Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(развагі пра тыповую дэзінфармацыю) 2 ліпеня Радыё Свабода выдала ў сьвет сюжэт пад тытулам, у якім гучыць сьвяточны голас фанфар і тамбурынаў – “Вайсковы экспэрт: “С-300 могуць зьнішчыць любую цэль”. Сярод патрыятычных беларускіх афіцэраў радыё Свабода “чамусьці” не знайшла ніводнага экспэрта і ў каторы раз зьвярнулася па фанфарныя камэнтары да чарговага “русского человека” Александра Олесина, загадчыка аддзелу таварных рынкаў “русскоязычной” газэты “Белорусы и рынок”. Кансультацыя гэтага “рускага чалавека” нагадвае палымяную прамову Паліграфа Шарыкава, начальніка аддзела ачысткі, на форуме маскоўскай інтэлігенцыі, дзе той выступіў паміж Собінавым і Мэерхольдам. Але зьвернемся лепш да цытаваньня тав. Алесіна. Вось што ён сказаў на РС: Комплексы С-300 былі паабяцаныя міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу яшчэ ў красавіку, калі ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта комплексы перадапошняй мадыфікацыі, даволі сучасныя. Гэта самая дасканалая на сёньняшні дзень сыстэма, якая можа зьнішчыць любую цэль: самалёты, крылатыя ракеты, бесьпілётныя авіяцыйныя прылады, тактычныя балістычныя ракеты. Яшчэ адна асаблівасьць — дальнасьць С-300 такая, што яны змогуць перахопліваць цэлі і над аэрадромамі суседзяў. Краіны Балтыі апасаюцца, што С-300 змогуць закрываць усю іх тэрыторыю, да прыкладу, самалёт узьляцеў у Літве, а яго можна зьбіць з тэрыторыі Беларусі. То бок гэта вельмі сур’ёзная зброя. З кантэкста атрымліваецца, што “братэрскай дапамогай Масквы Беларусь цяпер абаронена ад усіх ворагаў”. Хто супраць такога нашага прачытаньня кантэкста, то просім аргумэнтавана пярэчыць. Але флагман нашых “дэмСМІ” – белрэдакцыя Радыё Свабода – чамусьці забыўся згадаць (ад іхняга “экспэрта” мы гэтага і не чакалі) пра пэўныя аспэкты тэмы, якія нам падаюцца галоўнымі для лёсаў нашай краіны. Па-першае, а што гэта значыць “комплексы С-300 былі паабяцаныя міністрам абароны Расеі” — ? Чаму “дэмСМІ” і іхныя “экспэрты” так саромеюцца паведаміць нам, а хто ж гэта аплочвае пастаўку магутнай і дарагой па коштах зброі? Можа Масква дорыць нам гэтыя комплексы з грознай назвай? Дык тады б, як мы мяркуем, афіцыёз у абедзьвюх сталіцах надрываўся б у захапленьні “Расея дорыць Беларусі каштоўную зброю!” Гэтага няма. Значыць, менскі рэжым купіў гэтыя комплексы ў свайго сюзэрэна – імпэрскай Масквы. Чаму б і не купіць, у нас жа грошай поўна! Па-другое, як наконт “зможа зьнішчыць любую цэль”? Каго ўсё-ткі зьбіраюцца абараняць гэтымі комплексамі? “Экспэрт” чамусьці змаўчаў па гэтаму пытаньню. Але ў тым жа тэксьце РС быў працытаваны пасол РБ у РФ І. Петрышэнка, па ўсім значна больш шчырая асоба: У 2009 годзе Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне пра стварэньне аб’яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны. Гэтае пагадненьне прадугледжвае, што беларускія вайскоўцы нясуць баявое дзяжурства на заходніх межах Саюзнай дзяржавы… Вядома, што згаданая “Саюзная дзяржава” зьяўляецца незаконным паняцьцем і ўтварэньнем, якое не прапісана ў Канстытуцыі Беларусі. Дэ юрэ яно не існуе, яно зьяўляецца юрыдычна нікчэмным. Аказваецца, што беларускія вайскоўцы павінны несьці баявое дзяжурства на межах юрыдычнай нікчэмнасьці. Ды яшчэ й рабіць гэта пад камандваньнем генэралітэта чужой сталіцы – Масквы. Але давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Ніхто ў Маскве не хавае, што тэрыторыя Беларусі і яе войскі зьяўляюцца цяпер “першым эшалёнам” абароны Масквы. Што мяркуецца абараняць менавіта гэты горад і начальства, якое сядзіць там. Вядома, што ў выпадку ваеннага канфлікта самы сакрушальны, зьнішчальны ўдар наносіцца менавіта па першаму эшалёну абароны. Так было ўжо ў папярэднія пэрыяды васальнага існаваньня Беларусі ў межах Расейскай імпэрыі: у 1812, 1914-18, 1939-44 гадах. Якія ахвяры і разбурэньні прынесла гэтая роля нашаму народу, вядома ўсім. Нам прапануюць паўтарыць гэта. Па-трэцяе, пералічваючы тое, што могуць састрэльваць згаданыя комплексы, “экспэрты” чамусьці забываюцца сказаць нешта важнае. А менавіта: што гэтыя “цэлі” ня будуць чакаць, пакуль іх састрэляць. Яны таксама будуць усімі сродкамі імкнуцца зьнішчыць згаданыя комплексы і ўсё вакол іх. У гэтым (хто ня ведае) і заключаецца вайна. Гэтым вайна і адрозьніваецца ад трэніровачных стрэльбаў па мішэнях. “ДэмСМІ” у чарговы раз “забыліся” пра галоўнае. Што ж, бывае. Асабліва, калі ўлічваць, што немалыя ганарары ўсяроўна будуць атрыманы ўсімі ўдзельнікамі “забыўлівай інфармацыі” (а дакладней, дэзінфармацыі). Глядзіш, так і даіснуюць да выйсьця на пэнсію. Можа так і будзе, калі раптам не пачнецца вайна ў “першым эшалёне”… Ян Булыга 4/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |