Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Рэанімацыя падвіду “агента тэрміновага ўплыву”

25 чэрвеня свабодаўскі журналіст В. Цыганкоў атрымаў і выканаў чарговае рэдакцыйнае заданьне: правёў рэанімацыю ў інфармацыйнай прасторы аднаго даволі падзабытага пэрсанажа. Андрэй Клімаў! “Как много в этом слове для сердца русского слилось, как много в нём отозвалось!..” Няхай ня крыўдзіцца шаноўны аўтар на нашую іронію, безь яе ніяк нельга абысьціся пры новай сустрэчы з гэтым характарным акцёрам псэўдаапазыцыйнай сцэны.

Аўтар матэр’яла прадставіў А. Клімава як “былога дэпутата Вярхоўнага Савету і прадпрымальніка”. І пачаў задаваць яму пытаньні пра расейскую амністыю бізнэсоўцам ды пра ягоную думку наконт лёсу прадпрымальніцтва ў Беларусі. Журналіст, такім чынам, зьвярнуўся да гэтай асобы як да аўтарытэта ў эканоміцы і юрыспрудэнцыі.
Пачытаць адказы Клімава цікава. Цытуем:

“У нас у заканадаўстве дагэтуль не праведзеная дакладная рыса, дзе заканчваецца грамадзянская адказнасьць і пачынаецца крымінальная… Бо існуе міліцыя, кантрольна-рэвізійная ўправа Саўміну, падатковыя інспэкцыі, якія не арыентаваныя на амністыю. Яны папросту рыхтуюць абвінаваўчыя заключэньні, і людзей пачкамі саджаюць у турму. І так тут поўны бардак, поўная неадпаведнасьць падзаконных актаў законам і ўказам прэзыдэнта”. (Канец цытаваньня).

Мы пастараліся і абралі з клімаўскай слоўнай плыні самы “глыбокадумны” пасаж. Вось дык аўтарытэт. Узурпатара дзяржаўнай улады ён на поўным сур’ёзе называе “прэзыдэнтам”. Для яго ўказы ўзурпатара – гэта закон, які не замінала б прыстасаваць да ўсяго астатняга заканадаўства. І тады, маўляў, скончыцца “поўны бардак”.

Лексіка на вышыні. “Бардаком” экспэрт-Клімаў называе тое, што разумныя людзі даўно называюць “акупацыйнай палітыкай Масквы па разгрому і ліквідацыі беларускай народнай гаспадаркі, бізнэсу і самых прадпрымальнікаў”. Аб адэкватнасьці ацэнак разумных людзей сьведчыць уся рэжымная палітыка, усе падзеі і драмы ў нашай нацыянальнай эканоміцы. Але Клімаў ніколі з гэтым не пагодзіцца, ніколі не скажа такіх словаў. Чаму?

Таму што менавіта для такіх інфармацыйных падзей яго й трымаюць на плаву тыя, хто стаіць за ім. Мы даўно ўжо заўважылі адну тэндэнцыю. А. Клімава дастаюць з заначкі і дэманструюць грамадзтву заўсёды напярэдадні нейкіх неадназначных падзей, цяжарных сацыяльным неспакоем і небясьпекай для рэжыму. Некалькі разоў гэтак здаралася напярэдадні чарговага Дня Волі, калі патрыятычныя сілы грамадзтва рыхтаваліся да масавых выступаў. “ДэмСМІ” давалі трыбуну А. Клімаву і ён гукаў, а паштовыя работнікі закідвалі па ўсёй сталіцы ў паштовыя скрынкі грамадзянаў газэткі-улёткі, падпісаныя “А. Климов”. Усё было на акупанцкай мове і ў пасіянарным стылю: “25 марта произойдёт революция! Мы им покажем, все на улицу! Я поведу вас к победе!” Патрыёты спакойна праводзілі свае мерапрыемствы, а ў іншым месцы некалькі дзесяткаў асобаў начале з Клімавым штурхаліся з амонамі (Клімаў чамусьці заўсёды выходзіў з гэтай мутнай вады сухім). Калі разбірацца з тэрміналогіяй, то ёсьць паняцьці “агент-правакатар” і “агент уплыву”. У дадзеным выпадку мы хутчэй маем справу з падвідам “агента тэрміновага ўплыву”.

Адсідкі і “хіміі” гэтага пэрсанажа ўспрымаюць як нешта сур’ёзнае толькі вельмі наіўныя і зусім неабазнаныя людзі. Дзякуй Радыё Свабода, якая гадоў восем таму паведаміла з месца, дзе “пакутваў на хіміі” А. Клімаў, што “пакутнік” атрымлівае штомесяц “хімічны заробак”, эквівалентны 1200 далярам ЗША. Было нямала сьмеху і кпінаў. Памятаем, што Клімаў абурыўся і шумеў, што пасьля публікацыі яму значна панізілі выплаты. Тэксты і паводзіны гэтай асобы даўно пераканалі ўважлівых людзей, што яна (асоба) мякка кажучы арыгінальная ў псіхіятрычным сэнсе. Як вядома, такіх недэмакратычныя рэжымы любяць выкарыстоўваць і маніпуляваць празь іх грамадзкай думкай. Набліжаецца нейкая дата і начальства гукае: “Товариш Шурик!” І вось наш паяц ужо выконвае чарговы нумар праграмы. Выглядае нібыта і вадэвільна, але на душы трывожна: што за дата набліжаецца? Напярэдадні чаго рэжым выпускае на сцэну свайго Шурыка? Мяркуем паводле зьместу свабодаўскага дыялогу з “прадпрымальніцкім экспэртам”, што падзеі набліжаюцца менавіта ў рэчышчы гэтай тэмы…

Павел Гулевіч

2/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024