Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Вада” пра фізкультуру

У журналістыцы ёсьць хрэстаматыйныя, элемэнтарныя правілы, нават законы. Інфармуючы людзей пра асобу або зьяву, журналіст абавязаны хаця б у некалькіх сказах пазначыць, што гэта за асоба або зьява, калі яна ўзьнікла, калі перастала існаваць і чым займалася. Журналістыка – не паэзія, дзе каханую можна параўноўваць з воблакам, матыльком, кветкай і нават не назваць яе па імені – і гэтага будзе дастаткова для стварэньня вобраза.

Публікацыю на інтэрнэт-старонцы таблоіда пад гістарычным назовам “Наша Ніва” ад 10 чэрвеня можна было б і не заўважыць (чаго толькі там не публікуюць!). Але з гэтым артэфактам трэба пазнаёміцца, гэта непараўнальна. Маецца на ўвазе рэпрадукцыя з праграмы Белсату. Ул. Мацкевіч бярэ інтэрв’ю ў вэтэрана “Белага легіёна” М. Лазоўскага. Гэта трэба паглядзець і паслухаць. Такое ў школьных падлеткаў называецца “вада”, а ў дарослых – “пераліваньне з пустога ў парожняе”.

Не паварочваецца язык назваць сп. Мацкевіча тэлежурналістам, ён – “спэцыяліст шырокага профілю” і крыху нават “міжнароднага маштабу”. Ён запомніўся беларусам сваімі лекцыямі на пару зь яшчэ адным спэцом сп. Роўдам на розных сэмінарах, якіх раней было даволі шмат і ў розных месцах. Пафас выступаў гэтых двух (публіка называла іх Тарапунькам і Штэпселям) заключаўся ў тым, каб пераканаць слухачоў, што Лукашэнка зьяўляецца самастойнай фігурай, ён не стаўленік Масквы і ад Масквы не залежыць (факт таго, што ён “нехарошы для дэмакратыі”, парачка не адмаўляла). Колькі месяцаў таму гэты Мацкевіч “грымнуў” у інфармпрасторы сваёй заявай: “Я – зьяўляюся лідэрам беларускай грамадзянскай супольнасьці!” Каранаваў сябе, як Напалеён, і ўсё. Калі яго спыталі (пасьля вядомага самараскрыцьця падпалкоўніка, савецкага-палітрука Кузняцова), хто ён па званьню, 56-гадовы Мацкевіч адказаў, што “лейтэнант, але ня ведаю, можа што і прысвоіў ваенкамат”. Гэта не замінае яму быць экспэртам па вайсковых і калявайсковых справах.

Адным з правілаў журналістыкі ёсьць, што ў інтэрв’ю галоўным зьяўляецца ўсё ж не журналіст, а той, у каго ён бярэ інтэрв’ю. Але наш “лейтэнант” у такім захапленьні ад сваёй каларытнай асобы, што амаль не дае слова сказаць беднаму вэтэрану Лазоўскаму. Якая “стать”, якая прахвэсарская надзьмутасьць, колькі шматзначнасьці ў роўным тэмбры голаса! Аднак, калі паслухаць, пра што гаворка, то зачапіцца за што-небудзь амаль немагчыма. Плывуць па “вадзе” фрагмэнты – “фізкультура і палітыка”, “спорт і патрыятызм”… Найбольш прыкметным, на наш погляд, ёсьць сэнтэнцыя Мацкевіча: “Невядома, хто стварыў РНЕ…”

Спадар Мацкевіч, калі вам не вядома, хто стварыў гэтую канторскую шавіністычную структуру, дык што Вы робіце ў журналістцы, на экране тэлевізара? Вы наагул, што небудзь ведаеце і разумееце? Але мы мяркуем, што ён ведае і разумее. Тут той жа фокус, што і з “Лукашэнкам, незалежным ад Масквы”.

Ні адзін удзельнік праграмы, ні другі словам не сказалі аб тым, калі і хто ўтварыў гэты “Белы легіён”, калі ён зьнік і чаму гэта сталася. Яны не прывялі ніводнага факту яго дзейнасьці, не назвалі ніводнага імя або падзеі. На працягу амаль 15 хвілін мы слухаем і глядзім фэномэн “ні пра што”. Гэта ж трэба ўмець так. І самае, зразумела, сьмешнае і кур’ёзнае – гэта згадка пра “падтрымку “на ўра” арміяй гэтага “легіёну”. Тут Мацкевіч ажывае і настойліва паўтарае пра “беларускае войска” (якое, зразумела, незалежнае ад Масквы).

Старэйшыя людзі прыгадваюць, што на фотаздымках у “дэмСМІ” пра гэты “легіён” і пра іншыя фантомныя структуры (якія ўзьнікалі пазьней, або існавалі паралельна) бачныя былі ўсё тыя ж у асноўным фізіяноміі, амаль нічога новага – “Чырвоны Жонд”, “Зубры” і што там яшчэ было і сыйшло. Іх пераводзілі з “легіёна” у “жонд” і так далей. Ніхто нічога ня можа ўспомніць пра іх, бо былі толькі фотаздымкі і грозныя дэкларацыі, справаў не было.

Чаму раптам сп. Мацкевіч пачаў рэанімацыю “гістарычнай згадкі” пра фантом з рамантычным і грозным назовам? Мяркуем, што ёсьць праблемы на цяперашнім этапе гістарычнага разьвіцьця краіны. Патрыятычная моладзь зноў шукае шляхоў супраціву рэжымнаму маразму, хоча не БРСМ, а чагосьці сапраўдна беларускага. Вось маладым і нагадваюць пра “волатаў мінулых часоў”, пра “белых легіянэраў”. Цяжкасьць з фактамі – гэта нічога. Затое ў цэлым пустышка выглядае і гучыць пасіянарна.

Прапануем моладзі паглядзець далучаны сюжэт з Белсату і прыняць рашэньне, ці трэба далучацца да гэтай публікі.

Сымон Рудзік

15/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024