Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Успаміны пра СБМ

29 чэрвеня ў Таварыстве беларускай культуры ў Летуве адбылася традыцыйная імпрэза, на якой узгадалі найбольш знакавыя юбілейныя даты гэтага месяца.

Нягледзячы на тое, што было ўзгадана шмат якіх юбілейных дат, у дадзеным артыкуле хацелася б спыніцца толькі на некаторых, найбольш важных, паведамленьнях, што прагучалі з вуснаў дакладчыкаў. Тут прапануем распавяд пра СБМ.
Старшыня ТБК, сп. Хведар Нюнька, зьвярнуўся да найбольш трагічных падзей у нашай беларускай гісторыі – да Другой сусьветнай вайны і ў чарговы раз, як сьведка, распавёў пра тыя далёкія падзеі. Гэтым разам ён засяродзіў увагу на найбольш слаўным моманце нашай гісторыі – заснаваньні і дзейнасьці Саюза Беларускай Моладзі.
СБМ у акупаванай немцамі Беларусі быў створаны з дазволу нямецкіх уладаў, быў ён арганізацыяй, якой ніколі раней не было ў Беларусі, і спрыяў выхаваньню, патрыятызму і нацыянальнай сьвядомасьці моладзі ў духу антыкамунізму. Заснавальнікам СБМ быў Фабіян Акінчыц. У траўні 1943 года нарэшце быў атрыманы афіцыйны дазвол на заснаваньне СБМ, падпісаны В.Кубэ і апублікаваны ў газэтах. Ён спрыяў разьвіцьцю сеткі беларускіх сярэдніх і прафэсійных школаў і семінарыяў.

Праз адсутнасьць на пачатку акупацыі адукаванай нацыянальнай інтэлігенцыі цяжка было абудзіць нацыянальнае жыцьцё беларусаў. Беларускія кадры ў эміграцыі былі нешматлікія, таму кіраўніцтва мясцовай уладай выконвалі прыезджыя з Прыбалтыкі, альбо мясцовыя палякі. Вынікам былі шматлікія ахвяры беларусаў.
Будучы ў Польшчы, наведаў могілкі ў Гданску. На адным помніку быў надпіс, што прысьвечаны палякам, загінуўшым ад беларускіх нацыяналістаў. Сам у той час пражываў у Беларусі, але ня бачыў і нават ня чуў, каб беларусы забівалі палякаў. Такога не было. Наадварот, тады шмат загінула праз палякаў нявінных беларускіх людзей. Пару прозвішчаў забітых такім чынам беларусаў назаву, якіх асабіста ведаў:
Пётра Рандарэвіч – студэнт, навучаў моладзь беларускай мове і культуры.
Язэп Клышэвіч - настаўнік у беларускай школе.
Юрка Клышэвіч - настаўнік у беларускай школе.
Аляхновіч, праваслаўны сьвятар у Ракавічах- забіты ў цяжкіх муках.
Аляхновіч – матушка сьвятара ў Ракавічах.
Васюк - працоўнік БНС, забіты ў Шчучыне.
Беразоўскі – настаўнік беларускай школы.
Шляхтун - беларускі настаўнік.
Юльян Саковіч - працоўнік асьветы, і шмат, шмат іншых.

Гаўляйтэр Кубэ задэкляраваў свабоднае разьвіцьцё гаспадаркі і культуры, нацыянальную сымволіку, павысіў кампетэнцыі Беларускай Народнай Самапомачы (БНС). Такім чынам ён спрыяў стварэньню апарату, які змог бы пераняць з нямецкіх рук кіраўніцтва ў Беларусі.
Ён асабіста кіраваў працэсам станаўленьня і разьвіцьця СБМ, з бюджэту фінансаваў яго дзейнасьць і прызначыў для патрэб СБМ будынкі ў Менску і Драздах. Але праз тры месяцы ад заснаваньня СБМ В. Кубэ быў забіты.

СБМ ня быў інструмэнтам вярбоўкі моладзі ў Нямеччыну, не займаўся вярбоўкай у “Люфтваффэ”. Агітацыйныя плякаты пра гэта разьмяшчаліся па гарадах, у тым ліку і ў Вільні.

Вось выказываньне актывіста СБМ Міхася Сенькі “ Не, мы ня думалі, што пад немцамі беларусы могуць стаць незалежнымі. Але больш за ўсё мы хацелі скарыстацца шансам для ўмацаваньня беларускай сьвядомасьці, каб падрыхтаваць кадры, якія не былі б папіхачамі ў чужынцаў, мелі б свой нацыянальны гонар. СБМ у гэтым кірунку зрабіў больш за ўсіх”. Марыя Ганько: “СБМ для таго пакаленьня маладых людзей – яркая старонка жыцьця. У сваіх успамінах людзі, як адзін, згадваюць агульны патрыятычны настрой, імкненьне стварыць свабодную ад маскоўскага таталітарнага рэжыму і русіфікацыі Беларусь – няхай сабе і пад нямецкім пратэктаратам. Гэта быў час патрыятычнага ўздыму; беларускія школы і гімназіі, набажэнства ў храмах — па беларуску”.

