Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Як Гомель Маскву выратаваў

Гомельскі гісторык Юры Глушакоў напісаў у адным з сваіх артыкулаў:

“Менавіта пад Гомелем вэрмахт упершыню з пачатку вайны быў вымушаны перайсьці да стратэгічнай абароны. Такім было рашэньне самога Гітлера, які на прыканцы ліпеня 1941 г. прыляцеў у Барысаў, каб правесьці нараду з камандаваньнем групы арміі “Цэнтар”. Шалёны фюрэр вырашыў прыпыніць наступ на Маскву і павярнуць частку войскаў з смаленска-маскоўскага накірунку на гомельска-кіеўскі. Гітлера вабілі багатыя хлебныя нівы Ўкраіны, за якімі была мара аб бакінскай нафце і ўварваньні ў брытанскую Індыю. Але на шляху 2-й палявой арміі на Кіеў стаяў Гомель. Каб падрыхтавацца да яго штурма, нават раней непераможаны вэрмахт вырашыў узяць паўзу. Пазьней нямецкі генэрал Гайнц Гудэрыян, чыю 2-ю танкавую групу з-пад Смаленска павярнулі на Гомель, назваў гэтае рашэньне Гітлера лесавызначальным як для кампаніі 1941-га года, так і для ўсяе вайны. Часу, змарнаванага ў баях на гомельска-кіеўскім накірунку, вэрмахту якраз не хапіла пад Масквой”.

Калі б не гомельскія краязнаўцы, то большасьць людзей дагэтуль ня ведалі б пра сутнасьць трагічных падзей лета 41-га года і месца ў іх беларускіх гарадоў. Зьвярніце ўвагу, што практычна ва ўсіх савецкіх дасьледваньнях пра ВОВ уся ўвага надаецца амаль выключна ваенным дзеяньням ва Ўкраіне, на Смаленшчыне і пад Ленінградам (і чаму гэта так? – пытаньне рытарычнае). У прыватнасьці разварот танкавай арды Гудэрыяна і кідок яе на поўдзень у савецкай гісторыяграфіі заўсёды трактаваўся як “удар па Кіеву”. Але ж сапраўды, па дарозе на Кіеў стаяў наш Гомель, другі па велічыні горад Беларусі.

На пачатку жніўня 1941 г. былі ўжо захоплены немцамі ўся Прыбалтыка, баі ішлі ў 100 км ад Ленінграда. Немцы захапілі палову аграмаднай Украіны і атачалі Кіеў, захапілі Смаленск. А на паўднёвым усходзе Беларусі ў бок вэрмахту упіраўся такзваны “гомельскі выступ”, дзе знаходзілася вялікая канцэнтрацыя савецкіх войскаў. Менавіта па іх і ўдарыла магутная нямецкая групоўка і танкі Гудэрыяна, зьнятыя з крытычнага маскоўскага накірунку. Лютыя баі за горад пачаліся з сярэдзіны жніўня. 19 жніўня савецкія часткі перайшлі па пантонных мастах праз Сож і пачалі адступленьне. Ар’ергардныя баі за горад Нава-Беліцу (цяпер гэта раён Гомеля) працягваліся да 23 жніўня. Мая сям’я стала сьведкай апошняга германскага манеўра, якім завершылася гомельская апэрацыя вэрмахта, і нямецкія войскі сапраўды маглі накіравацца на Кіеў.

Танкавы клін ахапіў Нава-Беліцу з захаду і ўдарыў збоку па непадрыхтаваных савецкіх ар’ергардах на паўднёвай ускраіне, у полі і лесе каля Чарнігаўскай шашы. Кароткі бой (а дакладней разгром) адбыўся у некалькіх сотнях мэтраў ад нашага дома. Уся прастора была засыпана трупамі чырвонаармейцаў. Людзі доўга баяліся хадзіць туды. Ня трэба было зьдзіўляцца імклівасьці нямецкай перамогі. То былі танкі Гудэрыяна, выдатнейшага стратэга сучаснай мэханізаванай мабільнай вайны…

Нядаўна я знайшоў яшчэ адно аўтарытэтнае сьведчаньне пра гомельскую абарону. Фронтаўскія сябры прывезьлі мне з Латвіі латышскі пераклад ангельскага выданьня (расейскага няма дагэтуль) кнігі “Пісьменьнік на вайне. Васіль Гросман і Чырвоная армія. 1941-1945”, якая ўпершыню ўбачыла сьвет у Лёндане ў 2005 г. Энтані Бівар і Люба Вінаградава скампанавалі ў гэтай кнізе і забясьпечылі камэнтарамі фрагмэнты ваенных дзёньнікаў і нататак вядомага літаратара, а тады франтавога карэспандэнта. Жаўнеры-франтавікі добра ведалі і шанавалі Васіля Гросмана за асабістую мужнасьць і праўдзівасьць яго тэкстаў пра вайну. Калі б смершы знайшлі і пачыталі ягоныя нататкі, то пісьменьнік-журналіст напэўна скончыў бы ў ГУЛАГу. Ён напісаў пра цынічныя душы савецкіх ваеначальнікаў, якія не шкадавалі жыцьцяў сваіх жаўнераў. Пра панічныя ўцёкі 41-года, якія ён назваў “біблейскімі ўцёкамі (Exodus)”. Пра дэмаралізацыю Чырвонай арміі, калі яна ўступіла тэрыторыю Нямеччыны і пачаліся рабункі, гвалты і павальнае п’янства. Наперадзе быў знакаміты раман Васіля Гросмана “Жыцьцё і лёс” (упершыню выдадзены на Захадзе) і помста яму хрушчоўска-брэжняўскай уладай, што прывяло да заўчаснай сьмерці пісьменьніка ў 1965 г.

