Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Валенбэрг узбройваў рух супраціву”

24 чэрвеня швэдская газэта “Svenska Dagbladet” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

У рамках сваёй працы па выратаваньню габрэяў Рауль Валенбэрг забясьпечваў зброяй у 1944 г. грамадзянскі рух супраціву ў Вугоршчыне. Гэта магло спрычыніцца да ягонага арышту саветамі ў 1945 г.

Новыя фрагмэнты мазаікі дазваляюць убачыць у новым сьвятле змаганьне Рауля Валенбэрга за выратаваньне вугорскіх габрэяў ад зьнішчэньня ў 1944-45 гг. Тое, што Валенбэрг меў шырокую сетку кантактаў у самых розных колах у Вугоршчыне, было вядома ўжо раней.

У новай кнізе, – “Прыцемкі над Будапэштам”, — напісанай швэдскім вугорцам Гэлертам Ковачам, ёсьць дадзеныя аб тым, што Валенбэрг нават пастаўляў зброю вугорскаму руху супраціву.

У рамках сваёй гуманітарнай і ў той жа час поўнай рызыкі дзейнасьці ў Вугоршчыне сакратар амбасады Рауль Валенбэрг відавочна выкарыстоўваў свой вайсковы досьвед. Ён быў ваеннаабавязаным сяржантам, камандзерам аддзяленьня ў паспалітым рушэньні краіны і займаўся баявой вучобай сваіх падначаленых у раёне Стакгольма.

Прыехаўшы ў Будапэшт, які ўсё больш апаноўваў хаос, позьняй восеньню 1944 г., Валенбэрг усталяваў кантакт з вугорскім паспалітым рушэньнем “Кішка”, якое толькі што ўтварылася. Афіцыйна аддзел павінен быў абараняць сталіцу, але частка падраздзяленьня ўдзельнічала ў падпольным супраціве нямецкім акупантам, СС і фашыстоўскаму руху “Перакрыжаваныя стрэлы”.

Жаўнеры аддзела паспалітага рушэньня таксама ахоўвалі ад нападаў байцоў “Скрыжаваных стрэлаў” шэраг дамоў, што належалі швэдам і ў якіх жылі габрэі з швэдскімі пашпартамі для прыкрыцьця.

Тое, што Валенбэрг таксама забясьпечваў зброяй частку гэтых байцоў, стала вядома з раней невядомага сьведчаньня. Ад’ютант паспалітага рушэньня Фэрэнц Кальманф распавёў пра сустрэчу, на якой Валенбэрг запрапанаваў выдаць швэдскія пашпарты для прыкрыцьця тым з паспалітамга рушэньня, каго перасьледвалі, а таксама “грошы для закупкі зброі і ўсяго неабходнага”. У замен Валенбэрг хацеў атрымаць вайсковую падтрымку “паўсюль, дзе будзе неабходна”.

Сустрэча скончылася тым, што Валенбэрг, відавочна, жадаючы паказаць сур’ёзнасьць сваіх намераў, папрасіў вугорцаў паслаць двух жаўнераў, каб забраць зь ягонай машыны дзьве скрыні. “Калі жаўнеры вярнуліся з скрынямі, і мы адчынілі іх, аказалася, што яны запоўнены ручнымі гранатамі і пісталетамі”, — успамінаў Кальманф.

– Паспалітаму рушэньньню бракавала зброі. Тое, што мелі, было састарэлым і розных мадэляў. Таму зброя ад Валенбэрга была дарэчы. Ня толькі неаспрэчны аўтарытэт Валенбэрга, але й чыста ваенная моц стрымлівала байцоў “Скрыжаваных стрэлаў” ад нападаў на дамы, дзе былі габрэі. Я лічу, што Валенбэрг быў героем. Але ў яго былі некалькі сетак, якія давалі яму магчымасьць выратаваць так шмат чалавечых жыцьцяў, — кажа пісьменьнік Гэлерт Ковач.
Адным з супрацоўнікаў Валенбэрга, якія жывыя дагэтуль, ёсьць 90-гадовая Габрыэла Касіюс. У свае 21 год яна п
ачала працаваць пад пашпартам прыкрыцьця. Яна нічога ня ведае пра эпізоды са зброяй для байцоў супраціву, але кажа пра мэтады працы Рауля Валенбэрга:

– Ён рабіў так: як толькі вырашаў, што гэта важна, то адразу прыступаў да працы. Тады ён дзенічаў самастойна, спантанна і паводле сытуацыі, асабліва ў экстрэмальных выпадках, — успамінае Габрыэла Касіюс.

Швэдскія дыпламаты Пэр Ангэр і Рауль Валенбэрг спрычыніліся таксама да перадачы радыёстанцыі групе супраціву для арыентаваньня брытанскіх бамбавікоў. Ковач паўтарае таксама сьведчаньні аб тым, што Валенбэрг падрыхтаваў дакумэнтацыю пра савецкую расправу над 4000 польскіх афіцэраў у Катыні ў 1940 г.

– Усё гэта магло паспрыяць ягонаму арышту саветамі. Ведаць пра савецкія ваенныя злачынствы – гэта было роўным сьмяротнаму прысуду, — кажа Гэлерт Ковач.

Мікаэль Хольмстром

(Пераклаў з швэдскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.svd.se/nyheter/inrikes/wallenberg-forsag-ungrare-med-vapen_8287488.svd

Гістарычныя дасьледваньні дазволілі адкрыць шмат новага аб Раулю Валенбэргу. У адрозьненьні ад многіх іншых дзеячаў з краінаў, якія не закранула вайна, гэты чалавек добра разумеў, што трэба рабіць, і не дазволіў падмануць сябе хлусьнёй нацыстоўскай прапаганды. Нагадаем, што было яму падчас ягонай місіі ўсяго 29 гадоў. Мужны чалавек сваімі дзеяньнямі выратаваў дзесяткі тысячаў жыцьцяў і спрычыніўся да ўзброенага супраціву нацызму. Гэта ёсьць яркі прыклад самаахвярнага служэньня чалавецтву і добрай славе сваёй радзімы. Маскоўскія гестапаўцы закатавалі яго ў Лубянскай турме.

На жаль, трэба прызнаць, што многія з цяпершаніх дыпработнікаў проста ня здольныя на такія ўчынкі і такую жыцьцёвую пазыцыю. Часам здаецца, што гэтыя дарослыя і адукаваныя асобы не разумеюць і ня бачаць таго, што адбываецца ў Беларусі. Але часьцей яны ўсё добра бачаць і разумеюць і толькі робяць пэўны выгляд. А занятыя яны сваёй кар’ерай і камфортным існаваньнем у месцы чарговага прызначэньня. Зрэшты, яны маюць на гэта права. Кожны мае права выбару.

Той факт, што Валенбэрг пацярпеў за праўду аб Катыньскай трагедыі, дзе загінулі таксама сотні беларускіх афіцэраў Войска Польскага, дазваляе выказаць думку аб неабходнасьці ўсталяваньня яму помнікаў у нашай краіне.

Ян Булыга

2/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024