Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Падпаручык Дуб: “Памрэм за імпэратара!” На працягу другой паловы 90-х гадоў у сядзібе БНФ “Адраджэньне” рэгулярна зьяўляўся адзін тып. Ён валодаў беларускай мовай, напружана вылупліваў вочы і амаль крыкам даводзіў прысутным, што яны займаюцца ня тым: “Да дэмакратыі трэба ісьці, як Піначэт. Трэба, каб начале народа ўстаў нейкі генэрал, моцная асоба. А вы тут з Пазьняком…” Спачатку яму спрабавалі лагічна пярэчыць, кажучы, што мясцовыя генэралы прайшлі савецкую кар’еру, ну якія зь іх дэмакраты? Ён ня слухаў і працягваў надрывацца. Пры гэтым ніякай іншай беларускай дзейнасьці за ім не назіралася. Прыйдзе, пагукае пра Піначэта і пойдзе сабе. Недзе ў 1999 годзе ён урэшце зьнік. Як вядома, ёсьць проста дзівакі і інтэлектуальныя экзоты, так бы мовіць, самастойныя. А ёсьць і падсадныя дзівакі з экзотамі, якімі хватка кіруюць ураўнаважаныя асобы, што рэжысіруюць экзатычны тэатрык. З тым дзядзькам было зразумела, што ён меў лакальную задачу замінаць фронтаўцам весьці працу, ён ствараў атмасфэру вэрхалу і хаосу ў сядзібе. Выпадковы чалавек, які зайшоў у памяшканьне пацікавіцца Фронтам, мог бы падумаць, што ўсе мы такія. Згаданая “рэжысура” ахоплівае, аднак, ня толькі такіх “шэрагоўцаў”, як памянёны “піначэтавец”. У інфармацыйнай прасторы доўгі час існуюць падобныя пэрсанажы нават у залатых пагонах. Самымі прыкметнымі зь іх зьяўляюцца генэрал міліцыі Захаранка і генэрал арміі П. Казлоўскі. На працягу гадоў з гэтых постацяў у шынялях мясцовыя “дэмСМІ” ствараюць нешта падобнае на “апірышча дэмакратыі”, “будучыню беларускіх сілавых структур” і г.д. А простыя людзі ўспамінаюць, як па загаду міністра ўнутраных справаў РБ Захаранкі (ён зрабіў кар’еру пад Лукашэнкам) міліцыя біла іх дубінкамі, калі яны ішлі па роднай зямлі пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам. Пра міністра абароны РБ Казлоўскага ўспамінаюць, як кіруемае ім міністэрства разграміла легальную патрыятычную арганізацыю беларускіх афіцэраў Беларускае Згуртаваньне Вайскоўцаў і выдаліла патрыётаў з нашай арміі. І нічога, паводле “дэмСМІ”, гэтыя экс-міністры ёсьць амаль што “рыцарамі з чыстага срэбра” (як называў дзекабрыстаў Аляксандр Герцэн). Абодвух генэралаў прынялі ў “партыю інтэлектуалаў”, як называе сябе АГП А. Лябедзькі. Там яны зрабіліся былі “генэраламі інтэлектуалаў”. Што тычыцца ген. Казлоўскага, то ён рэгулярна выстаўляўся кандыдатам ад АГП на ўсіх фальшывых рэжымных “выбарах”, заклікаў з свайго віртуальнага танка ўдзельнічаць у гэтым абсурдзе. Да таго ж, рэгулярна выступаў у якасьці “ваеннага экспэрта”, даючы ацэнкі і прагнозы. 26 чэрвеня стала вядома, што расейскія акупанты будуць разгортваць сваю ваенную базу каля нашай Ліды. Радыё Свабода апэратыўна апытала генэрала-лібэрала Казлоўскага. І ён патлумачыў: “Ня бачу нічога кепскага ў расейскай авіябазе…” Як кажуць у такіх выпадках палякі: “Amen і kropka”. Адстаўны (але гатовы да бою) ваенспэц, аказваецца, ня бачыць таго, што бачаць і разумеюць нават кемлівыя жанчыны, якія не служылі ў войску. Што гвалтам парушаецца Канстытуцыя Беларусі, што наш народ робяць закладнікам агрэсіўнай палітыкі крамлёўскага імпэрыялізма. І самае галоўнае, што гэта толькі пачатак поўнай акупацыі Беларусі маскоўскім ворагам. Што гэта шлях да вайны на нашай тэрыторыі. “Ня бачу…” і ўсё. Ня трэба зьдзіўляцца гэтаму. Такое амплуа ў гэтага пэрсанажа. Да такога ўзроўню апушчаны мясцовыя “дэмСМІ”. Яны лічаць нашых людзей спрэс прыдуркаватымі швэйкамі, якім можна загружаць у галаву любыя дэмагагічныя “ідэялагемы”. Падпаручык Дуб таксама думаў, што ён разумнейшы за кемлівага Швэйка. Ды прапанаваў яму і іншым памерці за імпэратара. І вельмі злаваўся, калі жаўнерская маса не выказвала энтузіязма… Сымон Рудзік 2/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |