Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Трагічныя вынікі “мульцікультуралізма”

11 чэрвеня чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Пасьля забойства жаўнера ў Лёндане вырасла колькасьць нападаў на мусульманаў”. Вось гэты артыкул:

Лёндан. У Лёндане апошнім часам прыкметна вырасла колькасьць розных нападаў на мусульманаў. Гэта паведаміла паліцыя брытанскай мэтраполіі Скотланд-Ярд, працытаваная агенцыяй навінаў ВВС. Паліцыя мяркуе, што гэтая зьява зьвязана з нядаўнім забойствам брытанскага жаўнера, у якім былі абвінавачаны два брытанскія мусульманы нігэрыйскага паходжаньня.

“Пасьля забойства (жаўнера) Лі Рыгбі мы фіксуем выразнае ўзмацненьне нападаў на мусульманаў у Лёндане. Як правіла, мы рэгістравалі адзін антыісламскі інцыдэнт за тыдзень. Але цяпер гэта ўжо восем інцыдэнтаў штодня. Йдзецца перш за ўсё аб абразах і розных малых шкодах, але часам йдзецца і аб сур’ёзных злачынствах, як было ў выпадках з двума падпаламі”, — сказаў прадстаўнік Скотланд-Ярду Сайман Лэчфорд.

Падпалілі ісламскую школу

Паліцыя арыштавала двух 17-гадовых і двух 18-гадовых маладзёнаў, кія падазраюцца ў падпале ісламскай школы-інтэрнату ў паўднёва-усходнім Лёндане. Пажар у суботу прымусіў эвакуіраваць з аб’екта ўсіх 128 вучняў і работнікаў. Двое людзей атруціліся чадам. У сераду наступны намераны падпал цалкам зьнішчыў асяродак самалійскай супольнасьці ў паўночным Лёндане.

25-гадовы жаўнер Рыгбі быў забіты ў траўні ў сьветлы дзень на вуліцы ў паўднёва-усходнім Лёндане двума нэграмі ва ўзросьце 22 і 28 гадоў, якія былі ўзброены нажамі, стралковай зьрояй і секачом для раздзелкі мяса. Яны казалі мінакам, што йдзецца аб помсту за забойствы мусульманаў брытанскімі жаўнерамі ў Аўганістане і паўсюль у сьвеце. Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран назваў забойства жаўнера тэрарыстычнай атакай на Брытанію.

Lidovky.cz, CTK

(Пераклаў з чэшскай В. Буйвал)

Крыніца: www.lidovky.cz/po-vrazde-vojaka-narostl-v-londyne-pocet-utoku-proti-muslimum-p72-/zpravy-svet.aspx

Гэтага трэба было чакаць. На вялікі жаль. Брытанскае грамадзтва стомлена этнічна-цывілізацыйнай блытанінай на сваёй зямлі. “Мульці-кульці” (як эўрапейская моладзь іранічна называе дэмагогію пра “мульцікультуралізм” або “шматкультурнасьць”) даецца ў знакі мільёнам людзей і прыводзіць да трагічных падзеяў, да міжэтнічнай нянавісьці і гвалту. Першай, як правіла, брутальна рэагуе брытанская моладзь, якая ўжо нарадзілася і расьце, ня ведаючы часу, калі Брытанія была брытанскай. У Лёндане, паводле афіцыйнай статыстыкі, жыве адна траціна неангельцаў. Гэта ёсьць вельмі шырокая палітра ад расейскіх бандытаў да экзатычных прыхадняў у чалмах. Усе яны заяўляюць ангельцам: “Гэта ёсьць наша зямля, мы ўсталюем тут свае парадкі”. Назіраючы за ўсім гэтым хаосам, часам задумваешся, ці не надта позна брытанскае і іншыя эўрапейскія грамадзтвы ўбачылі, што лібэральнае дзяржкіраўніцтва і левыя балбатуны загналі іх у тупік? Наперадзе – невядомасьць і паглыбленьне драматычных працэсаў.

Думаецца пра нашу Беларусь, куды антынацыянальны рэжым завозіць тысячы і тысячы чужынцаў, у якіх ёсьць свае айчыны. Даводзіцца ўзважваць, якая з гэтых чужых плыняў ёсьць больш небясьпечная для нашага народу і цывілізацыі – маскоўцы або кітайцы. Мы яшчэ не ў тупіку, але вырывацца з гэтага кашмару трэба ўжо зараз.

Сяргей Камароўскі

15/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024