Калі палітыку фашыстоўскай Нямеччыны лягчэй зразумець і крытычна ацаніць, то як успрыняць палітыку немцаў у Першай сусьветнай вайне? Але ж было дакладна тое ж самае. Немцы адчынялі беларускія сэмінарыі каб рыхтаваць настаўнікаў беларускай мовы, масава закладалі беларускія школы. Нават у Летуве ў гор. Шырвінты ў 1915 годзе пашпарты выдавалі на нямецкай і беларускай мове. Настаўніка, які канчаў у той час беларускую сэмінарыю, а потым працаваў у школе я асабіста ведаў і з ім сустракаўся. Таксама ў ТБК ёсьць нямецка-беларускі пашпарт 1915 года. Нажаль, толькі немцы, а не палякі ці саветы, дазвалялі і стваралі ўмовы выхоўваць моладзь у беларускім нацыянальным духу, праз азнаямленьне з гісторыяй Беларусі, вывучэньнем роднай мовы і культуры, працавітасьці і гераізму. Уплыў для выхаваньня мелі старыя і новыя беларускіе песьні, якія стваралі кампазітары: Мікола Шчаглоў, А. Камароўскі, Мікола Равенскі, М. Іваноў, Пётр Нядзьведзкі і інш.

Сябрамі СБМ маглі быць беларускія юнакі і юначкі ад 10 да 20 год. Дзеля гэтага належыла дабраахвотна падаць заяву наступнага зьместу :

”Прашу прыняць мяне ў шэрагі Саюза Беларускай Моладзі. Я маю шчырае жаданьне вучыцца служыць Беларускаму народу і Бацькаўшчыне і забавязваюся выконваць усе загады і ўказанні маіх кіраўнікоў. Даю юнацкае слова гонару, што я арыйскага паходжаньня і беларускай нацыянальнасьці”.

Ёсьць аснова меркаваць, што гэтым відныя беларускія палітычныя дзеячы праводзілі палітыку ўмацаваньня нацыянальных сілаў , каб у спрыяльных умовах змагацца за дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Так Польшча Пілсудскага стварала свае легіёны ў аўстрыйскай імперыі, каб падчас вайны мець магчымасьць аднавіць незалежнасьць Польшчы, таму часова яны былі зь немцамі і перамаглі.

За ўдзел і дзейнасьць у СБМ савецкія ўлады каралі вялікімі тэрмінамі турэмнага зняволеньня і высылкай у канцлягеры Сібіры альбо на поўнач СССР.

На працягу дзесяцігоддзяў пра сапраўдную дзейнасьць СБМ нават у друку вольнага сьвету не паведамлялося, а у Беларусі гэта падзея малявалася толькі ў чорных фарбах як калабаранства і здрада “савецкай радзіме” з прымусовай дэпартацыяй эмігрантаў у СССР.

Людзі, зьвязаныя з дзейнасьцю СБМ вымушаны былі хавацца пад іншымі прозьвішчамі, каб наладзіць новае жыцьцё на эміграцыі.

У Беларусі, як нідзе ў суседзяў, замоўчвалася ўсё што на самай справе тварылася падчас вайны , акрамя толькі таго што ўхвалялося змаганьне беларускага народу за камуністычную “савецкую айчыну”.

Першымі, хто закрануў тэму фактычнай дзейнасьці СБМ у часе вайны, былі беларускія эмігранты ў ЗША і Канадзе.
Відныя беларускія дзеячы і патрыёты: Мечыслаў Ракіцкі, Гэнрык Барановіч, Станіслаў Грынкевіч, Міхась Кавыль, Юзэфа Найдзюк, Ванда Махнач ды інш. перадалі весткі пра сябе і дзейнасьць, якія выдаў у друку Аляксей Вініцкі ў 1972 годзе. Кіраўнікі СБМ: Надзея Абрамава, Уладзімір Гарэлік, Ядвіга Сарачанская , за выключэньнем Міхася Лужынскага (дарэчы ён быў госьцем ТБК Летувы пасьля 2000 году), што апынуліся ў вольным сьвеце, баяліся публікаваць пра сваю дзейнасьць, каб не трапіць у лапы насьледнікаў Цанавы.

Толькі пасьля распаду СССР новае палітычнае становішча ў Беларусі давала надзею на рэабілітацыю СБМ. Вяртаньне з забыцьця культурнай дзейнасьці, песень СБМ і прозьвішчаў : Янкі Жамойціна, Веранікі Каткевіч, Надзеі Дземідовіч і іншых.

Аднак аднаўленьню аб’ектыўнай гісторыі СБМ не спрыялі камуністычныя ўлады Беларусі і ўжо зусім варожае стаўленьне да СБМ заняло кіраваньне Беларусьсю А.Лукашэнкам.

(Большы матэрыял на гэту тэму можна прачытаць у кнізе Юры Туронка “Людзі СБМ”.

- інф -

11/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024