Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зьбіраюцца судзіць Марын Лёпэн 2 ліпеня чэшская газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Лідэр французкіх крайне правых страціла імунітэт. Ёй пагражае перасьлед за расавую неталерантнасьць”. Вось гэты артыкул: Эўрадэпутат Марын Лёпэн тры гады таму прыраўняла малітвы мусульманаў на вуліцах у Францыі, якія ўсе крытыкуюць, да нацыстоўскай акупацыі краіны. Эўрапарлямант цяпер пачуў патрабаваньне Парыжа і пазбавіў яе імунітэту. Эўрапарлямант пазбавіў імунітэту эўрадэпутата Марын Лёпэн, якой пагражае перасьлед за падбухторваньне да расавай неталерантнасьці. Парыж запатрабаваў ад Эўрапарляманту выдаць лідэра французкіх крайне правых летась у лістападзе. Патрабаваньне канкрэтна тычыцца адной з прамоваў палітыка, зь якой яна выступіла ў 2010 годзе. Эўрадэпутаты павінны былі галасаваць ў справе пазбаўленьня імунітэту яшчэ месяц таму, але адклалі справу. Ужо раней меркавалася, што эўрадэпутаты задаволяць патрабаваньне французкай юстыцыі па той прычыне, што ўжо раней у таемным галасаваньні пазбаўленьне яе імунітэту падтрымаў юрыдычны камітэт парляманту. Абвінавачваньне тычыцца выступу Лёпэн у 2010 годзе, калі яна ў Ліёне публічна прыраўняла малітвы мусульманаў на вуліцах у Францыі, якія ўсе крытыкуюць, да нацыстоўскай акупацыі краіны. “Як у Савецкім саюзе”, крытыкаваў парлямант эўрадэпутат Лёпэн яшчэ перад галасаваньнем у панядзелак заявіла, што не баіцца пазбаўленьня імунітэту і адказвае за свае словы. Яна таксама назвала сябе дысыдэнткай. Непасрэдна перад галасаваньнем у спрэчках выступіў эўрадэпутат Бруна Гольніш, які зьяўляецца адным з трох эўрадэпутатаў французкага Нацыянальнага фронту (разам з Лёпэн і яе бацькам Жан-Мары Лёпэнам). Ён абвінаваціў Эўрапарлямант у тым, што Лёпэн не дазволілі выступіць перад яе калегамі. Такая працэдура яму, маўляў, нагадала Вярхоўны савет Савецкага саюза, — дадаў ён пад гул неадабрэньня астатніх заканадаўцаў. Аднак няма ніякога такога правіла, каб датычны да справы эўрадэпутат меўся выступаць, і як паведаміла агентура AFP, Лёпэн нібыта тры разы ўвесну летась запрашалі на паседжаньне юрыдычнага камітэту Эўрапарляманту, каб яна абаранялася, але яна не адказала ні на воднае запрашэньне. Лёпэн зьяўляецца старшынёй ультраправага Нацыянальнага фронту, летась яна таксама ўзяла ўдзел у першым туры прэзыдэнцкх выбараў, якія далі ёй рэкордную падтрымку ў 18% выбаршчыкаў. Ейны бацька, Жан-Мары Лёпэн, у 2002 годзе прабіўся ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў, калі яму хапіла няпоўных 17% галасоў, каб абыйсьці сацыяліста Ліянэла Жаспэна. Але ўрэшце ён прайграў Жаку Шыраку. Пераклаў з чэшскай В. Буйвал. Крыніца: zpravy.ihned.cz/svet/c1-60178700-sefka-franzouzske-krajni-pravice-ztratila-imunitu-hrozi-ji-stihani-kvuli-rasove-nesnasenlivosti Мяркуем, што цяганьне Марын Лёпэн па судах толькі паспрыяе росту яе папулярнасьці сярод французкіх французаў, стомленых паводзінамі экзатычных “французаў”. У сувязі са справай перасьледу дадасца таксама раздражненьня ў адрас брусэльскай канторы. А што ўласна здарылася? Палітык публічна заявіла тое, аб чым патаемна думае ўсё эўрапейскае насельніцтва Францыі (нават сацыялісты). Людзі ведаюць або здагадваюцца, што было б зь імі, калі б яны пачалі выконваць хрысьціянскія рытуалы пасярод вуліцы ў любым горадзе любой мусульманскай краіны. Сяргей Камароўскі 4/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |