Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Амаль штодня ў чытачоў-слухачоў Радыё Свабода ўзьнікае ўражаньне, што белрэдакцыя гэтага СМІ (нягледзячы на ўсе намаганьні) мае хранічныя цяжкасьці з запаўненьнем эфіра і інтэрнэт-прасторы. Прасьцей кажучы, ня ведаюць журналісты пра што пісаць. Ці то падзеяў няма, ці то прыкметныя асобы перавяліся, але цяжкасьці ёсьць, ажно шкада гэтых свабодаўцаў. Але яны не здаюцца, шукаюць сюжэты, імкнуцца нават сшыхтаваць іх у сэрыю з працягам. Каб кліент іхняга рэсурса на наступны дзень прагна шукаў знаёмую тэму і новыя адкрыцьці ў яе рамках. На працягу некалькіх месяцаў РС разгортвае перад намі сагу пра В. Класкоўскую. Ня будзем пераказваць шматфарбавае жыцьцё гэтай маладой менскай асобы, усе чыталі і слухалі пра яе прыгоды. Хаця мы пасьпяшаліся з вызначэньнем яе як з жыхаркі нашай сталіцы. Яна даволі даўно ўжо перажывае прыгоды ў заходніх краінах. Пачынаючы сагу, РС спрабавала вызначыць В. Класкоўскую як “дэмакратычную журналістку, якая ўцякла ў эміграцыю ад палітперасьледу”. Але ніхто так і ня здолеў успомніць ні яе артыкулаў, ні рэжымнага перасьледу за ёй. Тым ня менш, “сага аб Класкоўскай” у блізкім часе рызыкуе пераўзыйсьці па колькасьці працягаў сюжэту якую-небудзь “Бэвэрлі-хілс” або “Багатыя таксама плачуць”. Суды, перасуды, сьледчыя экспэрымэнты, спрэчкі бакоў, стакгольмскі суд… Спачатку гэтую мадам свабодаўцы спрабавалі падаць як нявінную ахвяру памылкі заходняга правасуддзя. У эфіры выказваліся з падтрымкай некаторыя аўтарытэтныя асобы. Аказалася, што набліжанай да яе асобай зьяўляецца вядомая Н. Маковік, якая ярка засьвяцілася ў Празе ў мафійным расейскім бізнэсе нерухомасьцю. Праз пэўны час, праўда, РС на Н. Маковік спасылацца перастала. Таму што “запахла смажаным”. З справы аб вяртаньні дзіця да маці вырасла ўжо новая справа, пра якую РС лепш было б змаўчаць і пачаць пісаць на нейкую іншую тэму. Але “не тут-то было”. У Стакгольме разьбіраюцца хто каго душыў падчас сямейных разборак, хто колькі выпіў алкаголю перад гэтым працэсам (які на шчасьце закончыўся ацаленьнем абодвух сужонскіх бакоў), каго накіроўваюць у псіхбольніцу, а Радыё Свабода ўсё гэта нам перадае з дня ў дзень, выстаўляючы новыя падрабязнасьці curriculum vitae экзатычнай гераіні сагі. Пры чым, элітныя нібыта журналісты не вызначаюцца з дэфініцыямі. Дык хто яна, мадам Класкоўская – палітахвяра або пабытовая крымінальніца? І адкуль гэта такая манера не гаварыць пра галоўнае? Нагадаем, што ўвесь гэты канцэрт па стакгольмскіх заяўках вельмі добра аплочваецца Кангрэсам ЗША, які мяркуе, што Radio Liberty нясе ў народ праўду, ідэю дэмакратыі, нацыянальнай культуры і іншыя сьветлыя паняцьці. А тут як пачытаеш, дык бачыш, што бульварная жаўцізна – гэта новая стылёвая прыкмета на радыё Свабода. Сымон Рудзік 11/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |