Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Масква плянуе рэпрэссіямі ўзаконіць сваю ману

24 чэрвеня чэшская газэта “Ceske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Адмаўленьне посьпехаў Чырвонай арміі будзе ў Расеі карацца турмой”. Вось гэты артыкул:

Масква. У заканадаўчую праграму расейскай Дзяржаўнай Думы сёньня быў унесены закон, паводле якога адмаўленьне ваенных посьпехаў савецкай Чырвонай арміі ў гады Другой сусьветнай вайны будзе карацца ажно пяцьцю гадамі турмы. Паводле Ірыны Яравой, старшыні абароннай і антыкарупцыйнай камісіі, якая запрапанавала гэты закон, пад гэтыя санкцыі падпадаюць таксама й асобы, якія будуць паддаваць сумневу ваенныя намаганьні іншых армій антыгітлерскай кааліцыі.

Новы параграф павінен стацца складовай часткай ужо існуючага закона, які ўстанаўлівае пакараньне турэмным зьняволеньнем за апраўдваньне нацызма і паддаваньне сумневу нюрнбэргскага судовага трыбунала, які пасьля вайны судзіў нацыстоўскіх ваенных злачынцаў. Калі роля Чырвонай арміі будзе паддавацца сумневу паасобнымі асобамі, ім пагражае пакараньне ў тры гады турмы, у выпадку дзяржаўных служачых або прадстаўнікоў СМІ — турэмнае зьняволеньне на пяць гадоў.

Паводле парляманцкіх аналітыкаў, практычна адназначна, што ніжняя палата папраўку прыме. Прапанова Ірыны Яравой мае падтрымку ня толькі яе калегаў з галоўнай пракрамлёўскай партыі “Адзіная Расея”, але й значнай большасьці апазыцыйных дэпутатаў.

Расейскія заканадаўцы абгрунтоўваюць неабходнасьць такога закона меркаванымі спробамі адмовіць рашаючую ролю Чырвонай арміі ў паразе нацыстоўскай Нямеччыны. Псэўданавуковыя працы, якія паддаюць сумневу ваеннае намаганьне СССР, маўляў, зьяўляюцца перш за ўсё ў прыбалтыйскіх краінах, але таксама і ў самой Расеі. Ваяры Чырвонай арміі, як заяўляюць дэпутаты Дзяржаўнай Думы, абвінавачваюцца ў злачынствах, якія яны не зьдзяйсьнялі, становішча ў перадваенным Савецкім Саюзе ў эру дыктатара Ёзэфа Сталіна параўноўваецца з становішчам у Нямеччыне пасьля прыйсьця да ўлады Адольфа Гітлера.

Паводле словаў намесьніка старшыні Дзяржаўнай Думы Сяргея Жалезьняка, папраўка будзе запрапанавана дэпутатам у першым чытаньні на восеньскай сэсіі ніжняй палаты.

CTK

(Пераклаў з чэшскай В. Буйвал)

Крыніца:
www.ceskenoviny.cz/svet/zpravy/popirani-uspechu-rude-armady-budou-v-rusku-trestat-vezenim/954831

Адразу трэба зазначыць, што Дзярждума РФ у прынцыпе мае фармальнае права на прыняцьце такога закону і такой да яго рэпрэсіўнай папраўкі. Толькі ёсьць дзьве асноўныя перадумовы навуковага і маральнага кшталту для гэтага заканадаўчага дзеяньня.

Па-першае, Масква павінна адкрыць доступ да архіўных дакумэнтаў часоў вайны, а таксама перадваеннага і пасьляваеннага пэрыяду. Масква павінна зрабіць даступнымі для навукоўцаў і апублікаваць для ўсяго сьвету перш за ўсё дырэктывы і загады Крамля пэрыяду жніўня 1939 – чэрвеня 1941 гг. (а потым і ўсё астатняе). Дасьледчыкі выказваюць меркаваньне, што ў засакрэчаных дакумэнтах гэтага часу адлюстравана падрыхтоўка СССР не да абароны, а да наступальнай вайны супраць Нямеччыны і да “вызваленчага паходу” на Заходнюю Эўропу з мэтай яе скарэньня і камунізацыі. Застаецца рытарычнае пытаньне: чаму маскоўцы так упарта, на працягу амаль 70 гадоў засакрэчваюць гэтыя цэкоўскія паперы?

Па-другое, Масква павінна прыняць рашэньне, забясьпечыць фінансаваньне і правесьці працы па пошуку і дастойнаму пахаваньню парэшткаў мільёнаў жаўнераў, якія дагэтуль ляжаць па лясах і палях па ўсёй Расеі.

Ёсьць і іншыя маральныя патрабаваньні да думскіх заканадаўцаў, якія пагражаюць турмой. Але згаданыя два ёсьць галоўнымі. Без выкананьня іх заканадаўчае памкненьне ў Дзярждуме зьяўляецца хімэрай і чарговым агрэсіўным крокам імпэрскага папулізма. Зразумела, што Масква не зьбіраецца і ня будзе прытрымлівацца навуковай праўды і маральных прынцыпаў. Проста таму, што Імпэрыя ніколі гэтага не рабіла.

У такой сытуацыі новы тэкст закона будзе ўяўляць сабой не акт заканатворчасьці, а неабгрунтаванае дзеяньне ў рэчышчы палітычных рэпрэсій за публічнае паведамленьне праўдзівых фактаў і лагічных высноваў у выніку аналізу падзеяў і дакумэнтаў тае пары. Прасьцей кажучы, Масква спрабуе абараніць ад пераасэнсаваньня і абвяржэньня сваю бессаромную і цынічную ману. Як толькі раскрыецца праўда аб ролі Масквы, аб яе спосабах ваяваньня, адносінах да людзей і народаў, то ўпадзе апошняе апірышча імпэрскага рэжыму пад назовам “Велікая Победа”. Больш ня будзе чым крыць, і застанецца толькі “сьвяты цар” Мікалай ІІ. Але гэты пэрсанаж (разам з усім царызмам) — надта хліпкая база для самаапраўданьня Імпэрыі.

Паводле гэтага закону, у турму павінны быць кінуты Васіль Уладзімеравіч Быкаў – у самы змрочны астрог, пажыцьцёва! Гэта ж да чаго дапісаўся, таварыша Сталіна і СМЕРШ адкрыта не любіў! Тэксты другога вялікага беларуса ў літаратуры Аляксандра Твардоўскага павінны быць забаронены. “Васіля Цёркіна” – у вогнішча пасярод Краснай плошчы! І наогул, ці хопіць турмаў у Расеі для ўсіх, хто маўчаў усё жыцьцё, а потым пачаў распавядаць праўду пра фашыстоўскі маскоўскі Райх?

Кур’ёзная легіслатыўная канвульсія ў мазгавым цэнтры Імпэрыі сьведчыць аб сур’ёзнай хваробе ўсяго арганізма.

Валеры Буйвал

2/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024