Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Бескарысны” сімбіёз

На старонцы маскоўскай радыястанцыі “Эхо Москвы” 5 ліпеня быў апублікаваны артыкул юрыста Юрыя Штамава пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

Папа Францішак І пасьлядоўны ў сваіх дзеяньнях. Сваіх пасадаў пазбавілася кіраўніцтва банка Ватыкана (IOR). Іхнай адстаўцы папярэднічаў арышт біскупа Салерна Нунцыя Скарана, які займаў пасаду кіраўніка дэпартаманту маёмасьці касьцёла, якога італьянская прэса ахрысьціла “Донам 500” за ягоную любоў да купюраў гэтага самага буйнога намінала. На думку брытанскага “Serious Organized Crime Agency”, 90% усіх пяцісотэўравых банкнотаў знаходзіцца ў прадстаўнікоў арганізаванай злачыннасьці.

Пасьля свайго абраньня Пантыфік заявіў, што ён бярэ курс на “больш бедны касьцёл”, і да слова нагадаў, што ў сьвятых не было банкаўскіх рахункаў.

Нямецкі “Шпігэль” назваў артыкул “Папа-рэфарматар як катастрофа для эксэленцыяў” і распавёў, што Францішак сапраўды заняўся не пытаньнямі стылю і зьнешняй атрыбутыкі, а глыбокімі зьменамі ў нетрах каталіцкага касьцёла, і касьцельны істэблішмэнт чакаюць нялёгкія часы.

Часопіс указвае, што “кардынал у Рыме афіцыйна атрымлівае ўсяго 3000 эўраў у месяц, гэта значыць менш, чым шэраговы нямецкі сьвятар, аднак выдаткі ў служыцеля курыі значна вышэйшыя: наведваньні рэстаранаў, модных буцікоў са строямі для вышэйшых служыцеляў касьцёла, дарагія ўпрыгожваньні на руках і шыі, антыкварыят у хатніх пакоях – усё гэта патрабуе сродкаў”. Добра, што ёсьць сябры, якія могуць падтрымаць або кудысьці запрасіць і якія лічаць, што дапамагчы кардыналу карысна ня толькі з рэлігійных меркаваньняў, але й з палітычных і эканамічных. Так і склаўся ў Рыме “сімбіёз частак курыі з вышэйшай грамадзкасьцю, аб’яднаны адукацыяй, раскошай і ўладай”.

Папа назваў свой касьцёл “эгаістычным і сур’ёзна хворым” і мае намер пакласьці гэтаму канец. Днямі Пантыфік наведае выспу Лямпэдузу на поўдні Італіі, празь якую ў Эўропу дабіраюцца тысячы ўцекачоў з Паўночнай Афрыкі. Там ён хоча адслужыць імшу па загінуўшых на гэтым шляху. Кіраўнік ягонага апарату кардынал Тарцызія Бэртонэ даведаўся пра намер папы толькі праз прэсу. Францішак проста замовіў квіткі на самалёт і ўзяў з сабой парачку блізкіх людзей, а касьцельным служкам на высьпе і афіцыйнаму дзяржначальству паведаміў пра сваё жаданьне, каб яны не турбаваліся і не надумалі браць удзел у яго візыце.

Ягонага праваслаўнага калегу падобныя праблемы хвалююць павярхоўна, з чыста зьнешняга боку, хаця нават аб зьнешнім успрыняцьці сваіх дзеяньняў ён клапоціцца мала. Нельга ўявіць сабе выезд пана Гундзяева ў грады і весі Айчыны без суправаджэньня ФСО (Фэрэральная Служба Аховы) і шматлікіх падначаленых, без урачыстай сустрэчы яго каштоўнай пэрсоны з боку сьвяшчэнначалія і дзяржчыноўнікаў ды адмыслова адабранай паствы.

Калі ў цэнтры ўвагі СМІ і грамадзтва апынуўся спосаб жыцьця з выклікам, характэрны для праваслаўных сьвятароў, якія катаюцца на дарагіх іншамарках прадстаўнічага класу, праваслаўны Сьвяцейшы, канстатаваўшы што “нядобразычліўцы выкарыстоўваюць гэта ў якасьці нагоды для дыскрэдытацыі”, заклікаў “да памяркоўнасьці і разумнага падыходу, які павінен у тым ліку зьняць адпаведнае абвінавачваньне з царквы і духавенства”, але ў той жа прапанове практычна выдаў індульгенцыю сваім царкоўным сібарытам, патлумачыўшы, што “часам дарагія машыны сьвятарам купляюць спонсары”. Тымі ж ханжаскімі славесамі Патрыярхія адбівалася ад абвінавачваньняў у раскошы, калі ўзьнікла пытаньне аб паходжаньні дарагой італьянскай мэблі ў рэзыдэнцыі патрыярха. Вінаватымі зноў аказаліся неназваныя “спонсары”.

Розьніца прыбыткаў Францішка і Кірылы відавочная. Нездарма пра Папу кажуць, што “ён сапраўды верыць у Бога”. Гэтая вера дазваляе намесьніку Сьв. Пятра абсалютна лаяльна ставіцца да атэістаў, “проста трэба рабіць дабро і тады ў нас знойдзецца месца для сустрэчы”.

Уражальны кантраст прадстаўляе сабой РПЦ, якая шляхам лабіраваньня недарэчных законаў аб абароне пачуцьцяў вернікаў, відавочна аддае перавагу сустрэчам з атэістамі ў судах, а зьяўленьне дабра (у матэрыяльным сэнсе слова) у нібыта бяссрэбранікаў свайго кліра тлумачыць чыстай шчырасьцю спонсараў. У кіраўніка РПЦ, які, нават памінаючы расстраляных НКВД на Бутаўскім палігоне, ніштоже сумняшэся заяўляе, што “быць хрысьціянінам сёньня – значыць ні на хвіліну не губляць чуйнасьці” – выдавочна іншыя клопаты, не духоўнага, а, хутчэй, чэкісцкага плану.

Расейскім уладыкам і высокапрыасвяшчэнствам рэформы накшталт тых, што праводзіць Папа Францішак, не пагражаюць. Аб блюзьнерскім “сімбіёзе з багацьцем і ўладай” гаворка ня йдзе. Гэта разбэшчаныя католікі ў сябе на гнілым Захадзе разьвялі.

Нашыя айчынныя спонсары, відавочна, бескарысныя. Эканамічных і палітычных інтарэсаў у іх зроду не было. Як і ў праваслаўных клірыкаў.

Блажен, кто верует…

Юры Штамаў

Пераклад з расейскай.

Крыніца: echo.msk.ru/blog/stamov/1108680-echo/

11/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024