Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А вось і ён, жывы курылка!

16 чэрвеня Радыё “Свабода” некалькі разоў па жывому падала зьвесткі пра рэпарцёрскае геройства і журналісцкую самаахвярнасьць. Міліцыя затрымала ў Стаўбцоўскім раёне журналіста Алеся Сіліча (жывы курылка!) і завезла яго ў Стаўбцоўскі РАУС Сіліч паехаў быў туды, атрымаўшы рэдакцыйнае заданьне на рэпартаж пра падзеж сьвіней у мясцовых калгасах. На яго склалі пратакол, а потым падвезьлі на вакзал. Цяпер А. Сіліч у нашай сталіцы. Але можа быць і ня ў нашай…

А. Сіліча мы памятаем недзе з пачатку гэтага тысячагоддзя. Ён друкаваўся ў “Нар. Волі”, некаторыя зь ягоных тэкстаў не былі пазбаўлены рэзкасьці тону. У 2004 годзе ён даў публічны адказ на выступ у друку Зянона Пазьняка, які ўскрываў сутнасьць псэўдаапазыцыі, што падтрымлівае сваімі дзеяньнямі антыбеларускі рэжым. А. Сіліч тады кінуў з размаху сваю сэнтэнцыю: “А што, Зянон Станіслававіч, Вы лепш прыязджайце ў Беларусь ды прыступайце да змаганьня супраць рэжыму разам з намі…”

Усе і забыліся б пра гэты інцыдэнт, але на наступны год сам А. Сіліч падаўся ў палітычную эміграцыю. Што ўжо ён там расказваў бэльгійцам, невядома (ніхто не памятае, каб Сіліча перасьледваў рэжым), але яму ў Бэльгіі далі палітпрытулак. Ён і пражыў там восем гадоў. Ягоны стан на Захадзе можна вызначыць як “ляжаньне на дне”. Толькі аднойчы ён раптам зьявіўся ў ЗША ў амплуа “дэмакратычнага журналіста”. Але патрыёты-фронтаўцы патлумачылі беларускім суполкам у гэтай краіне, што гэта ёсьць, мякка кажучы, “неадназначная асоба”. Пасьля той няўдалай камандыроўкі (і хто ж яго туды паслаў?) А. Сіліч вярнуўся на дно.

І вось мы раптам бачым, што “палітэмігрант, які ўцёк ад бесчалавечнага рэжыму”, усплывае зноў. Прычым не дзе-небудзь, а проста пасярод згаданага бесчалавечнага рэжыму. Ён шчыра распавядае СМІ, што “ня можа жыць без Беларусі”, таму “увесь час езьдзіць з Брусэля ў Менск” (гэта са статусам палітуцекача!) і наадварот. Робіць рэпартажы і, як бачым, дарабіўся да страшных рэпрэсій у рамках правінцыйнай сьвінячай справы.

Тут трэба нагадаць пра ўнівэрсальны закон палітычнага прытульства. Палітпрытулак даецца асобе толькі ў тым выпадку, калі гэтай асобе на радзіме пагражае небясьпека жыцьцю, свабодзе і здароўю за яе (асобы) палітычныя перакананьні і дзейнасьць. Калі гэтая асоба вяртаецца на радзіму і не падвяргаецца палітычнаму перасьледу, то яе пазбаўляюць права на палітпрытулак. Гэта элемэнтарна.

Можа быць, што А. Сіліч атрымаў за гэтыя гады бэльгійскі (ці які яшчэ) пашпарт. Але гэта не мяняе справы: ён жа ўсяроўна застаецца “ахвярай пад пагрозай” з боку таго самага рэжыму, ад якога ён некалі ўцёк. Як бачым, сп. Сіліч “езьдзіць туды-сюды” і ўсё ў поўным парадку, рэжым упускае яго ў Беларусь і выпускае зь яе. Гэта, мякка кажучы, нетыповая штатная сытуацыя.

Што праўда, мясцовая пракуратура ўжо папярэджвала яго аб ягоным супрацоўніцтве з тэлеканалам Белсат (безумоўна вялікае злачынства і ня меншае асабістае геройства журналіста). І цяпер вось яго прыпуталі “апрычнікі рэжыму” каля стаўбцоўскага сьвінакомплексу. Але з кім не бывае?

Мы мяркуем, што сытуацыя сама па сабе штучная, як паралон або шкловалакно. Езьдзіць чаўнаком наш герой-журналіст таму, што не ўяўляе ніякай пагрозы для рэжыму (яе ніколі яму не было). Проста сіламі і намаганьнямі віртуальнай прасторы, надзьмутай “дэмСМІ” адбываецца рэкламная раскрутка забытага, але рэанімаванага кадра. Яшчэ парачка папярэджаньняў з пракуратуры, яшчэ адзін вэтэрынарны рэпартаж з правінцыі, і ў Брусэлі адбудзецца ўзнагароджаньне А. Сіліча залатым вянком “за пакутніцтва ў журналістыцы”. І з гэтым галаўным уборам ён прыступіць да акрэдытаванай дзейнасьці пры брусэльскай канторы Эўразьвязу (з выездамі ў розныя краіны, зразумела). Паўсюль гэтая венцаносная асоба будзе даваць “каштоўнейшую інфармацыю” пра Беларусь і яе людзей. Магчыма нават, што ён станецца “прадстаўніком беларускай дэмакратыі” на Брусэль і ўсея Эўропа. Да яго будуць прыслухоўвацца, цытаваць яго, рабіць лёсавызначальныя рашэньні ў тым ліку і на аснове яго, героя А. Сіліча, аналітычных рэпартажоў.

Усё гэта раскрыецца ў бліжэйшай будучыні. Калі б такі вадэвіль разыгрываўся ў акупаванай Польшчы часоў хунты генэрала Ярузэльскага або нават у постсавецкай Латвіі ці Эстоніі, такога вадэвільшчыка паднялі б на сьмех спачатку палітычныя і журналісцкія колы нацыянальнага супраціву, а потым пачало б сьмяяцца і ўсё грамадзтва. Але, мабыць, арганізатары гэтай афёры разьлічваюць на легендарную сур’ёзнасьць беларусаў, якіх нялёгка рассьмяшыць…

Ян Булыга

21/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024