Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
29 чэрвеня ў Таварыстве беларускай культуры ў Летуве адбылася традыцыйная імпрэза, на якой узгадалі найбольш знакавыя юбілейныя даты гэтага месяца. Нягледзячы на тое, што было ўзгадана шмат якіх юбілейных дат, у дадзеным артыкуле хацелася б спыніцца толькі на некаторых, найбольш важных, паведамленьнях, што прагучалі з вуснаў дакладчыкаў. Тут прапануем распавяд пра СБМ. 11/7/2013 › Навіны Шостага ліпеня, у суботу ў час рэгулярнай талакі абаронцы Курапатаў – сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ устанавілі вакол Курапатаў на межах ахоўнай зоны шэсьць трохмэтровых жалезных крыжоў. 11/7/2013 › Навіны “Орбан параўноўвае Эўрапарлямант з “савецкай імпэрыяй” 6 ліпеня партугальская газэта “Diario de Noticias” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Кансэрватыўны прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан параўнаў сёньня Эўрапарлямант (ЭП) з “савецкай імпэрыяй” у адказ на даклад, падрыхтаваны партугальскім эўрадэпутатам, у якім крытыкуецца якасьць дэмакратыі ў Вугоршчыне. 11/7/2013 › Навіны 5 ліпеня расейская газэта “Взгляд” апублікавала артыкул пад тытулам “Другая пасьля ядзернай”. Вось гэты артыкул: Экспэрты лічаць, што ствараць войскі для абароны інфармацыйнай прасторы трэба было “яшчэ ўчора”. Да канца гэтага года ў структуры расейскіх Узброеных сілаў зьявіцца новы род войскаў, 11/7/2013 › Навіны “Кітайская паліцыя страляла па тыбэтцах” 9 ліпеня польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Службы абстралялі групу манахаў, якія сьвяткавалі 78-я ўгодкі народзінаў Далайламы – падала інфармацыю арганізацыя International Campaign for Tibet. 11/7/2013 › Навіны На старонцы маскоўскай радыястанцыі “Эхо Москвы” 5 ліпеня быў апублікаваны артыкул юрыста Юрыя Штамава пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Папа Францішак І пасьлядоўны ў сваіх дзеяньнях. Сваіх пасадаў пазбавілася кіраўніцтва банка Ватыкана (IOR). 11/7/2013 › Навіны Амаль штодня ў чытачоў-слухачоў Радыё Свабода ўзьнікае ўражаньне, што белрэдакцыя гэтага СМІ (нягледзячы на ўсе намаганьні) мае хранічныя цяжкасьці з запаўненьнем эфіра і інтэрнэт-прасторы. Прасьцей кажучы, ня ведаюць журналісты пра што пісаць. Ці то падзеяў няма, ці то прыкметныя асобы перавяліся, але цяжкасьці ёсьць, ажно шкада гэтых свабодаўцаў. 11/7/2013 › Навіны “Расея ня хоча прыйсьці на дапамогу разбомбленаму гораду” 6 ліпеня вугорская газэта “Nepszabadsag” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Праект рэзалюцыі ААН па Сірыі быў зноўку тарпэдаваны Расеяй. Таму пакуль што гуманітарныя місіі ня будуць накіраваныя ў Хомс, на дапамогу заціснутаму ў горадзе цывільнаму насельніцтву. 11/7/2013 › Навіны 2 ліпеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Украінская партыя Свабода: Ня хочам тут прэзыдэнта Камароўскага. Няхай лепш Польшча папросіць прабачэньня за злачынства”. Вось гэты артыкул: Візыт прэзыдэнта Браніслава Камароўскага на Валыні цяпер непажаданы і можа прывесьці да абвастрэньня адносінаў з Украінай, — лічаць прадстаўнікі ўкраінскай партыі Свабода. – Прэзыдэнт хоча працягваць справу яднаньня. – адказвае ягоны дарадчык Томаш Налэнч. 11/7/2013 › Навіны
|
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |