Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ігуменскі Шлях -2013

30062013-058.JPG

30 чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ правялі штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы памяці ахвяраў расейскага генацыду ў горадзе Чэрвені (былы Ігумень) Менскай вобласьці. Два аўтобусы з удзельнікамі прыбылі зь Менска, мерапрыемствы распачаліся каля будынка былой Ігуменскай турмы, дзе расейскія акупанты вязьнілі і катавалі беларускіх патрыётаў, пачынаючы з 19-га стагоддзя. У гэтай вязьніцы каты НКВД трымалі вязьняў апошнюю ноч перад расстрэлам 26 чэрвеня 1941 г., пасьля таго, як прыгналі іх з менскай турмы. Расейцы падзялілі вязьняў на “крымінальных” і “палітычных” і адпусьцілі асуджаных па крымінальных артыкулах. На наступны дзень расейскія акупанты пагналі калёну вязьняў па шашы ў бок Расеі і непадалёк ад Чэрвеня адкрылі агонь па людзях. Было забіта больш за паўтары тысячы людзей, толькі нямногія здолелі ўцячы і выратавацца. Злачынства маскоўскага захопніка наклалася на злачынства нямецкага захопніка нашай зямлі.

Фронтаўцы прайшлі шляхам беларускіх пакутнікаў пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і Гербам Пагоня. На магілах ахвяраў былі ўскладзены вянкі і кветкі, запалены сьвечкі. Людзі засьпявалі гімн “Магутны Божа”. Перад грамадой выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і КХП-БНФ, сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі.

Выступоўцы падзякавалі людзям за тое, што яны захоўваюць памяць пра сьвятых пакутнікаў нашага народа і штогод вяртаюцца да гэтага месца. За магіламі і крыжамі Ігуменскай трагедыі таксама прыглядаюць мясцовыя жыхары. Чаму ў краінах, якія вызваліліся з маскоўскай імпэрыі і пайшлі па шляху дэмакратыі, перш за ўсё дзяржава дбае пра магілы ахвяраў народа? Чаму ў нас усё наадварот? А таму што ўлада ў Беларусі антыбеларуская, акупацыйная. Рэжым застаецца ў падпарадкаваньні Масквы. Той Масквы, якая забівала беларусаў і нішчыла нашую культуру і цывілізацыю. Тут, пад Чэрвенем расейскія акупанты забівалі эліту беларускага народа – настаўнікаў, унівэрсітэцкую прафэсуру, інжынэраў, таленавітых творцаў. Менавіта гэтыя людзі вызначаліся антычалавечым рэжымам як “палітычныя злачынцы”. Масква загадала сваім катам забіць гэтых людзей. Мы заўсёды будзем памятаць пра гэта. У адрозьненьні ад суседніх краін, тыя трагічныя падзеі для нас ня проста гісторыя. Таму што ва ўладзе над Беларусьсю застаюцца спадчыньнікі людажэрнай маскоўска-бальшавіцкай сістэмы. І яны ў любы момант гатовыя распачаць сваю зьнішчальную працу. Дакладней, яны працягавюць яе, але іншымі мэтадамі.

Што наш народ можа супрацьпаставіць гэтай варожай цемры, якая пачуваецца беспакаранай і магутнай? Зброяй супраціву беларускага народу цяпер зьяўляюцца наша эўрапейская культура, наша прыўкрасная мова, нашыя цывілізацыйныя і духоўныя каштоўнасьці і наша Беларуская Салідарнасьць. Бездухоўнасьці акупантаў, іхнаму лубянскаму цынізму і варварству, расейскай папсе і ардынскай дзікасьці мы павінны супрацьпаставіць адданасьць сьветламу і Боскаму, сьвятому і роднаму – беларушчыне і Беларусі. Гэта ёсьць унівэрсальны шлях усіх народаў, якія вызваляліся ад прыгнятальнікаў і аднаўлялі сваё нармальнае чалавечае і нацыянальнае жыцьцё. Нельга падладжвацца пад чужынскіх захопнікаў, быць верным іхнай мове, капіраваць іхныя дзікія традыцыі, працаваць на Маскву, служыць ёй і ваяваць за яе. Трэба адвярнуцца ад сьвятаў, дэмагогіі і “псэўдавыбараў” прамаскоўскага рэжыму, які служыць не нашым нацыянальным інтарэсам, а чужой імпэрыі.

Больш за палову ўдзельнікаў мерапрыемстваў складалі маладыя патрыёты – хлопцы і дзяўчаты, для якіх Беларусь перад усім, якія далучаны да нашай нацыянальнай традыцыі і разумеюць каштоўнасьць і значэньне памяці. Менавіта яны – лепшая частка нашай моладзі – будуць будаваць вольную, незалежную і прыўкрасную Айчыну.

Мерапрыемствы былі закончаны сьпяваньнем гімну “Магутны Божа”.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
30 чэрвеня 2013 г.

30062013-058.JPG

30062013-053.JPG

30062013-003.JPG

30062013-011.JPG

30062013-025.JPG

2/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024