Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Pасейцам уваход забаронены

14 чэрвеня дацкая газэта “Politiken” апублікавала артыкул пад тытулам “Таму што расейскія турысты надта крыклівыя і пыхлівыя”. Вось гэты артыкул:

61% дацкіх турыстаў ня хочуць жыць у гатэлі з расейцамі, як паказваюць дасьледваньні.
Тайскія трапічныя выспы, Індыйскі Гоа, эксклюзіўныя месцы для водных лыжаў ў Эгіпце, курорты ў Эгіпце, супэрмаркэты ў Дубаі.

Расейскія турысты ажыўляюць карціну ў зонах адпачынку па ўсім сьвеце. Толькі ў Тайландзе колькасьць расейскіх турыстаў вырасла на 201% з 2009 па 2011 г.

Але, на жаль, расейцы паводзяць сябе такім чынам, што ў турыстаў з іншых краінаў застаецца па іх нядобрая памяць.

Сытуацыя настолькі цяжкая, што рэстараны, напрыклад, у Тайландзе, ня хочуць дапускаць расейцаў. А падчас апошняга апытаньня, праведзенага дацкай агенцыяй Star Tour, 61% апытаных адказаў, што не хацеў бы бачыць расейцаў у сваім гатэлі.

“Адносіны непрыязныя. Яны не ўсьміхаюцца і рэдка зважаюць на іншых”, — кажа дырэктар па продажах агенцыі Star Tour Сьціг Элінг пра расейскіх турыстаў. Таму Star Tour імкнецца высьветліць колькасьць расейцаў, калі падпісвае кантракты з гатэлямі, каб расейцаў не было надта шмат, кажа Сьціг Элінг.

“Мы можам жыць з 30%. Іншы варыянт – гэта за шмат для нас і нашых кліентаў”, — паведаміў ён.

Пачуваюцца непаўнавартаснымі

Але такія гісторыі – гэта старая гарэлка ў старых пляшках. Расейцы гарланяць і напіваюцца, а іх прыязджае ўсё больш. Але чаму мы ўспрымаем расейцаў менавіта так?

Вібэкэ Спэрлінг, журналістка газэты “Politiken” і яе карэспандэнтка ва Усходняй Эўропе мае тлумачэньні гэтаму. Яна сама пабачыла расейцаў у дзеяньні ў Індыі, дзе яны ў асноўным занялі паўночную частку Гоа.

І гэта было “невыносна”

Паводле Вібэкэ Спэрлінг, зусім нямногія з расейскіх турыстаў паводзяць сябе спакойна і ціха. Астатнія напіваюцца ў дым і гарланяць, што зьвязана зь іхным раптоўным узбагачэньнем, часта дасягнутым нелегальным шляхам.

“Яны мяркуюць, што могуць паводзіць сябе так, бо прыехалі з супэрдзяржавы. Гэта пыха і ў той жа час пачуцьце непаўнавартаснасьці, бо Расею шмат крытыкуюць. Вось яны й зьбіраюцца ў вялікія групы і вэрбальна выяўляюць сябе з пуцінскай агрэсіўнасьцю”, — кажа Вібэкэ Спэрлінг, якая мяркуе, што расейцы й самы ведаюць, што яны ня надта папулярныя.

Сьціг Элінг спадзяецца і верыць, што гэта толькі пытаньне часу, калі расейцы змогуць стаць больш ураўнаважанымі турыстамі.

“Гэта адбываецца павольна. Цяпер дастаткова многія расейцы пабылі на вакацыях, што стала для іх нармальнай зьявай”, кажа дырэктар па продажах Star Tour і прывёў прыклад з датчанамі, якія ў 1960-70-я куражыліся па ўсёй Іспаніі.

Мала аптымізму ў Вібэкэ Спэрлінг. Таму што культурная зьмена патрабуе дэбатаў дома ў Расеі, каб вырашыць праблему.

“А ніякіх адкрытых дэбатаў па адмоўных баках Расеі ў расейскай прэсе няма”, — кажа Вібэкэ Спэрлінг.

Да таго ж яна мяркуе, што большы ціск з боку бюро падарожжаў на мясцовыя ўлады, напрыклад, у Тайландзе і Індыі, можа быць выйсьцем.

“Мяркую, што трэба паспрыяць таму, каб мясцовыя ўлады ўмяшаліся”.

Сунэ Хёйруп Бэнкэ

(Пераклаў з дацкай В. Буйвал)

Крыніца: politiken.dk/turengaartil/rejsenyt/sundogsikker/ECE1984196/derfor-er-russiske-turister-saa-hoejroestede-og-hoejroevede/

21/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024