Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Мадам зноў злавілі на беларусафобстве 23 чэрвеня ў інфармпрасторы разьляцелася навіна: Дэпутат Бундэстага Марылуізэ Бэк павіншавала пісьменніцу Святлану Алексіевіч з прысуджэннем Міжнароднай прэміі міру нямецкіх кнігагандляроў за 2013 год. У гэтым паведамленьні мадам Алексіевіч названая “беларускай пісьменьніцай”. Але мы дазволім сябе засумнявацца ў абгрунтаванасьці гэткага тытулаваньня (дый не пісьменьніца яна, а журналістка, якая займаецца дакумэнтальнай прозай). Бо адбылася нечаканая для лаўрэаткі (прэмія ад нямецкіх кнігавыдаўцоў раўняецца 25 тыс. эўраў) “уцечка інфармацыі”. І чуйныя людзі прыхапілі “пісьменьніцу” на беларусафобстве. Справа ў тым, што даючы інтэрв’ю нямецкай газэце “Frankfurter Allgemeine Zeitung” (нумар за 20 чэрвеня сёлета), Алексіевіч не стрымалася, калі пачула пытаньне журналісткі: Obwohl Minsk Ihre Heimat ist, schreiben Sie nicht auf Belorussisch. І “урэзала ад усяе душы” наступны пасаж: Ja, ich schreibe nur russisch und verstehe mich auch als Angehörige der russischen Kultur. Die weißrussische Sprache ist sehr bäuerlich und literarisch unausgereift. Так, я пішу толькі па-расейску і разумею сябе таксама як прыналежную да расейскай культуры. Беларуская мова вельмі вясковая і літаратурна недасьпелая. (Канец цытаваньня). Да такой нізасьці трэба дадумацца. Праўда, цяпер сп. Алексіевіч апраўдваецца на старонцы і хвалях Радыё Свабоды. Маўляў, яе ня так зразумелі і пераклалі. Яна завярае ў сваёй адданасьці беларускай культуры. А нам нешта ня верыцца ў шчырасьць заяваў і творчасьці гэтай мадам. Перш за ўсё таму, што яе антыбеларускія заявы маюць рэцыдыўны характар. Яе прыхапілі на гэтым ня ў першы раз. Думаем, што таксама не ў апошні. А галоўная прычына паводзінаў мадам у тым, што менавіта за гэта яе і аплочваюць-друкуюць-узнагароджваюць немцы і віншуюць з Бундэстага. Германскаму афіцыёзу (які на працягу гадоў муштраваў лукашыстоўскія рэпрэсійныя структуры, вучыў іх душыць наш народ) важна, каб да ўсяго была таксама й “духоўная падкладка” – аўтарытэтнае сьведчаньне ў стылі салоннай баячкі з 19-га стагоддзя пра “вясковасьць і недасьпеласьць” вялікай мовы. Мяркуем, што ня тое яшчэ пачуем. Цалкам верагодна, што пасьля гэтай прэміі германцы будуць спрабаваць зрабіць мадам лаўрэаткай Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. Гісторыя паказвае, што гэтая кантора можа зрабіць сваім лаўрэятам нават казу, быў бы заказ і кан’юнктура. Ці такое ўжо было! Дарэчы, Беларусы маглі б спыніць гэту германскую інтрыгу. Янка Базыль 2/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |