Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Расейская база атабарыцца ў Лідзе – пагроза для Беларусі

27 чэрвеня летувіская газэта “Lietuvos Rytas” апублікавала артыкул пад тытулам “Расейская ваенна-паветраная база каля межаў Летувы не палепшыць адносінаў”. Вось гэты артыкул:

Размяшчэньне каля мяжы з Летувой расейскіх ваенных сілаў не палепшыць адносінаў з Летувой, — сказаў старшыня камісіі Сэйма па Нацыянальнай бясьпецы і абароне (NSGK), “працавік” Артурас Паўлаўскас.

Паводле парлямантара, мэтай стварэньня ў Беларусі базы ваеннай авіяцыі зьяўляецца дэманстрацыя Эўразьвязу і НАТО сваёй баявой гатоўнасьці, а таксама таго, што Расея залічае Летуву да краінаў, якія нясуць магчымую небясьпеку.

“Атрымліваецца вельмі дзіўна: на дыпляматычным узроўні вядзецца гаворка пра пацяпленьне ўзаемных расейска-летувіскіх адносінаў, а праводзяцца такія стратэгічныя вайсковыя дзеяньні, якія наўрад спрыяюць наладжваньню добрых адносінаў і нясуць небясьпеку. Мы выразна бачым, як каля нашых межаў канцэнтруецца ваенная моц і рэалізуюцца стратэгічныя планы хаўрусных краінаў, якія імкнуцца аказаць уплыў на нашую ўнутраную палітыку”, — гаворыцца ў дакладзе, распаўсюджаным аддзелам сувязяў Сэйма з грамадзтвам, дзе цытуецца А. Паўлаўскас.

Пра расейскую ваенна-паветраную базу ў горадзе Лідзе, які знаходзіцца ў 40 кілёмэтрах ад межаў Летувы у сераду паведаміў галоўнакамандуючы расейскіх ваенна-паветраных войскаў генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў.

“Стварэньне расейскай ваенна-паветранай базы ў Беларусі зьяўляецца вынікам міждзяржаўнага пагадненьня аб умацаваньні Саюзнай дзяржавы ў вайсковай сфэры, якое мы павінны выконваць. Будучы часткай Саюзнай дзяржавы, Расея абавязана стварыць і мець тут ваенна-паветраную базу”, — сказаў журналістам генэрал. Яго працытавала агенцыя навінаў Інтэрфакс.

Міністэрства абароны края ацаніла сытуацыю як такую, што не стварае небясьпекі, але і не сьведчыць пра добрую волю.

“У ваеннай сфэры гэта не нясе пагрозы. У палітычнай сфэры гэта, зразумела, не зьяўляецца дэманстрацыяй імкненьня да ўзаемнага даверу і добрасуседства ні з боку Расеі, ні з боку Беларусі. І ўсё ж Міністэрства абароны краю лічыць, што Беларусь як незалежная дзяржава мае права сама вырашаць, ці дазваляць стварэньне на сваёй тэрыторыі базы іншых дзяржаваў або не”, — напісана ў камэнтары міністэрства, перададзеным у агенцыю BNS.

BNS i lrytas.lt inf.

(Пераклаў з летувіскай В. Буйвал)

Крыніца: www.lrytas.lt/pasaulis/konfliktai-ir-saugumas/rusijos-kariniu-oro-pajegu-baze-prie-sienos-su-lietuva-santykiu-nepagerins.htm

Зразумела, што афіцыйнай Вільні нічога не застаецца, як рабіць стрыманы выраз пасярод чужой гульні. З дыпляматычнай лексікі бачна, што кіраўніцтва краіны вельмі незадаволена і нават бачыць у дзеяньнях каля сваёй дзяржмяжы спробу “аказаць уплыў на ўнутраную палітыку” Летувы. У той жа час летувіскія дзярждзеячы спасылаюцца на “самастойнасьць рашэньняў” Беларусі. Яны можа ня ведаюць, што Беларусь знаходзіцца пад рэжымам унутранай акупацыі маскоўскай імпэрыяй?

Яны б можа і не згадвалі пра гэта. Але менавіта зараз з Брусэля ім паступіла ўводная “паддаць цяплыні” у эўраадносіны з рэжымам Лукашэнкі. Яны, зразумела, кажуць, што хочуць падагрэць адносіны з Беларусьсю, зь яе грамадзянскай супольнасьцю. Мабыць таму днямі яны прымалі ў Вільні “прадстаўнікоў” згаданай супольнасьці і вялі зь імі перамовы на тэму “Усходняга партнёрства” Эўразьвязу зь Беларусьсю. Можа яны ня ведаюць, што “прадстаўнікі” сп. Івашкевіч, Лябедзька, Янукевіч і “прімкнувшій к нім” канторскі правакатар Дзімітрыеў зьяўляюцца прадстаўнікамі падначаленай рэжыму і кіруемай рэжымам псэўдаапазыцыі? Можа яны не здагадваюцца, што гэтыя пэрсанажы не прадстаўляюць нашае грамадзтва? У нас усё-ткі склалася ўражаньне, што ўсё летувіскія парлямантары цудоўна ведаюць і аб усім здагадваюцца. Адной з прыкметаў гэтага зьяўляецца той факт, што ніводны СМІ Летувы не паведаміў нат словам пра “саміт” з Дзімітрыевым і іншымі. Ім сорамна было гэта рабіць. Яны саромеліся, але рабілі, выконвалі брусэльскую ўводную. Хаця цалкам лагічным было б запрасіць на перамовы спраўдных прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Але вось загвоздка, з Брусэля такі вось сьпіс прыслалі…

А тым часам Расея прэ нахрапам, яна ўжо ў 40 км ад летувіскай мяжы. Маскоўскія генэралы спасылаюцца на “Саюзную дзяржаву РБ і РФ” – на незаконнае ўтварэньне, якога не існуе ў Канстытуцыі Беларусі. Расея “канцэнтруе моц і рэалізуе стратэгічныя планы” (як пішуць летувіскія СМІ), а палітыкі краіны сарамліва вядуць дэкаратыўныя дэбаты з падстаўнымі фігурамі ад лукашыстоўскай псэўдаапазыцыі. Вельмі дзіўная тактыка ва ўмовах рэальнай расейскай пагрозы. Але, мабыць, так прасьцей існаваць у сучасным шматвэктарным сьвеце. У гэтым былі ўпэўнены таксама й летувіскія палітыкі хісткай эпохі 1939-40 гадоў.

Янка Базыль

2/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024