Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(15-18.06.2013)

Эгіпет разрывае адносіны

15 чэрвеня 2013 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” паведаміла: “Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі заявіў пра “канчатковы разрыў адносінаў” з рэжымам сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада і загадаў зачыніць амбасаду ў Дамаску”. Мурсі выказаў поўную падтрымку сіырйскім паўстанцам.

Наш камэнтар: Усім, нават у арабскіх краінах абрыднуў крывавы рэжым маскоўскага сябрука Асада. Цяпер ужо зразумела, што яму засталося няшмат часу. Можна ўявіць сябе, як круцяцца зараз крамлёўскія прадстаўнікі ў арабскіх краінах, спрабуючы прадухіліць катастрофу сваёй палітыкі. Але, як бачна, беспасьпяхова.

Алесь Хадасевіч
***

Тэрарыстычны інтэнацыянал Масквы

16 чэрвеня 2013 г. ангельская газэта “Guardian” напісала пра прамову Пуціна ў сядзібе брытанскага ўраду ў Лёндане. Ён заявіў, што Захад не павінен ўзбройваць сірыйскіх паўстанцаў, “бо яны ядуць чалавечыя ворганы”. А вось Расея ўзбройвае законны ўрад Сірыі.

Наш камэнтар: Што ж, сказана шчыра. Усяму сьвету вядома, што антычалавечы, злачынны (“законны”) рэжым Асада трымаецца на падсілкаваньні з Масквы. Ёсьць яшчэ Хэзбала і іранцы, але яны ваююць супраць сірыйскага народу расейскай зброяй. Вось такі тэрарыстычны інтэнацыянал.

Юрка Марозаў
***

Маскву чакае сьветлая будучыня

16 чэрвеня 2013 г. аўстрыйская газэта “Der Standard” паведаміла, што “блогер Аляксей Навальны афіцыйна паведаміў напрыканцы тыдня аб выстаўленьні сваёй кандыдатуры на выбарах мэра Масквы”. Ён заявіў: “Я бяру ўдзел у выбарах, каб вярнуць уладу масквічам”.

Наш камэнтар: І вось гэтую лухту ад асобнага блогера перадрукоўваюць практычна ўсе СМІ сьвету. Беларусы добра ведаюць кошт падобным заявам. Яны ўжо наслухаліся такога ад мілінкевічаў, саньнікавых, рымашэўскіх і падобных: “Саша отдай людям деньги!.. Через три дня вы проснётесь в демократической Беларуси!”
Пара рэгістраваць новы фізычны закон – унівэрсальны закон палітычнай пустышкі.

Алесь Хадасевіч
***

Усё будзе наадварот

18 чэрвеня 2013 г. славацкая газэта “SME” цытавала выступ міністра замежных справаў Расеі Лаўрова. Ён сказаў, што Іран жадае спыніць узбагачэньне ўрану на 20%. Гэтага шэраг гадоў ад Тэгэрану патрабуе міжнародная супольнасьць.

Наш камэнтар: Мы ня чулі, што Іран стаў аўтаномнай рэспублікай РФ… А калі сур’ёзна, то радасьць заходнікаў ад гэтых выказваньняў маскоўскага міністра заўчасная. Беларусы заўважылі: як толькі Масква гукае пра мір, разгараецца чарговая вайна. Як толькі Крэмль абвяргае прымяненьне прамаскоўскім рэжымам Асада хімічнай зброі супраць сірыйскіх паўстанцаў, то на наступны дзень у шпіталі на турэцкім памежжы паступаюць параненыя хімічнай зброяй жыхары Сірыі. І г.д.
Ім нельга верыць. Усё будзе наадварот.

Юрка Марозаў
***

Цікава, што гэта за праект?

18 чэрвеня 2013 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала два артыкулы пра жыцьцё ў Беларусі. У першым артыкуле цытуюць Лукашэнку, які сказаў, што ягоны старэйшы сын “ня будзе прэзыдэнтам”. У другім артыкуле апісваецца, як С. Шушкевіч атрымлівае пэнсію ў 37 цэнтаў.

Наш камэнтар: Бачна, што больш няма чаго паведамляць польскаму грамадзтву з суседняй краіны. Ужо заўважана, што ў польскай прэсе штучна ствараецца вобраз Беларусі як нечага выключна прыдуркаватага, беспрасьветнага. Нечага такога, што ня трэба ўспрымаць сур’ёзна. Адбываецца нячыстая маніпуляцыя фактамі, замоўчваньне падзеяў, польскаму грамадзтву падсоўваюцца штучныя аўтарытэты з Беларусі. Цікава, што гэта за праект?

Алесь Хадасевіч
***

Правінцыйная журналістыка піша…

18 чэрвеня 2013 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” напісала: “Расейскія людзі лічаць самай несяброўскай для сваёй краіны Злучаныя Штаты, а самай сяброўскай – Беларусь, як паказваюць сацыялагічныя апытаньні, вынікі якіх у аўторак цытавала агенцыя навінаў “Інтэрфакс”.

Наш камэнтар: Ага, беларусы добра адчулі на сябе маскоўскую “братнюю любоў”. Што ж, аж надта “прафэсійна” дзейнічаюць летувіскія газэтчыкі. Цытуюць як нешта сапраўднае штучны сацыялагічны прадукт лубянскіх “агенцый”. Ды ў дадатак друкуюць разам з артыкулам фота пра “рускую любоў да Пуціна”. На фота бачныя маладыя дзяўчаткі ў белых каўказкіх строях. Яны трымаюць партрэт Пуціна і накрываюць свае галовы, як хіджабамі, расейскімі сьцягамі (арыгінальнае рашэньне). Па этнаграфічнай фактуры бачна, што сцэна адбываецца недзе ў Чачэніі, а можа ў Абхазіі або ў П. Асэціі. І гэта называецца журналістыкай…

Алесь Хадасевіч

21/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024