Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
12 чэрвеня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “Тысячы людзей у Маскве прынялі ўдзел у дэманстрацыі супраць Ул. Пуціна”. Вось гэты артыкул: Тысячы людзей у сераду ў Маскве прынялі ўдзел у шэсьці супраць прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна. На дэманстрацыю, галоўным лёзунгам якой было “За нашу і вашу свабоду”, спачатку сабраліся прадстаўнікі левых груповак і лібэралаў. Арганізатары паведамілі пра 30000 удзельнікаў. На думку паліцыі, іх было каля 5000, — паведаміў “Інтэрфакс”. Мітынг быў санкцыянаваны. Пратэстуючыя трымалі ў руках плакаты, на якіх былі напісаны патрабаваньні вызваліць палітычных вязьняў. Праз гукаўзмацняльнікі яны патрабавалі “Расею без Пуціна”. Начале калёны ішлі вядомы блогер Аляксей Навальны, які ў жніўні паспрабуе паўдзельнічаць у выбарах мэра Масквы, а таксама іншыя лідэры апазыцыі – Міхаіл Касьянаў, Уладзімір Рыжкоў і Ільля Яшын. Напярэдадні мітынга сілы бясьпекі затрымалі дзевяцёх маладых людзей. Яны размахвалі сьцягамі “Левага фронта”, якому паводле супярэчлівага рашэньня суда было забаронена да 19 ліпеня займацца якойкольвечы дзейнасьцю. Respublika.lt, Eltos inf. (Пераклаў з летувіскай В. Буйвал) Крыніца: www.respublika.lt/lt/naujienos/pasaulis/pasaulio_politika/tukstanciai-zmoniu_maskvoje_dalyvavo_demonstracijoje_pries_vputina/ Сабраліся ўсе, і маскоўская камсамольская арганізацыя, і “фронт левых сіл”, і камуністы, і капіталісты. Без іроніі ўжо немагчыма камэнтаваць гэтыя сталічна-імпэрскія масавыя мерапрыемствы. Удзельнікі несьлі над сабой чырвоныя, чорныя і сінія сьцягі, а таксама партрэты Н. Талаконьнікавай (якая пэўны час пазіравала для парнаграфіі ў Сеціве, а потым “геройствавала” у Pussy Riot) і іншых людзей, якіх увязьнілі за антыпуцінскія выступы пад камандай папоў-гапонаў. Былі заўважаны і самы папы-гапоны. Гэта А. Навальны, якога судзілі-судзілі, прыгняталі-прыгняталі, а вось ён “вядзе за сабой масы” і зьбіраецца весьці іх на фальшывыя выбары сталічнага мэра, дзе ўсе галасы ўжо “падлічаны” за некалькі месяцаў да галасаваньня. Усе пры справе: напрыклад, М. Касьянаў, былы прэм’ер РФ. Народ за схільнасьць да карупцыі называе яго “Міша Два Процента”, бо з кожнай фінансавай і вытворчай дзейнасьці ён браў свае 2% “прэм’ерскіх”. Якіх толькі лёзунгаў не выставілі і не пракрычалі на Пуціна. Ён і такі і гэткі. І аказалася, што “усё можна”. Дэмакратыя! Эклектычная дзея з часам набывае рысы класічнага стылю: позьні гэбізм любіць стракатыя фарбы і пацешных пэрсанажаў. Ян Булыга 15/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |