Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
“Орбан параўноўвае Эўрапарлямант з “савецкай імпэрыяй” 6 ліпеня партугальская газэта “Diario de Noticias” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул: Кансэрватыўны прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан параўнаў сёньня Эўрапарлямант (ЭП) з “савецкай імпэрыяй” у адказ на даклад, падрыхтаваны партугальскім эўрадэпутатам, у якім крытыкуецца якасьць дэмакратыі ў Вугоршчыне. “Пасьля савецкай імпэрыі ніводная зьнешняя сіла не наважвалася ў адкрытую абмежаваць незалежнасьць вугорцаў, выбіраючы для гэтага заканадаўчую форму”, — сказаў Орбан па дзяржаўнаму радыёканалу “Кошут”. Вугорскі прэм’ер-міністар спаслаўся на даклад, падрыхтаваны партугальскім эўрадэпутатам Руі Таварэшам, ад групы Зялёныя/Альянс Вольная Эўропа, у якім прапануецца стварэньне мэханізмаў кантролю над выкананьнем эўрапейскіх нормаў у краінах-сябрах Эўразьвязу. Эўрадэпутаты адобрылі дакумэнт, у якім выражаецца заклапочанасьць сытуацыяй з фундамэнтальнымі правамі ў Вугоршчыне пасьля апошняй канстытуцыйнай рэформы і прыняцьця новых законаў, якія, паводле даклада, не забясьпечваюць падзел уладаў і незалежнасьць суддзяў. Вугорскі прэм’ер-міністар падкрэсьліў, што такзваны “Даклад Таварэша” не адпавядае пагадненьням у рамках ЭЗ і “аслабляе Зьвяз”, але выказаў таксама меркаваньне, што “Брусэль – не Масква”, у адпаведнасьці з цытатай іспанскай агенцыі навінаў EFE. Орбан падкрэсьліў, што лічыць даклад нападам “на Вугоршчыну і вугорцаў”, якія ня хочуць жыць “у імпэрыі”, дзе цэнтар будзе вызначаць, што трэба рабіць “на ўскраінах”. Луіс Мануэл Кабрал (Пераклаў з партугальскай В. Буйвал) Крыніца: www.dn.pt/inicio/globo/interior.aspx Чарговы імпэрскі канфуз Брусэля прымушае ўспомніць, што вугорскі народ на працягу стагоддзяў змагаўся за сваю дзяржаўную незалежнасьць ад асманаў і аўстрыйцаў. І рабіў гэта сапраўды не для таго, каб ім камандавалі брусэльскія бюракраты з чужога цэнтру. Вугорцы добра памятаюць 1956 год, калі яны паўсталі супраць маскоўскай імпэрыі са зброяй у руках першымі сярод падсавецкіх народаў Цэнтральнай Эўропы. Захад абмежаваўся тады толькі дэкларацыямі, не падтрымаўшы рэвалюцыйны народ ваеннай моцай. угорцы добра ведаюць кошт незалежнасьці і як наладзіць сваё дзяржаўнае жыцьцё. Валеры Буйвал 11/7/2013 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |