Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(11-12.06.2013) Паўзучая акупацыя 11 чэрвеня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала, што расейскія войскі прасоўваюць загароджы з калючага дроту ўглыб тэрыторыі Грузіі, парушаючы дамоўленасьці спыненьня агню ў Паўднёвай Асэціі. Такім чынам яны захапілі дадатковыя гэктары грузінскай зямлі. Прэм’ер-міністар Грузіі Іванішвілі сказаў на гэта: “Я гэтага не разумею…” Наш камэнтар: Маскоўскія акупанты нахабна прасоўваюцца па грузінскай зямлі, а стаўленік Масквы Іванішвілі “гэтага не разумее”. Юрка Марозаў Беларускае служэньне Богу мусіць быць па-беларуску 11 чэрвеня 2013 г. італьянская газэта “Repubblica” цытавала Папу Рымскага Францішка. Ён заявіў: “У Ватыкане дзейнічаюць лобі гэяў” і таксама: “У сьвятога Пятра не было рахунка ў банку. Касьцёл павінен быць бедным”. Наш камэнтар: Бачна і зразумела, што ў Касьцёле вядзецца змаганьне за хрысьціянскія ідэалы. Людзі добрай волі ва ўсім сьвеце павінны далучыцца да гэтага змаганьня. Беларусы павінны нагадаць сваім каталіцкім сьвятарам пра словы Папы. Пантыфік заклікаў не аднойчы да служэньня ў мовах народаў на радзімах гэтых народаў. Алесь Хадасевіч Акупацыя бяз мемуараў 11 чэрвеня 2013 г. швэдская газэта “Dagens Nyheter” паведаміла, што ў ЗША былі знойдзены мэмуары Альфрэда Разэнбэрга, аднаго з бліжэйшых паплечнікаў Гітлера. Цяпер будзе новая магчымасьць даведацца пра дадатковыя рысы Гітлера і яго часу. Наш камэнтар: Беларускія гісторыкі і архівісты могуць жыць спакойна. Ніякіх мэмуараў пяра паплечнікаў мясцовага фюрэра ніхто і нідзе ня знойдзе. Гэтыя на пісаньне чаго-кольвечы ня здольныя. Падмахваюць паперкі і ўсё. Юрка Марозаў Добры закон і дрэнныя справы 11 чэрвеня 2013 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “За блюзьнерства над верай расейцы будуць караць штрафам і вязьніцай”. Газэта паведаміла пра прыняцьце Дзярждумай такога закону. Каталізатарам прыняцьця закону паслужыў інцыдэнт з дзеўкамі групы Pussy Riot, якія блюзьнерылі ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве. Наш камэнтар: Што ж, на паперы закон добры. І рэалізаваць яго на практыцы будзе лёгка. Будынкі РПЦ па ўсёй Расеі стаяць пустыя. Дзесяткі мільёнаў людзей даўно ўжо адвярнуліся ад гэтай фальшывай структуры. Алесь Хадасевіч За бардэлем асобы з рэжыму 12 чэрвеня 2013 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што нямецкі аўтагігант “Фольксвагэн” перадаў адзін мільён эўра Міжнароднаму Дому Маладзёвых Сустрэчаў. Гэта ёсьць адукацыйны цэнтар непадалёк ад нямецкага лягера сьмерці Аўшвіц (на тэрыторыі Польшчы). Сярод іншага вучні гэтага міжнароднага цэнтру займаюцца добраўпарадкаваньнем тэрыторыі мэмарыялу і магіл ахвяраў. Наш камэнтар: Так дзейнічаюць немцы, на радзіме якіх разгромлены і забаронены карычневы фашызм. Чаму ўсё так? А таму, што чырвоны маскоўскі фашызм ня быў разгромлены і забаронены. Юрка Марозаў 15/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |