Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
26 чэрвеня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Кітайскія зёлкі заражаныя пэстыцыдамі”. Вось гэты артыкул: Папулярныя ва ўсім сьвеце кітайскія зёлкі, што выкарыстоўваюцца ў мэдыцыне і на кухні, у значнай ступені заражаныя пэстыцыдамі – вынікае з апошняй справаздачы Greenpeace. Арганізацыя папярэджвае, што выкарыстаньне іх на працягу доўгага часу стварае сур’ёзную пагрозу здароўю. Зёлкі, што спрадвек выкарыстоўваюцца ў кітайскай мэдыцыне, папулярныя таксама й за мяжой. Кітайскія фірмы зарабляюць на іх экспарце каля 60 мільярдаў даляраў штогод. Справаздача пад тытулам “Кітайскія зёлкі: эліксір здароўя ці кактэйль пэстыцыдаў” утрымлівае вынікі дасьледваньняў кітайскіх зёлкавых прадуктаў, сярод якіх 65 мелі парэшткі пэстыцыдаў, у тым ліку забароненых рэчываў. Некаторыя з пэстыцыдаў знаходзяцца ў сьпісе “надзвычай небясьпечных” рэчываў, падрыхтаваным Сусьветнай Арганізацыяй Здароўя (WHO). Іншыя парушаюць эўрапейскія стандарты бясьпекі харчаваньня. Паводле Greenpeace, прычынай узьнікненьня гэтай сытуацыі зьяўляецца выкарыстаньне неправераных сумесяў угнаеньняў у сувязі з ростам попыту на кітайскія зёлкі ва ўсім сьвеце. Аддзел Greenpeace, якія дзейнічае ў Азіі, запатрабаваў ад кітайскага ўраду, каб той зрабіў больш строгім дагляд і кантроль за выкарыстаньнем пэстыцыдаў, забесьпячэньнем сялянаў бясьпечнымі ўгнаеньнямі і за поўным выдаленьнем з рынку забароненых рэчываў. Куі Чэн, адзін з галоўных дзеячаў абароны навакольнага асяроддзя ў Кітаі, сказаў, што ён агаломшаны справаздачай Greenpeace. – Тое, што мы рэкламуем як цудоўныя кітайскія лекі, на самой справе зьяўляецца атрутай, — сказаў ён. Прафэсар эканомікі Ху Сінгду з пэкінскага University of Science and Technology мяркуе, што гэтую праблему цяжка будзе давесьці да ладу. – Кітайскія традыцыйныя зёлкі вырошчваюцца галоўным чынам прыватнымі прадпрымальнікамі, дробнымі сялянамі, што надзвычай абцяжарвае кантроль. Няма таварыстваў прадпрымальнікаў, якія б дбалі аб аўтарытэце сваёй прадукцыі. А чыноўнікі альбо ставяцца абыякава да выкананьня правілаў выкарыстаньня пэстыцыдаў, альбо проста сьведама не зважаюць на парушэньне заканадаўства – сказаў Ху Сінгду. У Кітаі ўсё часьцей выбухаюць скандалы, зьвязаныя з атручваньнем харчаваньня. У апошнія гады шмат шуму было вакол атручваньня мэламінам малака для дзяцей, што прывяло да масавых атручваньняў людзей. У мінулым месяцы ўлады паўднёвакітайскай правінцыі Гуандонг правялі квартальныя выбарачныя праверкі рыса. Сярод 18 правераных партый рыса ў 8 былі знойдзены надта высокія колькасьці канцэрагеннага кадмія. Павышэньне ўзроўню забруджваньня, усё большая колькасьць цяжкіх мэталаў у вадзе і паветры прывялі да таго, што ўсё больш кітайцаў далучаюцца да справы аховы навакольнага асяроддзя. Гэта выклікана таксама тым, што групы эколагаў паведамляюць пра ўсё большую колькасьць выпадкаў фальшаваньня пры праверках узроўню забруджваньня і ацэнак уплыву яго на навакольнае асяроддзе. rfa.org (Пераклаў з польскай В. Буйвал) Крыніца: www.rp.pl/artykul/11,1023676-Chinskie-ziola-skazone-pestycydami.html Вось яно – чарговае паведамленьне з кітайскага фронта. Кулі робяць пасьпяховы бізнэс – труцяць увесь сьвет, кланяюцца і ўсьміхаюцца. Ды чакаюць, пакуль антыбеларускі рэжым шырэй расчыніць для іх брамы нашай краіны. Калі яны паводзяць сябе такім чынам на ўласнай зямлі, у сваёй дзяржаве, дык чаго ж нам чакаць ад іх на нашай тэрыторыі? Зразумела, што пытаньне гэтае мае рытарычны характар. Янка Базыль 2/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |