Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сірыйскія паўстанцы атрымалі цяжкую зброю

20 чэрвеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Сірыйскія паўстанцы атрымалі першую партыю цяжкой зброі”. Вось гэты артыкул:

Мяркуецца, што Савудаўская Аравія паставіла паўстанцам супрацьтанкавыя кіруемыя ракеты расейскай вытворчасьці тыпу Конкурс.

Лёндан, Ерузалем. Сірыйскія паўстанцы атрымалі першую партыю цяжкой зброі, якую ім паставіла Савудаўская Аравія.

Гэта паведаміў ізраільскі сэрвэр IsraelNationalNews.com.

Мяркуецца, што Савудаўская Аравія як ключавы рэгіянальны хаўрусьнік ЗША паставіла паўстанцам супрацьтанкавыя кіруемыя ракеты расейскай вытворчасьці тыпу Конкурс.

Сірыйскія паўстанцы ўжо раней мелі невялікую колькасьць гэтай зброі, якую яны захапілі на армейскіх складах.

Цяпер яны ўжо атрымалі ад Савудаўскай Аравіі большую колькасьць гэтай зброі, а да таго ж і абяцаньне ў хуткім часе паставіць яшчэ больш складаную зброю.

Супрацьтанкавыя ракеты Конкурс здольныя прабіваць браню расейскіх танкаў Т72с, найсучасьнейшых баявых машын ў арсэнале сірыйскай арміі.

Ракеты Конкурс ў значнай колькасьці зьявіліся на зонах баёў у Сірыі з пачатку гэтага месяца.

Гэта пацьвярджае інфармацыю аб тым, што Вашынгтон разьвязаў рукі сваім рэгіянальным хаўрусьнікам, каб яны маглі пастаўляць цяжкую зброю сірыйскай апазыцыі.

Злучаныя Штаты на мінулым тыдні заявілі, што вырашана аказаць ваенную дапамогу сірыйскім паўстанцам, абгрунтаваўшы гэта доказамі аб прымяненьні хімічнай зброі сіламі Асада.

Першую інфармацыю пра пастаўку Конкурсаў у Сірыю дала ў сераду брытанская газэта “Daily Telegraph” са спасылкай на сірыйскую апазыцыю.

Petit Press

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал)

Крыніца:
www.sme.sk/c/6842407/syrski-povstalci-dostali-prvu-dodavku-tazkych-zbrani.html

Такім чынам, распачынаецца “конкурс” пад дэвізам “хто каго” – расейскія танкі або расейскія супрацьтанкавыя ракеты? Дакуражылася Масква з сваім крывавым бізнэсам зброяй. Наляцела на свае ж ракеткі. Гэта не ўпершыню. Была кітайска-в’етнамская вайна 1979 года, дзе абодва бакі страляліся савецкай зброяй, было шмат чаго ў сьвеце.
Дзікі прамаскоўскі рэжым Асада стаміў увесь рэгіён. Нават Савуды (якія не вызначаюцца прыхільнасьцю да дэмакратычнага ладу) вырашылі пакласьці канец гэтаму кашмару. Мяркуем, што гэта толькі пачатак шырокамаштабнай міжнароднай апэрацыі па ўзбройваньню сірыйскага народа, які вядзе справядлівую вайну за вызваленьне ад тыраніі. Цяпер інсургенты напаляць маскоўскіх танкаў, трэба чакаць фотаматэр’ялаў на гэтую тэму.
Блізкія і далёкія краіны дапамагаюць сірыйскаму народу, таму што сьвет дапамагае толькі тым, хто змагаецца і ідзе да перамогі.

Сяргей Камароўскі

27/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024