Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
2 ліпеня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Украінская партыя Свабода: Ня хочам тут прэзыдэнта Камароўскага. Няхай лепш Польшча папросіць прабачэньня за злачынства”. Вось гэты артыкул: Візыт прэзыдэнта Браніслава Камароўскага на Валыні цяпер непажаданы і можа прывесьці да абвастрэньня адносінаў з Украінай, — лічаць прадстаўнікі ўкраінскай партыі Свабода. – Прэзыдэнт хоча працягваць справу яднаньня. – адказвае ягоны дарадчык Томаш Налэнч. 14 ліпеня прэзыдэнт Камароўскі маецца ўшанаваць ахвяраў валынскага злачынства 1943-44 гг. у Луцку. Польскі бок лічыць, што ў гэтых урачыстасьцях возьме ўдзел таксама прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч. Свабода: Гэты візыт бессэнсоўны Пасьля прыняцьця Сэнатам 20 чэрвеня 2013 года антыўкраніскай, псэўдагістарычнай і шавіністычнай ухвалы аб падзеях на Валыні візыт прэзыдэнта Польшчы ў Луцку непажаданы і бессэнсоўны. Украінскае грамадзтва можа зразумець гэтую ініцыятыву польскага прэзыдэнта як правакацыю – заявіў у аўторак дэпутат Свабоды ў Вярхоўнай Радзе (парляманту) Украіны і кіраўнік гэтай партыі ў Валынскай вобласьці Анатолі Вітів. На думку Вітіва, у Польшчы маем справу з “раскручваньнем антыўкраінскай істэрыі”, а мэтай візыта Камароўскага ёсьць “сымвалічнае прыніжэньне ўкраінцаў”. “Валыняне могуць зразумець гэты жэст (візыт прэзыдэнта РП у Луцку) як імкненьне польскага боку навязаць нам іхную, нэаімпэрыялістычную вэрсію падзеяў 1943 года на заходняй Украіне, якая абапіраецца на сфабрыкаваных і неверагодных гістарычных фактах” – чытаем мы ў спавешчаньні ўкраінскага дэпутата. Вітів падкрэсьліў, што візыт прэзыдэнта РП на Валыні меў бы сэнс толькі ў сытуацыі, калі ён публічна папрасіў бы прабачэньня ва Ўкраіны “за шмат гадоў захопніцкай палітыкі Польшчы”, а таксама за злачынствы, “зьдзейсьненыя палякамі на ўкраінцах на Хелмшчыне ўвесну 1944 года і падчас акцыі “Вісла”. Ва ўхвале польскага Сэнату валынскае злачынства было вызначана як “этнічная чыстка, што мела прыкметы генацыду”. Налэнч: Прэзыдэнт не заслугоўвае на такі камэнтар Польская Прэсавая Агенцыя зьвярнулася па камэнтар да дарадчыка прэзыдэнта РП праф. Тамаша Налэнча. Ён сказаў, што прэзыдэнт едзе на ўрачыстасьці на Валынь, каб “працягваць справу яднаньня, у якой важны крок ужо быў зроблены польскімі і ўкраінскімі рэлігійнымі дзеячамі”. – Прэзыдэнт будзе маліцца ў Луцку за ахвяры – як з польскага боку, так і з украінскага. Ён не заслужыў на такі жорсткі камэнтар. – падкрэсьліў Налэнч. 14 ліпеня ў Луцку ва Ўкраіне адбудуцца ўрачыстасьці ў памяць ахвяр валынскага злачынства ў сувязі з сёлетнім 70-годдзем гэтай падзеі. Сьв. Імшу будзе весьці арцыбіскуп львоўскі лацінскага абраду Мячыслаў Макжыцкі. Цырымонія адбудзецца ў памяць палякаў, памардаваных у 1943-45 гг. Украінскай Паўстанцкай Арміяй і мясцовым украінскім насельніцтвам. Падчас урачыстасьцяў будзе ўшанавана таксама памяць тых украінцаў, якія падчас валынскай разьні з рызыкай для жыцьця ратавалі палякаў. Ініцыятыва праводзіцца ў адпаведнасьці з падпісанай у пятніцу ў Варшаве дэкларацыяй герархаў Касьцёлаў з Польшчы і Ўкраіны ў 70-я ўгодкі валынскага злачынства. Дэкларацыю падпісалі сярод інш. арцыбіскуп Сьвятаслаў Шаўчук ад імя ўкраінскага грэка-каталіцкага Касьцёла і арцыбіскуп Юзэф Міхалік ад імя каталіцкага Касьцёла ў Польшчы. Яны заклікалі ў дэкларацыі да ўзаемнага выбачэньня правінаў і яднаньня народаў. jk, PAP (Пераклаў з польскай В. Буйвал) Крыніца: wyborcza.pl/1,75477,14211760,Ukrainska_partia_Swoboda__Nie_chcemy_u_siebie_prezydenta.html 11/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |