Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларуса рабуюць, а ён плача

У сярэдзіне чэрвеня БТ раптам перадало нештодзённы ў сэнсе праўдзівасьці сюжэт. Рэпарцёры афіцыёзнага лукашыстоўскага тэлеканала адзін за адным уключаліся ў відэашэраг адной драматычнай падзеі, якая агарнула сабой усю нашу краіну: Менск, Віцебск, Магілеў… Беларусы і беларускі прыйшлі на сустрэчу з тэлежурналістамі з дзецьмі і распавядалі пра адно і тое ж, стоячы перад аднолькавым краявідам – пустэчай на месцы абяцаных жылых дамоў.

Справа вось у чым. Гадоў 3-5-7 таму гэтыя людзі сабралі ў адно свае апошнія накапленьні, а часьцей за ўсё зьвярнуліся ў банкі па крэдыты. Яны паверылі шумнай рэкламе пра “даем крэдыты” і “будуем кватэры”. З гэтымі грашыма людзі пайшлі ў разрэкламаваныя будаўнічыя фірмы і зрабілі ўзносы на пабудову жыльля. Потым яны рэгулярна хадзілі на будпляцоўкі, каб паглядзець, што там адбываецца. А там на працягу гадоў адбывалася мала што або абсалютна нічога. Разрэкламаваныя жулікі ўзялі іхнія грошы і пачалі “круціць” іх у іншым цёмным бізнэсе. Вядома, што за гэтыя гады ў фінансавай сістэме акупаванай Беларусі адбыліся інфляцыйныя катаклізмы, беларускі рубель абясцэніўся. Шэраг з будфірмаў растварыўся ў паветры. Тыя, што засталіся, прапануюць беларусам унесьці прыкладна яшчэ столькі ж грошай, колькі яны ўжо ўнесьлі, каб “завяршыць будоўлю”. Абрабаваныя людзі прыкладна аднымі словамі распавядалі ў тэлекамэру, што грошай больш ня маюць, бо аддалі апошняе. Некаторыя ня маюць з чаго вяртаць узятыя раней крэдыты. Пастка зачынілася. Некаторыя (нават маладыя мужчыны) не саромеючыся плакалі…

Калі ацэньваць сытуацыю цьвяроза, то зразумела, што ў Беларусь праз неіснуючую дзяржмяжу з бандыцкай імпэрыяй прыйшла тая ж бяда, ад якой ужо пацярпелі мільёны людзей у Расеі. Падстаўныя і нават легальныя фірмы ўзялі з насельніцтва вялікую масу грошай і цынічна выкарысталі давер людзей, пакінуўшы іх ні з чым. У Беларусі такім чынам пацярпелі тысячы і тысячы сем’яў. Праблема стала настолькі відавочнай, што нават рэжымнае тэлебачаньне вымушана было распавесьці пра яе. Які ж вынік тэлепраграмы і начальніцкага крыку аб “мы разьбярэмся”?

Выніку няма ніякага. У дэмакратычнай дзяржаве ўжо адбыліся б арышты, суды і канфіскацыі ў злачынных структурах. Але ж у дэмакратычнай дзяржаве абрабаванае насельніцтва трэсла б гарадзкую і сталічную адміністрацыю, як грушу, з патрабаваньнем вярнуць скрадзеныя грошы. Масы людзей прапанавалі б (як гэта паказвае досьвед шэрагу краін) начальству перасяліцца на будпляцоўкі і вызваліць начальніцкія кватэры для абрабаваных сем’яў. Беларусы плачуць.

Сьлёзы не дапамогуць. Масква, як вядома “сьлязам ня верыць”. Зразумела, што за беспакаранымі буйнамаштабнымі афёрамі жулікаў стаяць рэжымшчыкі розных узроўняў, якія атрымалі свой “бакшыш”. Ад самага пачатку гэтай кампаніі абяцанак трэба было разумець, што гэта ёсьць пастка. Нельга верыць фальшывым, якія ненавідзяць усё беларускае: мову, культуру, людзей, дзяржаву. Яны ня зробяць выключэньня з сваёй нянавісьці з тае прычыны, што заявы на пабудову кватэры беларусы напісалі да іх на акупанцкай мове. Гэта ўжо ня мае значэньня.

Вырашэньне гэтай і іншых жыцьцёвых праблем можа адбывацца толькі ў палітычным рэчышчы і палітычнымі мэтадамі. Справядлівасьць можа быць дасягнута толькі пасьля цывілізаванай ліквідацыі антыбеларусага рэжыму.

Павел Гулевіч

27/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024