На пачатку жніўня 1941 г. Гросман быў накіраваны рэдакцыяй “Краснай звезды” у горад над Сожам. У ягоных нататках ёсьць радкі:

“Гомель! Нейкі сум ёсьць у гэтым ціхім, зялёным гарадку, у гэтых цяністых сквэрах, гэтых старых, што сядзяць на лавах, у маладых дзяўчатах, што гуляюць па вуліцах. Дзеці гуляюцца ў пяску, падрыхтаваным для тушэньня запальных бомбаў. Як заліты сонцам луг, якому кожную хвіліну вялізная хмара можа засьціць сонца, вецер падхопіць пясок і пыл, панясе, закруціць. Немцы ў пяцідзесяці кілёмэтрах адсюль”.

Гросман назірае за бамбардоўкай горада нямецкай авіяцыяй, потым наведвае штаб Цэнтральнага фронту ў палацы Паскевіча. Там яму паведамляюць пра магутную канцэнтрацыю танкавых масаў у раёне Рослаўля на Смаленшчыне. Брыгадны камісар Казлоў ведае, што масай камандуе Гудэрыян, аўтар даваеннай кнігі “Achtung, Panzer!” (“Увага, танкі!”). Гросман едзе зьбіраць матэр’ял на перадавыя лініі. А праз колькі дзён яго накіроўваюць у Зябраўку (18 км ад Гомеля), у 103-ці авіяполк зьнішчальнікаў. Там яму распавядаюць, што ўжо 10 дзён над аэрадромам не зьяўляліся нямецкія самалёты. Афіцэры перакананыя, што ў немцаў няма ні машын, ні бэнзіну. Дасьледваньні гісторыкаў пацьвярджаюць, што ў гэты пачатковы пэрыяд вайны вэрмахт сапраўды перажываў сур’ёзныя праблемы з забесьпячэньнем і недахопам тэхнікі пасьля некалькіх тыдняў бліц-крыга.

Гросману пашэнціла, ён пакінуў Гомель за некалькі дзён да катастрофы. На Зябраўку ён праехаў па Чарнігаўскай шашы. Творца, уважлівы да дэталяў, габрэй з украінскага Бярдзічава, ён мабыць зьвярнуў увагу на памазаную вапнам хатку маёй сям’і (уцекачоў ад Галадамора), што стаяла каля дарогі…

І вось катастрофа адбылася. Гросман апісвае, як на апошнім лапіку беларускай зямлі, у лесе адбываецца паседжаньне ЦК КПБ, выступае Панамарэнка. І далей цытуем:

“Уначы атрыманы загад: адкрыць агонь па Нава-Беліцы і Гомелю. Неба ўспыхвае”.

Вось як Масква адудзячыла беларускім гарадам за сваё выратаваньне. Паўсюль, па ўсёй саўдэпіі з незакамплексаванай лёгкасьцю саветы зьнішчалі гарады і паселішчы, расстрэльвалі з артылерыі і бамбілі з самалётаў сваіх жа (на самай справе – нашых) людзей. Так не ваявала на сваёй зямлі ў той вайне ніводная армія Эўропы (хаця – тут жа была ня іхняя зямля).

Але тут была не апошняя “падзяка” нашаму гораду і народу ад “белокаменной-краснозвёздной”. У кастрычніку 1943 года Чырвоная армія з марша заняла Нава-Беліцу, бо немцы адступілі ў Гомель, за Сож і ўмацаваліся там. На працягу амаль месяца наша Нава-Беліца была намінальнай сталіцай БССР. Тут дзейнічалі ўрад і Вярхоўны Савет БССР, а таксама ЦК КПБ. “Вызваліцелі” пачалі адпрацоўваць антыбеларускую тактыку і стратэгію, якую яны пазьней прыменяць да ўсёй Беларусі. Тысячы мужчын, якія перажылі акупацыю, былі мабілізаваны ў Чырвоную армію. Паводле адмысловага маскоўскага загаду, ім не выдавалі ўніформу і збольшага нават ня ўзбройвалі. Яны павінны былі быццам бы “искупить віну” (?!). Натоўпы гэтых людзей камандваньне кідала ў лабавыя атакі на нямецкія пазыцыі, у асноўным для таго, каб адцягнуць увагу немцаў ад галоўных накірункаў наступа і каб чужымі рукамі зьнішчыць беларусаў. Дагэтуль гамельчукі ўспамінаюць жудасны дэсант у раёне Чонак. Пад зьнішчальным нямецкім агнём праз Сож на чаўнах і плытах саветы кінулі тысячы беларусаў у цывільнай вопратцы, амаль без зброі. Да таго ж памыліліся карэкціроўшчыкі і нашых людзей накрыў залп “кацюшаў”. Вось такая падзяка…

Мы абавязаны памятаць аб гэтым заўсёды. Каб не падмануцца грукатам афіцыёзнай дэмагогіі пра “независимость нашей республики”, каб не дазволіць спадчыньнікам антыбеларускай стратэгіі завяршыць іхны вечны маскоўскі праект.

Валеры Буйвал

4/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024