Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
15 чэрвеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Крытык Пуціна Навальны кандыдуе на пост мэра Масквы”. Вось гэты артыкул: Пасьля таго, як мэр Масквы падаў у адстаўку, Маскву чакаюць датэрміновыя выбары. Йдзецца пра першыя непасрэдныя выбары за апошнія дзесяць гадоў. Масква. Агульна вядомы расейскі актывіст Аляксей Навальны сёньня падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй кандыдатуры на пасаду мэра Масквы. Інфармацыю пра гэта падала агентура АР. У пятніцу Навальнага прызначыла кандыдатам на пасаду мэра расейскай мэтраполіі лібэральная апазыцыйная партыя Расеі – Партыя народнай свабоды (РПР – ПАРНАС). Было паведамлена, што Навальны возьме ўдзел у выбарах 8 верасьня, “каб вызваліць наш горад ад пуцінскіх шчупальцаў”. Маскоўскі мэр Сяргей Сабянін на мінулым тыдні падаў у адстаўку, што прывяло да абвяшчэньня датэрміновых выбараў. Паводле агентуры АР, ён будзе хутчэй за ўсё таксама кандыдаваць. Агентура РІА Новості нагадвае, што йдзецца пра першыя непасрэдныя выбары маскоўскага мэра за апошнія дзесяць гадоў. Petit Press (Пераклаў з славацкай В. Буйвал) Крыніца: www.sme.sk/c/6837412/putinov-kritik-navalnyj-kandiduje-na-post-starostu-moskvy.html Балалаечны канцэрт з удзелам вядомага саліста працягваецца. Ён, як Калабок, уцёк і ад сібірскага ваўка, і ад уральскай лісы… Пракуроры з суддзямі яго так і не дагналі. Ён усё сьпявае сваю бадзёрую песеньку. Партыйныя акампаніятары заводзяць пафасную тэму (і таксама з жывёльнага сьвету) пра тое, як Навальны будзе разрываць “пуцінскія шчупальцы” на горле Масквы. І дзе гэта падобнае мы ўжо чулі і бачылі?! Ах, так, было такое ўвосень і на пачатку зімы 2010 года. Патрыёты начале з Зянонам Пазьняком заклікалі грамадзтва не хадзіць на псэўдавыбары дыктатуры. Тады на арэну і экраны тэлевізараў рэжымшчыкі выпусьцілі пачку зазывалаў (такое было не ўпершыню, але ўпершыню так сістэматычна і нахрапіста). Кандыдат Саньнікаў абяцаў на наступны дзень “пасьля народнай перамогі на выбарах” начальніку рэжыма ўцёкі на самалёце ў Вэнэсуэлу, а выбаршчыкам “дэмакратычную Беларусь праз тры дні”. Вядома, што заклікі правакатараў скончыліся “элегантнай перамогай” начальніка рэжыму (бо ніхто не лічыў галасоў) і Крывавай нядзеляй 19 сьнежня 2010 года. Сцэнар, напісаны псэўдаапазыцыйнай маной і чалавечай крывёй у Беларусі, у каторы раз спрацоўваецца ў Расеі. Янка Базыль 21/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |