Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чэхаславацкія легіёны

29 чэрвеня славацкая газэта “Pravda” апублікавала артыкул пад тытулам “У французкім мястэчку Дарнэй ускладуць вянкі да Чэхаславацкага помніка”. Вось гэты артыкул:

Славацкая дэлегацыя начале з дзяржаўным сакратаром Міністэрства абароны Славацкай Рэспублікі Мілашам Катэрцам у нядзелю возьме ўдзел ва ўрачыстых цырымоніях у французкім горадзе Дарнэй.

Разам з прадстаўнікамі Францыі і Чэшскай рэспублікі будуць ускладзены вянкі да Чэхаславацкага помніка на полі Клябэр каля паселішча Дарнэй з нагоды 95-х угодкаў падзеяў, якія папярэднічалі прызнаньню сувэрэннай дзяржавы Чэхаў і Славакаў.

Тадышні прэзыдэнт Францыі Раймон Пуанкарэ 30 чэрвеня 1918 г. урачыста перадаў баявы сьцяг 21-му чэхаславацкаму стралковаму палку чэхаславацкіх легіёнаў. “Гэты акт лічыцца адной з найважнейшых падзей у рамках прызнаньня незалежнасьці будучай Чэхаславацкай рэспублікі”, — заявіў дырэктар Ваенна-гістарычнага цэнтра палкоўнік Міласлаў Чапловіц. У той жа дзень ваяры палка прынесьлі ўрачыстую прысягу перад сьцягам.

Такім чынам, Францыя як адна з першых дзяржаваў пацьвердзіла права на стварэньне сувэрэннай дзяржавы Чэхаў і Славакаў. На полі Клябэр каля Дарнэй тады знаходзіўся вучэбны лягер чэхаславацкіх легіянэраў. Праграмай візыту дзяржаўнага сакратара прадугледжваецца таксама агляд Чэхаславацкага гістарычнага музэю ў Дарнэй.

TASR

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал)

Крыніца: spravy.pravda.sk/svet/clanok/285354-vo-francuzskom-darney-polozia-vence-k-ceskoslovenskemu-pamaetniku/

Чэшская і славацкая дзяржавы не забываюць пра подзьвіг дзядоў. Зразумела, што памятаюць аб гэтым і народы.

Патрыятычныя дзеячы з Чэхаславацкай нацыянальнай рады, якая знаходзілася ў Парыжы, з самага пачатку сваёй дзейнасьці ў пэрыяд І Сусьветнай вайны імкнуліся да стварэньня сувэрэннай дзяржавы Чэхаў і Славакаў. Важнейшай задачай яны лічылі стварэньне чэхаславацкіх вайсковых аддзелаў, якія павінны былі змагацца супраць Аўстра-Вугоршчыны (якая тады валодала чэшскімі і славацкімі землямі), Нямеччыны і іх хаўрусьнікаў на баку Антанты. Гэта павінна было быць галоўным аргумантам у справе прызнаньня будучай сувэрэннай дзяржавы.

Чэхі і славакі з самага пачатку вайны актыўна і часам масава (цэлымі палкамі) здаваліся ў палон войскам Антанты, не жадаючы ваяваць за каланіялістаў. Першыя часткі з былых чэхаславацкіх вайскоўцаў дзейнічалі на расейска-германскім фронце ўжо з 1914 года. У 1917-18 г. чэхаславацкія легіянэры (38-тысячная армія) вызначыліся ў баях супраць аўстра-вугорскай арміі ва Украіне пад Зборавым і супраць немцаў пад Бахмачам. Пасьля Берасьцейскага міру (сакавік 1918 г.) чэхаславацкія легіёны пакінулі Украіну. Нацыянальная рада ў Парыжы прыняла рашэньне вывесьці легіёны з ахопленай грамадзянскай вайной Расіі і перавесьці іх на Захад. У траўні 1918 г. Леў Троцкі аддаў загад аб раззбройваньні легіёнаў, якія ехалі на цягніках у бок Уладзівастока, каб эвакуявацца з Расеі. Бальшавіцкае кіраўніцтва меркавала прымусіць чэхаў і славакаў ваяваць у складзе Чырвонай арміі (бо мясцовыя чырвонаармейцы масава разьбягаліся і не хацелі змагацца за “сусьветную рэвалюцыю”), а таксама ўключыць іх у “трударміі” – прымусіць працаваць на чырвоную ўладу. Чэхі і славакі моцна адказалі на злачынную крамлёўскую правакацыю, захапіўшы Транссібірскую чыгунку, галоўныя сібірскія і шэраг паволжскіх і ўральскіх гарадоў, дзе яны разграмілі бальшавіцкія часткі і ўладныя структуры. Урэшце ім удалося пагрузіцца на караблі Антанты і праз ЗША прыбыць у Францыю.

Таксама і на Захадзе часткі з чэхаў і славакаў ваявалі на баку Антанты ўжо з 1914 г. Але да стварэньня шматтысячных легіёнаў справа дайшла толькі ў 1917-18 гадах, калі войскі Антанты пасьля таго, як панесьлі вялікія страты ў папярэднія гады, патрабавалі сьвежых сілаў у змаганьні з ворагамі. Чэхаславацкая нацыянальная рада ўвесь час імкнулася стварыць сваю армію, але ў гэтым ёй пярэчылі палітычныя колы, а таксама ваеннае камандваньне Францыі і Італіі: маўляў, выкарыстаньне ў вайне нядаўніх ваеннапалонных “будзе не па правілах”. Але абставіны прымусілі адмовіцца ад гэтай аргумэнтацыі. Чэхаславацкія легіёны (60 тысячаў штыкоў) выдатна змагаліся ў Італіі ў бітвах на рацэ Пьяве і пад Дос Альтай (1918 г.), а таксама ў Францыі (10 тысячаў штыкоў) у бітве пад Тэронам (1918 г.). Пасьля паразы ворагаў легіёны вярнуліся ў Чэхаславакію і склалі аснову для рэгулярнай арміі абвешчанай сувэрэннай дзяржавы.

На месцах баёў і важных дзяржаваўтваральных падзей у Францыі і Італіі намаганьнямі дзяржкіраўніцтва Чэхаславакіі, а пазьней незалежных Чэхіі і Славакіі ўсталяваны помнікі і памятныя знакі, адкрыты музэі, захаваны і задбаны магілы герояў. Гэтага чэхі і славакі дамагліся нават у Расеі, дзе ёсьць помнікі легіянэрам на могілках. Зразумела, што памяць аб народным подзьвігу захоўваецца ў помніках і музэях у Чэхіі і Славакіі.

Зразумела, што прамаскоўскі акупанцкі рэжым нічога падобнага ня будзе рабіць. Ня тая ў яго функцыя. Лукашызм баіцца народнай беларускай памяці, як чорт ладана. На прафанатараў і зьнішчальнікаў ня трэба спадзявацца.

Цяпер гэта ёсьць клопат самых беларусаў. Таленавіты мастак-графік, фронтавец Яўген Шатохін знайшоў быў у 1990-х гадах пахаваньні беларускіх вайскоўцаў у Францыі, дзе яны змагаліся ў складзе расейскага экспэдыцыйнага корпуса і загінулі падчас вялікай бітвы на Соме (1916 г.). Трэба таксама распачынаць распрацоўку важнейшай тэмы гісторыі Беларускай дзяржавы – утварэньне 100-тысячнай беларускай арміі на Румынскім фронце ў жніўні-верасьні 1917 года. І шмат што іншага. Трэба ўжо цяпер шукаць сьведчаньні, весьці дасьледваньні, высьвятляць імёны і факты. Усё гэта спатрэбіцца ў вызваленай Беларусі. Подзьвіг нашых дзядоў будзе ўшанаваны помнікамі і мастацкімі творамі. Так будзе!

Валеры Буйвал

4/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024