Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Дзень памяці Васіля Уладзімеравіча Быкава

bykau-22062013-008.JPG
22 чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі да магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска. Грамада ўзьняла нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявала гімн “Магутны Божа”.

Выступілі сп. Валеры Буйвал і сп. Уладзімер Раманцоў, сакратары Беларускага Народнага Фронту і КХП-БНФ. Выступоўцы нагадалі, што сёлета спаўняецца дзесяць гадоў, як з намі няма Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Але склалася так: чалавек адыйшоў, а мастак, пісьменьнік застаўся. Засталіся геніяльныя творы Васіля Быкава. Мы – старэйшыя – успамінаем, як мы ўпершыню сустрэліся з кнігамі Быкава. Для нас адкрыўся Сьвет Праўды, мы далучыліся да гэтай абсалютнай духоўнай каштоўнасьці. І цяпер маладое пакаленьне далучаецца да гэтай жывой крыніцы хараства і праўды жыцьця. Трэба зазначыць, што творчасьць Васіля Быкава належыць ня толькі нам, але і ўсяму чалавецтву. У іх увасобілася наша нацыянальная драма, наш нацыянальны дух, нашая мэнтальнасьць. Мы – фронтаўцы – успамінаем таксама, як у кастрычніку 1988 года Васіль Быкаў разам з выдатнымі дзеячамі нашай культуры распачаў фронтаўскае рушаньне. Ён быў з намі і таму мы перамаглі – адваявалі, аднавілі нашую незалежную Дзяржаву!

Нам – старэйшым – пашчасьціла размаўляць з Васілём Быкавым, слухаць ягоныя прамовы. Мы адчулі моц беларускага духу, няўміручую энэргію народнага генія. Цяпер ягоны голас гучыць са старонак кніг. Гэта ёсьць вялікая, непераможная сіла Мастацтва. Будзем жа гуртавацца вакол сьветлага, роднага, дарагога. І тады наша Беларусь будзе шчасьлівай і вечнай.

bykau-22062013-010.JPG

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
22 чэрвеня 2013
г.

bykau-22062013-008.JPG

27/6/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024