Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Помнік Студэнту

У беларускім мастацтве адбылася сьветлая падзея. 7 чэрвеня ў Менску быў урачыста адслонены Помнік Студэнту. Пасьля цэлага шэрагу няўдачных і проста антыэстэтычных скульптур, што ўзьніклі ў нашай сталіцы за гады лукашызма, гэты помнік ёсьць сапраўднай зьявай у культурным жыцьці Беларусі. Аўтар работы менскі скульптар Павел Лук сказаў, што прысьвяціў свой твор усім пакаленьням беларускіх студэнтаў, але канкрэтна ўвасобіў у рабоце вобраз маладога Францішка Скарыны. Павел Лук – выдатны беларускі пластык, ён мае сваю арыгінальную творчую манеру. У цэнтры ягонай увагі – падзеі і постаці нацыянальнай гісторыі. Цяпер ён працуе над манумэнтальным помнікам Міндоўгу для Наваградка.

Скульптар удала знайшоў прапорцыі і маштабы, арганічна ўпісаў скульптуру ў навакольле. Пластыка работы жывая і трапяткая. Пастамэнт помніка – гэта невысокая пліта з стылізаваным брукам эўрапейскага горада. Гэтымі шляхамі ў Кракаў, Падую, Балонью, Парыж, Гэцінген крочылі тысячы і тысячы беларускіх юнакоў на працягу стагоддзяў. Іх дэвіз накрэсьлены на пастамэнце помніка па-лацінску і па-беларуску – “Scientia potentia est. Веды – сіла”. На твары юнака чытаецца радасьць жыцьця і пазнаньня, вера ў шчасьлівую будучыню сваю і роднага народа. Помнік ёсьць настальгічным вобразам Беларусі, якая была арганічнай часткай эўрапейскай культуры і цывілізацыі. Была, ёсьць і будзе! (Дарэчы, цяпер русіфікатарам цяжэй будзе загружаць голаў нашай моладзі чужой формулай: партрэтам Ламаносава, што ў бурках і кажуху едзе з рыбным абозам з Халмагораў у Маскву…).

Прапануем моладзі стварыць новую творчую традыцыю. Зьбірацца каля Помніка Студэнту, чытаць вершы і прозу, паказваць на імправізаваных плэнэрных выставах свае творы, выконваць свае музычныя опусы. Няхай каля гэтага помніка сустракаюцца былыя студэнты розных пакаленьняў.

Помнік усталяваны насупраць галоўнага будынка Беларускага Дзяржаўнага Эканамічнага Унівэрсітэта на Партызанскім праспэкце.

Валеры Буйвал

15/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024