават з Румыніі. Але Масква – не Бухарэст, Пуцін – не Чаўшэску. Маштабы зусім іншыя і падобна, што шэраг народаў імпэрыі не зьбіраюцца чакаць, пакуль у Маскве ўсё канчаткова згніе і заблытаецца ў мане. Ёсьць яшчэ адзін правераны гістарычнай практыкай аспэкт. Хворая сістэма не вытрымае сур’ёзных палітычных і эканамічных катаклізмаў, яна паваліцца. Толькі ня трэба параўноўваць з эпохай Сталіна і ВОВ. Тады мільёны савецкіх людзей сапраўды верылі ў сталінскі фальшывы ідэал і гатовыя былі ісьці за яго на змаганьне і сьмерць. Цяпер такіх жадаючых ахвяравацца за гэбізм-пуцінізм (без заробку і кар’еры) ня знойдзецца і дзесятка асобаў. Хворы арганізм настойліва пранікае на беларускую зямлю, імкнецца захапіць, зьнішчыць, падмяць усё жывое і беларускае. Трэба ўсім народам бараніць роднае, сьвятое ад псіхапатычных ненавісьнікаў, якія сваю Расею ўжо ператварылі ў паноптыкум. Сымон Рудзік 15/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |