Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
18 чэрвеня расейская інтэрнэт-газэта “Утро.Ру” апублікавала артыкул пад тытулам “Сем мільёнаў працоўных рук зьнікнуць за 10 гадоў”. Вось гэты артыкул: У бліжэйшае дзесяцігоддзе колькасьць расейцаў ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў зьменшыцца да 25 мільёнаў. У бліжэйшыя дзесяць гадоў колькасьць маладых людзей у Расеі зьменшыцца з амаль 32 да 25 мільёнаў. З такім несуцяшальным прагнозам выступіў на паседжаньні калегіі Мін. адукацыі і навукі старшыня Расмоладзі Сяргей Белаконеў. У 2012 г., паводле дадзеных Расстата, у РФ жылі 31,6 мільёны маладых людзей ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў, што складае 22% ад агульнай колькасьці насельніцтва. На год раней колькасьць маладых людзей складала 32,4 мільёны (23%), а ў 2009 г. – 33,7 мільёны (24%). Як зазначыў старшыня дэпартамэнту дадаковай адукацыі дзяцей, выхаваньня і маладзёвай палітыкі Мінадукнавукі Аляксандр Страдзэ, гэтыя лічбы сьведчаць аб тым, што ў Расеі зьніжаецца ня толькі колькасьць маладых людзей, але й падае доля моладзі ў агульнай колькасьці насельніцтва. Пры гэтым, па ягоных словах, моладзь практычна не цікавіцца палітыкай і сацыяльнымі пытаньнямі. “У гэтых умовах нам належыць разьвіваць эканоміку краіны. Гэта якраз вызначае актуальнасьць актыўнай, энэргічнай маладзёвай палітыкі, да якой трэба перайсьці”, — канстатаваў, у сваю чаргу, Белаконеў. Згодна з апошнімі дадзенымі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, летась нараджальнасьць у РФ так і ня здолела пераўзыйсьці ўзровень сьмяротнасьці. У 2012-м натуральнае зьмяншэньне насельніцтва Расеі аказалася менш, чым за год да гэтага, колькасьць памерлых усяроўна перабольшала колькасьць народжаных на 2573 чалавекі. Разам з тым па колькасьці народжаных дзяцей летась удалося дасягнуць самага высокага выніку з 1990 года. Рост нараджальнасьці зафіксаваны ў 79 рэгіёнах, пры гэтым у 20 рэгіёнах нараджальнасьць павялічылася на 7% і больш. Масква, паводле дадзеных ведамства, аказалася ў ліку 29 рэгіёнаў, у якіх нараджальнасьць вырасла на 5-7%. Між тым адзначаны апошнім часам рост нараджальнасьці, на думку экспэртаў, ня ў стане зьмяніць агульную дэмаграфічную сытуацыю ў краіне, а тым больш пераламіць адмоўны трэнд на паступовае скарачэньне колькасьці насельніцтва. Адчувальнае павышэньне ўзроўню нараджальнасьці ў 2000-я гг. зьвязана не са зьмяненьнем агульнай сытуацыі і настрояў насельніцтва, а ўсяго толькі з уступленьнем у дзетародны ўзрост пакаленьня, народжанага ў першай палове 80-х гг. мінулага стагоддзя. Мікалай Фадзееў Пераклад з расейскай. Крыніца: www.utro.ru/articles/2013/06/18/1125828.shtml Цікавая статыстыка. Асабліва пра павышэньне нараджальнасьці ў Маскве. Вядома, што ў “століце нашей родіны” імкліва расьце колькасьць менавіта азіяцка-каўказкага сэктару. У дзіцячых садках ужо цяпер бальшыня дзяцей адпаведнай зьнешнасьці. Назваць гэты горад (і шэраг іншых рэгіёнаў Расеі) расейскімі неяк язык не паварочваецца. Вымірае ў першую чаргу ўласна расейскі этнас. Шэраг іншых этнасаў на тэрыторыі імпэрыі імкліва павялічваюцца ў колькасьці і займаюць усё больш тэрыторыяў, якія да апошняга часу лічыліся “істінно русскімі”. Яшчэ адзін цікавы аспэкт артыкула – гэта пра “трэба разьвіваць эканоміку” і пра “актуальнасьць маладзёвай палітыкі”. Не забывайма, што моладзь павінна яшчэ быць гатовай да ваяваньня і самахвяраваньня за імпэрыю. А калі яна “не цікавіцца палітыкай і сацыяльнымі пытаньнямі”, то рабіць яна гэта ня будзе. “Такая вось загагуліна…”, як казаў Б. Ельцын. Янка Базыль 27/6/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |