Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Украінцы супраць крымінальнай паліцэйшчыны

2 ліпеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Ва Ўкраіне два паліцыянты згвалцілі настаўніцу”. Вось гэты артыкул:

Пасьля брутальнага гвалтаваньня раз’юшаныя ўкраінцы заатакавалі паліцэйскі ўчастак.
Кіеў. Раззлаваныя жыхары ўварваліся ў паліцэйскі ўчастак на поўдні Ўкраіны, каб дамагчыся пакараньня тых, хто зьдзейсьніў брутальны акт групавога гвалтаваньня маладой жанчыны. Паінфармавала аб гэтым агенцыя АР.

Перад сядзібай паліцыі ў мястэчку Ўрадзіеўка, каля 330 кілёмэтраў на поўдзень ад Кіева, ўначы на сёньня сабраліся сотні людзей. Частка зь іх пачала біць шыбы ў будынку і ўварвалася ў памяшканьні.

Паліцыя ўрэшце адбіла атаку натоўпу з дапамогай сьлезацечнага газу. Прынамсі аднаго параненага мужчыну зь месца адвезла машына хуткай дапамогі.

Сутычкі справакаваў эпізод зь мясцовай 29-гадовай настаўніцай, якую, як яна сказала, уцягнулі ў машыну два паліцыянты. Яны адвезьлі яе ў лес, згвалцілі і потым жорстка зьбілі. Пры гэтым ім, як мяркуецца, дапамагаў кіроўца машыны.

Цяжка параненая жанчына мае шматлікія пераломы чэрапа і на колькі дзён патрапіла ў кому. У рамках сьледства ўжо арыштавалі кіроўцу і аднаго з паліцыянтаў. Другі – паводле словаў ахвяры, галоўны арганізатар згвалтаваньня – усё яшчэ застаецца на волі, што справакавала начны напад натоўпу на паліцэйскі ўчастак.

За недахопы ў рассьледваньні выпадка ўжо пазбаўлены пасадаў два высокія прадстаўнікі абласной паліцыі. Украінская апазыцыя выклікала ў парлямант міністра МУС Віталя Захаранку, каб ён адказаў на яе пытаньні ў сувязі з вырашэньнем гэтай справы.

Petit Press

(Пераклаў з славацкай В. Буйвал)

Крыніца: www.sme.sk/c/6856366/na-ukrajine-znasilnili-ucitelku-dvaja-policajti.html

Ужо вядома, чаму ня быў затрыманы арганізатар групавога злачынства. Мясцовыя жыхары распавялі журналістам, што ён – блізкі сваяк абласнога начальства. Раптам людзі ўбачылі, што “сваяк” гуляе на волі, на тэрыторыі свайго паліцэйскага ўчастка. Тады яны вырашылі ўсе разам “прыйсьці да яго на прыём”. Вядома з досьведу шэрагу народаў, што калі ахова грамадзкага парадку ператвараецца ў дзікую паліцэйшчыну, то грамадзтва само пачынае ахоўваць свой парадак ад дзікай паліцэйшчыны.

Павел Гулевіч

4/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024